Запрашаем арганізацыі і ініцыятывы прыняць удзел у святкаванні Дня валанцёра

Змяніць памер шрыфта Болей Меней Скінуць
Запрашаем арганізацыі і ініцыятывы прыняць удзел у святкаванні Дня валанцёра

Да міжнароднага дня валанцёра ГА “Цэнтр “Трэці Сектар” рыхтуе мерапрыемства, на якім арганізацыі і ініцыятывы горада змогуць распавесці пра сябе і сваю дзейнасць, а гараджане – даведацца больш пра магчымасці валанцёрства.

Мэта мерапрыемтсва – прэзентацыя валанцёрскіх мажлівасцяў у Гродне, павялічэнне “бачнасці” НКА і ініцыятываў, якім патрэбна валанцёрская дапамога, папулярызацыя валанцёрскай дзейнасці і спрыянне развіццю валанцёрскага руху ў горадзе.

Калі вы жадаеце, каб ваша арганізацыя ці ініцыятыва прыняла ўдзел у мерапрыемстве, запоўніце анкету. Таксама на імпрэзе будзе прэзентаваны інтэрнет-даведнік з валанцёрскімі магчымасцямі ў горадзе. Інфармацыя для даведніка будзе брацца з адказаў гэтай апытанкі.

Святкаванне Дня валанцёра адбудзецца 5 снежня.

Па ўсіх пытаннях можна звярнуцца па тэлефоне +37529 262 24 52 (Вара).

Дадаць каментар

  • Універсітэт Залатога Веку

    Універсітэт Залатога Веку

    Сайт праекта, скіраванага на сацыяльную і інтэлектуальную актывізацыю сталых людзей. Вучыцца ніколі не позна!

    Школа маладога журналіста

    Школа маладога журналіста

    Праект для тых, хто хоча паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы. Працуе ў Гродне з 1997 г.! Далучайся!

Чытай

Чытаць навiны на hrodna.life
© 2012 Грамадcкае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадcкіх ініцыятыў "Трэці сектар"
Каталог TUT.BY