З’явілася праграма Форума “Годнае даўгалецце: роўныя магчымасці для ўсіх пакаленняў”

Змяніць памер шрыфта Болей Меней Скінуць
З’явілася праграма Форума “Годнае даўгалецце: роўныя магчымасці для ўсіх пакаленняў”

Форум адбудзецца 1-2 кастрычніка ў Мінску і збярэ больш за 150 удзельнікаў з розных рэгіёнаў Беларусі, а таксама экспертаў з Аўстрыі, Германіі, Ізраіля, Расіі і Украіны.

Яго мэтай з’яўляецца вызначэнне прыярытэтаў сумеснай дзейнасці па стварэнні грамадства, у якім людзі жывуць і старэюць годна.

Удзельнікі і эксперты Форума абмяркуюць міжнародныя і нацыянальныя прыярытэты і дзеянні, накіраваныя на забеспячэнне годнага даўгалецця на аснове галоўнага прынцыпа прынятай у Беларусі Павесткі-2030 – “Нікога не пакінуць па-за ўвагай”, пазнаёмяцца з канцэпцыяй Нацыянальнай стратэгіі «Годнае даўгалецце – 2030».

У час Форума будуць прадстаўленыя вынікі новых даледаванняў, праведзеных у нашай краіне: “Патрэбы сталых людзей і магчымасці іх задавальнення”, “Вобраз сталага чалавека і стаўленне да яго”.

Праграма Форума “Годнае даўгалецце: роўныя магчымасці для ўсіх пакаленняў” from Грамадскае аб’яднанне “Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадскіх ініцыятыў “Трэці сектар”

Эксперты з Аўстрыі, Германіі, Украіны, Ізраіля, Расіі пазнаёмяць з лепшымі замежнымі практыкамі інтэграванага дагляду, павышэння ўдзелу сталых людзей у жыцці грамадства, арганізацыі дыялогу паміж пакаленнямі.

Адной з галоўных задач Форума стане падрыхтоўка рэкамендацый да Плана рэалізацыі Нацыянальнай стратэгіі «Годнае даўгалецце – 2030».

Удзел у Форуме возьмуць прадстаўнікі прадстаўнікі міністэрстваў і ведамстваў нашай краіны, дэпутаты парламенту, прадстаўнікі рэгіянальных органаў улады, арганізацый грамадзянскай супольнасці, камерцыйных і акадэмічных арганізацый, актыўныя сталыя людзі з розных рэгіёнаў краіны.

Заявіцца на ўдзел у Форуме можна да 24 верасня.

Арганізатары Форума:

Кааліцыя “За годнае даўгалецце

Міжнароднае грамадскае аб’яднанне “Узаемапаразуменне”(Мінск)

Грамадскае аб’яднанне “Трэці сектар” (Гродна)

Установа “Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых “Студыя карысных кампетэнцый” (Гродна)

Грамадскае аб’яднанне “Беларуская асацыяцыя сацыяльных работнікаў” (Мінск)

Грамадскае дабрачыннае габрэйскае аб’яднанне “Хэсэд-Рахамім” (Мінск)

Рэспубліканскі геранталагічны цэнтр (актыўнага даўгалецця)

Навукова-даследчы інстытут Міністэрства працы і сацыяльнай абароны насельніцтва.

Партнёр Форума:

Цэнтр актыўнага даўгалецця

Форум ладзіцца пры падтрымцы:

Фонду “Памяць, адказнасць і будучыня” (Германія)

Праграмы падтрымкі БеларусіФедэральнага ўраду Германіі

Прадстаўніцтва ЮНФПАў Беларусі

 

Дадаць каментар

  • Універсітэт Залатога Веку

    Універсітэт Залатога Веку

    Сайт праекта, скіраванага на сацыяльную і інтэлектуальную актывізацыю сталых людзей. Вучыцца ніколі не позна!

    Школа маладога журналіста

    Школа маладога журналіста

    Праект для тых, хто хоча паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы. Працуе ў Гродне з 1997 г.! Далучайся!

Чытай

Чытаць навiны на hrodna.life
  • У Гродне адкрылі выставу, прысвечаную 450-годдзю стварэння Рэчы Паспалітай
    Выстава пра Люблінскую унію, падпісаную 450 гадоў таму, адкрылася ў гродзенскім Цэнтры гарадскога жыцця 21 кастрычніка, піша “Радыё Свабода”. Экспазіцыя складаецца з 14 стэндаў з фатаздымкамі Любліна — горада, дзе Вялікае Княства Літоўскае і Карона Польская пагадзіліся абʼяднацца. На фота відаць месцы, звязаныя з Люблінскай уніяй, паказаны іхні лёс. На думку гаспадара Цэнтру гарадскога жыцця […]
  • У таксі трэба наводзіць парадак? Чым незадаволеныя дасведчаныя таксісты і колькі каштуе бяспека пасажыра
    Таксісты ў Гродне страйкуюць, у Мінтрансе кажуць аб магчымым вяртанні ліцэнзій, а навіны аб ДТЗ з аўтамабілямі таксі сталі штодзённасцю. Да чаго можа прывесці вяртанне да ліцэнзавання, чаго хочуць самі таксісты і ці можа чалавек літаральна ўчора атрымаўшы правы працаваць у таксі? За апошнія гады на рынку пасажырскіх перавозак многае памянялася. Першае і самае прыкметнае […]
  • “Перапісалася” 5 мільёнаў беларусаў. Дзе ў Гродне можна прайсці перапіс насельніцтва?
    У перапісе насельніцтва, па стане на панядзелек, праз стацыянарныя ўчасткі і інтэрнэт прынялі ўдзел 4 млн 920 тысячаў чалавек, паведамляе Белстат. Прычым у інтэрнэт-перапісу – 2 млн 23 тысяч 989 чалавек. Інтэрнэт-перапіс скончыўся ў пятніцу. Ад сёння і да 30 кастрычніка па кватэрах будуць хадзіць перапісчыкі. Але застаюцца і стацыянарныя ўчасткі, паведамляе nn.by. У Гродне […]
  • Еўропа ў нядзелю пераводзіць стрэлкі гадзін. Што гэта азначае для Беларусі
    У ноч на нядзелю краіны Еўропы пераходзяць на зімовы час: гадзіннікі будуць пераведзены на гадзіну назад, паведамляе nn.by. Нагадаем, што Еўрапейскі саюз вырашыў спыніць перавод стрэлак кожныя вясну і восень, аднак дзяржавы павінны самі вырашыць, які час пакінуць у якасці пастаяннага – зімовы ці гадовы. Пытанне будзе вырашана, хутчэй за ўсё, не раней 2021 года. […]
© 2012 Грамадcкае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадcкіх ініцыятыў "Трэці сектар"
Каталог TUT.BY