Запрашаем кансультанта па планаванні дзейнасці грамадскага аб’яднання “Цэнтр “Трэці сектар

Змяніць памер шрыфта Болей Меней Скінуць
Запрашаем кансультанта па планаванні дзейнасці грамадскага аб’яднання “Цэнтр “Трэці сектар

Грамадскае аб’яднанне  “Цэнтр “Трэці сектар” з’яўляецца адной з найстарэйшых і найбольш актыўных рэгіянальных грамадскіх арганізацый Беларусі.

Раз на тры гады мы праводзім сустрэчы па планаванні дзейнасці, накіраваныя на аналіз вынікаў дзейнасці, ацэнку патэнцыялу, узгадненне стратэгічных накірункаў дзейнасці і г.д.

Вынікі сустрэчы: аналіз вынікаў бягучай дзейнасці, вызначэнне таго, што “пакідаем” і таго, ад чаго адмаўляемся, планаванне прыярытэтаў працы на бліжэйшыя два гады, а таксама праектных ідэй у межах спланаваных накірункаў, узгадненне адказнасці сярод сябраў арганізацыі па рэалізацыі гэтых ідэй.

Задачы кансультанта:

– распрацоўка праграмы 2-дзённай сустрэчы (прыкладна 12-14 працоўных гадзін);
– збор і аналіз інфармацыі пра арганізацыю да сустрэчы;
– збор і аналіз інфармацыі падчас сустрэчы;
– фасілітацыя і мадэрацыя працэсу падчас сустрэчы;
– напісанне справаздачы з апрацоўкай яе вынікаў

Патрабаванні да кансультанта:

– досвед працы ў якасці кансультанта не менш за 5 год;
– веданне спецыфікі працы грамадскага сектару;
– гатоўнасць выканаць працу ў поўным аб’ёме ў зададзеныя тэрміны;
– незаангажаванасць у дзейнасць ГА “Цэнтр “Трэці сектар”

Працоўныя мовы – беларуская, руская

Месца правядзення – г. Гродна (альбо база непадалёк ад горада)

Час правядзення – 30.06-1.07.2017 г.

Удзельнікі сустрэчы: сябры і валанцёры арганізацыі  (да 12 чалавек)

Заяўка: для ўдзелу ў конкурсе неабходна даслаць у вольнай форме свае рэзюмэ, прапановы па праграме сустрэчы, фінансавыя ўмовы працы на адрас 3sektar@gmail.com з пазнакай “Кансультант для правядзення планавання” да 7 чэрвеня.

Умовы працы будуць узгадняцца з зацікаўленымі кандыдатамі пасля атрымання заявак.

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па адрасе 3sektar@gmail.com альбо па тэлефоне +375297792883 (Ганка Барадзіна, старшыня праўлення ГА “Цэнтр “Трэці сектар”)

Падрабязней пра дзейнасць грамадскага аб’яднання можна прачытаць на сайце: http://3sektar.by/pra-nas

Дадаць каментар

  • Універсітэт Залатога Веку

    Універсітэт Залатога Веку

    Сайт праекта, скіраванага на сацыяльную і інтэлектуальную актывізацыю сталых людзей. Вучыцца ніколі не позна!

    Школа маладога журналіста

    Школа маладога журналіста

    Праект для тых, хто хоча паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы. Працуе ў Гродне з 1997 г.! Далучайся!

Чытай

Чытаць навiны на hrodna.life
  • У Гродне пачынаюць заліваць каткі. Глядзіце, дзе іх шукаць
    Каб заліць стацыянарныя каткі на вуліцы, патрэбныя пэўны ўзровень снежнага покрыва і мінусавая тэмпература. Як абяцаюць сіноптыкі, бліжэйшыя два тыдні пацяплення не прадбачыцца, а гэта значыць, што можна смела даставаць канькі і лыжы, паведамляе “Гродна Плюс”. Каток у парку Жылібера будзе падрыхтаваны ў бліжэйшыя дні і на гэтай пляцоўцы будзе каля 100 пар канькоў розных […]
  • У Беларусі запусцілі петыцыю, каб зрабіць 2 студзеня непрацоўным днём
    У тэксце петыцыі гаворыцца: “Графік пераносаў працоўных дзён і выхадных апублікаваны. Саўмін вырашыў, што 2 студзеня 2019 г. выхаднога не будзе. Упершыню за шмат гадоў гэты дзень будзе рабочым. Просім станоўча перагледзець рашэнне аб пераносе працоўнага дня з 2 студзеня 2019 года на любую іншую суботу”. Петыцыю ўжо падпісала 1948 чалавек. Адправяць яе ў Міністэрства працы і […]
  • Арт-галерэя «У Майстра» адзначыць 25-гадовы юбілей выставай «Гісторыя ў карцінах»
    21 снежня а 18:00 арт-галерэя «У Майстра» святкуе свой 25-гадовы юбілей. У гонар свята галерэя прэзентуе выставу «Гісторыя ў карцінах». «У Майстра» – найстарэйшая прыватная галерэя горада Гродна. На працягу 25 гадоў галерэя выступала актыўнай арт-пляцоўкай, якая дазваляла мастакам выказацца. Галерэя дала старт шматлікім маладым мастакам горада, дапамагла рэалізаваць смелыя, эксперыментальныя праекты. У гонар юбілею […]
  • На Вішняўцы не дачакаліся камунальнікаў і выйшлі на ўборку снегу самі
    Жыхары дома 14а па вуліцы Крамко не дачакаліся камунальных службаў і выйшлі на ўборку снегу самі. Гэта заняло два гадзіны. “Хіба за адзін раз у кожны куток 300-тысячнага горада можа дабрацца снегаачышчальнік ?!”, піша “Гродзенская праўда”. – Засяліліся ў гэты дом 7 гадоў таму, за гэты час 3-4 разы бывалі моцныя снегапады. І кожны раз, […]
© 2012 Грамадcкае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадcкіх ініцыятыў "Трэці сектар"
Каталог TUT.BY