Запрашаем на абмен па аргразвіцці і фандрэйзінгу ў Чарнагорыі

Змяніць памер шрыфта Болей Меней Скінуць
Запрашаем на абмен па аргразвіцці і фандрэйзінгу ў Чарнагорыі

Гарадзенскае ГА “Цэнтр “Трэці сектар” сумесна з European Dialogue шукае 4 удзельнікаў (18-30 год) з Беларусі для ўдзелу ў трэнінгу “Moving ideas forward: guidance to successful youth organisations”, які пройдзе 14 – 21 кастрычніка ў Падгорыцы, Чарнагорыя.

Пра праект

Праект, арганізаваны European Dialogue і Mladiinfo Montenegro, будзе закранаць агульныя выклікі, якія паўстаюць перад моладзевымі арганізацыямі. Падчас некалькіх год кааперацыі арганізацыі-чальцы асацыяцыі European Youth Press (у тым ліку і  ГА “Цэнтр “Трэці сектар”) змаглі вызначыць найбольш часта сустракаемыя праблемы арганізацый.

Самыя вялікія з іх былі абраныя ў якасці тэмаў для гэтага міжнароднага абмена:

  1. Устойлівы НГА-менеджмент, уключаючы дэмакратычныя працэсы ў арганізацыі, лідарства і матывацыя валанцёраў, уключанасць меншасцяў і людзей у складаных жыццёвых сітуацыях, недыскрымінацыя і даступнасць.
  2. Паспяховы фандрэйзінг, праектны менеджмент і ацэнка, у тым ліку камунікацыі і тэхналогіі для планавання і ацэнкі дзейнасці.
  3. Развіццё міжнародных кантактаў і кааперацыі.

Удзельнікі_цы праекта:

  • -Даведаюцца больш пра паспяховае і эфектыўнае развіццё і кіраванне НГА, атрымаюць практычныя навыкі ў гэтай сферы.
  • -Атрымаюць навыкі ў развіцці праектаў, іх кіраванні і фандрэйзінгу.
  • -Атрымаюць навыкі ў развіцці арганізацыйных стратэгій і напісанні праектных заявак.
  • -Змогуць паспрабаваць сучасныя тэхналогіі ў камунікацыі, планаванні і ацэнцы.
  • -Змогуць дзяліцца досведам з калегамі і аднагодкамі, стаць мультыплікатарамі.
  • -Змогуць наладзіць міжнародныя кантакты і супрацу.

Удзельнікі_цы будуць працаваць у малых групах (да 5 чалавек) і распрацуюць канцэпцыю арганізацыйнай стратэгіі або праекта на тэму па выбару.

Фінансавыя ўмовы

Пражыванне, ежа і матэрыялы трэнінгу  цалкам аплочваюцца праграмай Erasmus+.

Выдаткі за дарогу  будуць вернутыя ў памерах да 275 еўра. 

Адабраныя ўдзельнікі_цы самі набываюць квіткі, атрымаўшы пацверджанне ад ГА “Цэнтр “Трэці сектар”. Арганізатары могуць дапамагчы з пошукам самых зручных і танных варыянтаў даезду.

Удзельнікам_цам з Беларусі непатрэбная віза для знаходжання ў Чарнагорыі (калі вы не збіраецеся ехаць наземным транспартам праз краіны ЕС).

Удзельнікі_цы самі набываюць страхоўку на час трэнінгу.

Патрабаванні да кандыдатаў_к:

  • -Маладыя валанцёры_кі або супрацоўнікі НГА, людзі, зацікаўленыя ў арганізацыйным і праектным развіцці і фандрэйзінгу.
  • -18-30 гадовыя.
  • –Рэзідэнты Беларусі.
  • Добрае валоданне ангельскай мовай (працоўная мова трэнінга).

Заяўка

Зацікаўленыя кандыдаты_кі могуць падаць заяўку, даслаўшы свае рэзюме (пажадана ў фармаце Europass) і матывацыйны ліст (да адной старонкі А4) па-ангельску на электронную пошту 3sektaryia@gmail.com з тэмай ‘Moving Ideas Forward’.

Крайні тэрмін падачы заяўкі – 4 верасня 2018.

Пра вынікі адбору будзе паведамлена да 7 верасня.

24 Жніўня 2018 | Няма каментароў | Пазнакі: ,

Дадаць каментар

  • Універсітэт Залатога Веку

    Універсітэт Залатога Веку

    Сайт праекта, скіраванага на сацыяльную і інтэлектуальную актывізацыю сталых людзей. Вучыцца ніколі не позна!

    Школа маладога журналіста

    Школа маладога журналіста

    Праект для тых, хто хоча паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы. Працуе ў Гродне з 1997 г.! Далучайся!

Чытай

Чытаць навiны на hrodna.life
  • У траўні ў Гродне пачнецца тэст-драйв першага ў краіне аўтаматызаванага пракату ровараў
    У гэтым сезоне ў Гродне ўпершыню ў Беларусі запрацуе адзіная аўтаматызаваная сетка велапраката. Праект “Хутка” распрацаваў мабільны дадатак, з дапамогай якога можна будзе ўзяць ровар у адным месцы і пакінуць у іншым. У траўні валанцёры будуць выпрабоўваць сістэму пракату, пасля выпраўлення знойдзеных недахопаў яна запрацуе для ўсіх. Звычайныя кропкі, дзе можна арандаваць ровар, зараз працуюць […]
  • Нібыта дакладна: «Е-дастаўка» больш не будзе запакоўвалі вашы заказы ў мноства пакетаў
    Тое, пра што амаль год кажа экалагічна падкаваная грамадскасць, адбылося: у замовах «Е-дастаўкі» цяпер будзе не больш за 4 пакеты, піша інтэрнэт-часопіс CityDog.by. Ён даведаўся ў кампаніі, ці сапраўды гэта так і для чаго было прынята такое рашэнне. Што здарылася Год таму адразу некалькі мінскіх актывістаў звярнулі ўвагу на дзівацтва: калі замаўляць у «Е-дастаўцы» прадукты […]
  • Праспект Купалы перакрыюць, каб зрабіць 8 палос. Падрабязней пра змены
    У Гродне пачынаецца вялікая рэканструкцыя адной з асноўных гарадскіх магістраляў – участак праспекта Янкі Купалы пашыраць да 8 палос. У РУП “Гродноавтодор” распавялі падрабязнасці і тое, што працы працягнуцца да самай восені, піша belta.by  Працы плануюць пачаць з 25 красавіка. Рэканструююць участак праспекта працягласцю каля 1,4 км – ад развязкі на праспекце Кляцкова да скрыжавання з […]
  • Месца пад фудтрак на Савецкай здалі за 6000 долараў. Дзе будуць стаяць яшчэ тры?
    На аўкцыён ад Гродзенскага гарвыканкама выставілі чатыры ўчаткі пад рухомы гандаль. Пляцоўкі ў цэнтры горада арэндавалі гарадскія фудтракі. Месца на паркоўцы каля плошчы Савецкай было самым папулярным на аўкцыёне ад гарвыканкаму. Паставіць там свой фудтрак планавалі адразу восем чалавек. Канчатковы кошт выйшаў 12200 і перавысіў пачатковы ў 244 разы. Цяпер на працягу года там будзе […]
© 2012 Грамадcкае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадcкіх ініцыятыў "Трэці сектар"
Каталог TUT.BY