Запішыся ў Школу медыяменеджмента! Прыём заявак – да 1 жніўня

Змяніць памер шрыфта Болей Меней Скінуць
Запішыся ў Школу медыяменеджмента! Прыём заявак – да 1 жніўня

За 5 месяцаў навучання удзельнікі Школы паглыбяць свае веды і ўменні ў галіне стратэгічнага планавання, кіравання кантэнтам, арганізацыі працы рэдакцыі, навучацца працаваць з вэб-аналітыкай і SEO, распрацоўваць уласную бізнес-канцэпцыю развіцця медыяпраекта, засвояць розныя інструманты манетызацыі.

Школа медыяменеджмэнта працуе ў Беларусі з вясны 2017 года.

За гэты час яе выпуснікамі сталі 46 чалавек з такіх выданняў, як  CityDog, tut.by, “Наша Ніва“, “Імёны” “Віцебскі кур’ер“, “Intex-Press”, гарадзенскія HrodnaLife, S13, “Вечерний Гродно“, “Твой город Гродно”, экалагічны партал Ecoidea.by, фінансавы партал Myfin.by і цэлага шэрагу іншых медыяпраектаў з розных рэгіёнаў краіны.

Праграма Школы распрацаваная прадстаўнікамі грамадскага аб’яднання “Цэнтр “Трэці сектар”, установы “Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых “Студыя карысных кампетэнцый“, Магістэрскай праграмы па медыякамунікацыях Украінскага каталіцкага ўніверсітэту (Львоў) і Мінскага міжнароднага адукацыйнага цэнтру імя Ё. Раў пры падтрымцы Deutsche Welle Akademie.

Заняткі ў Школе арганізаваныя ў фармаце “змяшанага навучання”: удзельнікі бяруць удзел у чатырох стацыянарных трэнінгах, а таксама выконваюць дыстанцыйна індывідуальныя і групавыя заданні, бяруць удзел у вэбінарах.

Вось што кажуць пра Школу тыя, хто прайшоў навучанне ў ёй:

Сёлета заняткі Школы пройдуць у Віцебску і Брэсце.

Графік правядзення трэнінгаў:

7-9 верасня

5-7 кастрычніка

2-4 лістапада

30 лістапада – 2 снежня.

Удзел ва ўсіх трэнінгах абавязковы!

Трэнерская каманда Школы складаецца з дасведчаных медыяменеджэраў-практыкаў з Беларусі і Славакіі, якія прайшлі грунтоўную падрыхтоўку па выкарыстанні інтэрактыўных метадаў навучання, а таксама па дыстанцыйным навучанні асновам медыяменеджмента.

Заяўкі на ўдзел у Школе прымаюцца да 1 жніўня.

Заявіцца на ўдзел у курсе могуць прадстаўнікі СМІ, іншых медыяпраектаў (у тым ліку медыяпраектаў грамадскіх ініцыятываў), скіраваных на асвятленне важных грамадскіх пытанняў.

Перавагу пры адборы будуць мець прадстаўнікі рэгіянальных выданняў.

Звярніце ўвагу, што гэта курс для медыяменеджэраў (заснавальнікаў, галоўных рэдактароў, намеснікаў галоўных рэдактароў, кіраўнікоў аддзелаў і іншых асобаў, якія маюць кім кіраваць у межах свайго выдання).

Заяўкі ад журналістаў, студэнтаў і іншых асобаў, якія на момант падачы заявак не займаюць кіруючых пасад, разглядацца не будуць.

Сачыць за інфармацыяй пра Школу і пра іншыя цікавыя факты і падзеі ў галіне медыяменеджменту можна ў групе “Медыяменджмент Беларусь” у ФБ.

На здымку ўверсе: выпускнікі трэцяга набору Школы медыяменеджменту (чэрвень, 2018)

Дадаць каментар

  • Універсітэт Залатога Веку

    Універсітэт Залатога Веку

    Сайт праекта, скіраванага на сацыяльную і інтэлектуальную актывізацыю сталых людзей. Вучыцца ніколі не позна!

    Школа маладога журналіста

    Школа маладога журналіста

    Праект для тых, хто хоча паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы. Працуе ў Гродне з 1997 г.! Далучайся!

Чытай

Чытаць навiны на hrodna.life
  • «Лічбы бесстароннія». «Хейтары» адказалі на інсінуацыі аб махлярстве ў «Мазгабойні»
    21 лютага 2019 мы апублікавалі артыкул ““Не ўзяў за руку – не кажы: злодзей”. У гродзенскай “Мазгабойні” скандал: адну з каманд абвінавацілі ў несумленнай гульні”. У ім ішла гаворка аб спрэчцы сярод гульцоў у папулярны квіз “Мозгобойня”. Адну з каманд – “Хейтары” – некаторыя гульцы падазравалі ў несумленнай гульні. Арганізатары не знайшлі падстаў верыць у […]
  • Загаварыў праз тры дні, інфармацыю на девайсах аднавілі. СК аб трагедыі ў Стоўбцах
    Перад нападам на школу ў Стоўбцах падазраваны дзесяцікласнік выдаліў усе запісы з тэлефона і кампутара. Але іх удалося аднавіць, як і амаль усю карціну падзей у той дзень. Пра гэта заявіў кіраўнік Следчага камітэта Іван Наскевіч на нарадзе ў прэзідэнта, паведамляе TUT.BY са спасылкой на газету «Звязда». «Па гэтай справе ўжо праведзены вялікі аб’ём следчых дзеянняў. Карціна […]
  • Турыстычны комплекс для габрэйскіх паломнікаў узводзіцца ў Воранаўскім раёне
    Пачалося будаўніцтва турыстычнага комплексу для габрэйскіх паломнікаў у гарадскім пасёлку Радунь Воранаўскага раёна. Рэалізуе праект кампанія “Ор Мэір”. Комплекс размесціцца на плошчы ў некалькі гектараў: праектам прадугледжваецца будаўніцтва гасцініцы на 200 месцаў, сінагогі, рэстарана, традыцыйнага басейна для амывання, іншых неабходных збудаванняў, піша БЕЛТА. Цікавасць да Радуні не выпадковая. Калісьці менавіта гэтае мястэчка было цэнтрам еўрапейскага […]
  • «Гродногаз» запускае свой YouTube-канал – там будуць адказваць на пытанні анлайн
    Як бяспечна карыстацца газам у побыце, а таксама абараніць сябе і сваіх блізкіх спецыялісты ВУ «Гродногаз» раскажуць падчас першага прамога эфіру на сваім YouTube-канале. Анлайн-трансляцыя, дзе будуць адказваць на самыя актуальныя пытанні, звязаныя з газазабеспячэння, пройдзе ў пятніцу, 1 сакавіка, піша “Вячэрні Гродна”. У ходзе прамога эфіру любы жадаючы зможа задаць пытанне. Пытанні будуць мадэраваць, […]
© 2012 Грамадcкае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадcкіх ініцыятыў "Трэці сектар"
Каталог TUT.BY