“За годнае даўгалецце”: удзельнікі кааліцыі абмеркавалі найбліжэйшыя планы

Змяніць памер шрыфта Болей Меней Скінуць
“За годнае даўгалецце”: удзельнікі кааліцыі абмеркавалі найбліжэйшыя планы

Маніторынг хода распрацоўкі Нацыянальнай стратэгіі актыўнага даўгалецця, падрыхтоўка да Форума актыўнага даўгалецця, візіт да патэнцыйных партнёраў з Германіі. Гэтыя і іншыя пытанні абмяркоўваліся 22 сакавіка на чарговай працоўнай сустрэчы арганізацый і экспертаў, якія ўваходзяць у кааліцыю “За годнае даўгалецце”.

Галоўныя фокусам дзейнасці кааліцыі на гэтым этапе з’яўляецца ўдзел у распрацоўцы Нацыянальнай стратэгіі актыўнага даўгалецця. Яшчэ ў лістападзе ад імя кааліцыі ў Міністэрства працы былі накіраваныя прапановы па змесце Стратэгіі.

На сваёй чарговай працоўнай сустрэчы сябры кааліцыі дамовіліся актывізаваць працу па маніторынгу за ходам падрыхтоўкі гэтага стратэгічна важнага для нашай краіны дакумента.

4 красавіка у парламенце адбудзецца Круглы стол, дзе будзе абмяркоўвацца падрыхтоўка Стратэгіі. Удзел у гэтым мерапрыемстве возьме вядомая беларуская экспертка і ўдзельніца кааліцыі Раіса Сінельнікава. Па выніках Круглага стала сябры кааліцыі скарэктуюць план сваіх дзеянняў па ўдзеле ў распрацоўцы Стратэгіі.

На 1-2 кастрычніка папярэдне запланавана правядзенне Форума актыўнага даўгалецця, які адбудзецца ў Мінску.

24-27 сакавіка дэлегацыя кааліцыі накіроўваецца ў нямецкі горад Арнсберг, дзе будзе знаёміцца з нямецкім досведам працы па распрацоўцы нацыянальных і мясцовых планаў дзеянняў па паляпшэнні якасці жыцця сталых людзей. У час візіту будуць таксама абмеркаваныя ідэі адносна супрацоўніцтва кааліцыі з нямецкімі арганізацыямі.

У склад кааліцыі зараз уваходзяць гарадзенскія ГА “Цэнтр “Трэці сектар” і ўстанова “Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых “Студыя карысных кампетэнцый“, міжнароднае грамадскае аб’яднанне “Узаемапаразуменне” (Мінск), ГА “Залаты ўзрост” (Віцебск), ГА “Беларуская асацыяцыя сацыяльных работнікаў” (Мінск), “Кобрынскі Клуб дзелавых жанчын “Бона”, “Хэсэд-Рахамім” (Мінск), “Беларускае рэспубліканскае геранталагічнае грамадскае аб’яднанне” старшыні Радаў гарадзенскага “Універсітэту Залатога Веку” і мінскага “Універсітэту трэцяга ўзросту“, а таксама некалькі экспертаў.

Каардынатарам кааліцыі на сустрэчы 22 сакавіка быў зацверджаны сябра праўлення ГА “Цэнтр “Трэці сектар” Вітаўт Руднік.

Кааліцыя адкрытая да далучэння іншых арганізацыі і экспертаў. Ахвотным зрабіць гэта неабходна падпісаць Мемарандум кааліцыі.

Чарговая сустрэча сябраў кааліцыі запланаваная на 12 красавіка.

Сачыць за навінамі дзейнасці кааліцыі “За годнае даўгалецце” можна ў групе кааліцыі ў Фэйсбуку.

 

 

Дадаць каментар

  • Універсітэт Залатога Веку

    Універсітэт Залатога Веку

    Сайт праекта, скіраванага на сацыяльную і інтэлектуальную актывізацыю сталых людзей. Вучыцца ніколі не позна!

    Школа маладога журналіста

    Школа маладога журналіста

    Праект для тых, хто хоча паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы. Працуе ў Гродне з 1997 г.! Далучайся!

Чытай

Чытаць навiны на hrodna.life
  • «Горад майго юнацтва». 94-гадовая жыхарка Слупска ўспамінае Гродна і чаму пакінула яго
    Леакадзіі Узнаньскай 94 гады, але ўсе называюць яе нібы дзяўчынку – паменшаным імём Лёдзя. Яна жыве ў Слупску, на польскім Памор’і. Журналіст Hrodna.life пазнаёміўся з ёй у час экспедыцыі ў пошуках сталых гродзенцаў, якія пасля Другой сусветнай з’ехалі за мяжу. Яе гісторыя увойдзе ў другую кнігу ўспамінаў, выхад якой запланаваны на канец года. Лёдзя Станіславаўна […]
  • Колькасць бязвізавых турыстаў у Гродне і ваколіцах з пачатку года ўзрасла на 60%
    З пачатку года ў Гродне і Гродзенскім раёне пабывалі звыш 65 тыс. бязвізавых турыстаў – на 60% больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ва ўпраўленні спорту і турызму Гродзенскага аблвыканкама. “Адзначаем рост цікавасці замежнікаў да наведвання Гродна і раёна. Часта каталізатарам такога росту становяцца яркія падзейныя мерапрыемствы. Напрыклад, за […]
  • Міністэрства па надзвычайных сітуацыях задумалася пра рэгуляванне салютаў
    На сайце Petitions.by апублікаваны адказ прадстаўніка Міністэрства ўнутраных справаў на зварот з прапановай забараніць фаервэркі ў населеных пунктах, які падпісалі паўтысячы карыстальнікаў, піша svaboda.org. Часовы выканаўца абавязкаў начальніка галоўнага ўпраўленьня міліцыі грамадзкай бясьпекі Алег Каразей не падтрымаў ідэю з забаронай, але паведаміў: цяпер Міністэрства надзвычайных сытуацыяў разам зь іншымі дзяржаўнымі органамі «прапрацоўвае пытаньне стварэньня нарматыўнага праўнага акту, які рэгулюе правадачыненьні […]
  • У Навагрудку запусцілі новы турыстычны маршрут па месцах Адама Міцкевіча
    Ён уключае адразу пяць аб’ектаў раёна, звязаных з імем паэта эпохі рамантызму: акрамя самога Навагрудка, касцёл, у якім хрысцілі маленькага Адама, а таксама месцы, якія апісваў класік у сваіх творах, і дзе Міцкевіч тварыў, піша grodnonews.by са спасылкай па tvr.by. Капліца маёнтка Чамброў – архітэктурны аб’ект, аднаўленне якога стала міжнароднай справай. Тут адсутнічаў дах і […]
© 2012 Грамадcкае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадcкіх ініцыятыў "Трэці сектар"
Каталог TUT.BY