З’явіўся сайт кааліцыі “За годнае даўгалецце”

Змяніць памер шрыфта Болей Меней Скінуць
З’явіўся сайт кааліцыі “За годнае даўгалецце”

На сайце можна пазнаёміцца з дзейнасцю кааліцыі, навінамі арганізацый, якія ўваходзяць у яе, а таксама з важнымі міжнароднымі і нацыянальнымі дакумантамі, якія тычацца старэння насельніцтва.

Кааліцыя “За годнае даўгалецце” была заснаваная ў лістападзе 2014 г.

Сёння ў яе склад уваходзяць 8 некамерцыйных арганізацый, а таксама шэраг незалежных экспертаў.

Місіяй кааліцыі з’яўляецца стварэнне грамадства, у якім людзі жывуць і старэюць годна.

Зараз сябры кааліцыі бяруць актыўны ўдзел у распрацоўцы Нацыянальнай стратэгіі дзеянняў ва ўмовах старэння насельніцтва.

У чэрвені сябрамі кааліцыі была арганізаваная Акадэмія Лідараў Залатога Веку.

Да канца лета з’явіцца інтэрактыўная мапа “Залаты ўзрост”, на якой будзе пазначана інфармацыя пра арганізацыі і ініцыятывы, якія займаюцца паляпшэннем якасці жыцця сталых людзей.

Ключавым мерапрыемствам кааліцыі ў гэтым годзе стане Форум годнага даўгалецця, запланаваны на 1-2 кастрычніка.

Больш падрабязна пазнаёміцца з дзейнасцю і планамі кааліцыі можна на сайце coalition-aging.by

Дадаць каментар

  • Універсітэт Залатога Веку

    Універсітэт Залатога Веку

    Сайт праекта, скіраванага на сацыяльную і інтэлектуальную актывізацыю сталых людзей. Вучыцца ніколі не позна!

    Школа маладога журналіста

    Школа маладога журналіста

    Праект для тых, хто хоча паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы. Працуе ў Гродне з 1997 г.! Далучайся!

Чытай

Чытаць навiны на hrodna.life
© 2012 Грамадcкае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадcкіх ініцыятыў "Трэці сектар"
Каталог TUT.BY