Запрашаем на фестываль WATCH DOCS – 6 дзён дакументальнага кіно па правах чалавека

Змяніць памер шрыфта Болей Меней Скінуць
Запрашаем на фестываль WATCH DOCS – 6 дзён дакументальнага кіно па правах чалавека

З 23 па 28 кастрычніка ў Гродне пройдзе міжнародны фестываль дакументальнага кіно па правах чалавека WATCH DOCS. На працягу 6 дзён вы зможаце пазнаёміцца з новымі стужкамі сусветна вядомых дакументалістаў з Еўропы і не толькі.

Фестываль WATCH DOCS праводзіцца ў Гродне ўжо другі раз. Ён прыйшоў да нас з Польшчы, дзе ўсё пачалося ў 2001 годзе. У сваім фармаце фестываль адзін з самых буйных у свеце.

Праграма гарадзенскага фестывалю:

Панядзелак, 23.10, 20.00

“Катастрофа”, 55’ (Расія 2016)

Месца правядзення: Цэнтр адпачынку і развіцця “Партал”, вул. Вялікая Траецкая 31

Фільм пра лёсы людзей, якіх жыццё абяднала з катастрофай гідраэлектрастанцыя на рацэ Енісэй, адна з самых буйных  на тэрыторыі былогага Савецкага саюза. Катастрофа адбылася ў 2009 годзе, ў выніку загінула 75 чалавек.

Аўторак, 24.10, 20.00

“Зламаныя – жаночая турма ў Хохенэку”, 7’ (Германія 2015)

“Лічачы дні”, 15’ (ЗША 2016)

“Матонге”, 13’ (Бельгія 2015)

“Мая дачка Нора”, 16’ (Бельгія, Францыя 2016)

“Цырымонія”, 5’ (Новая Зеландыя 2015)

Месца правядзення: веган-бар “Несцерка”, вул. Маставая 35

Што абядноўвае афрыканскую швачку, жанчын, якія прайшлі праз турму ці дзяўчыну, якая выехала з Бельгіі ў Сірыю каб прыняць удзел у Святой  вайне? Серыя кароткаметражных дакументалак, якія прысвечаны жанчынам з самых розных куткоў свету.

Серада, 25.20, 20.00

“Гулаг: цяжкія ўспаміны”, 44’  (Германія 2016)

Месца правядзення: ГА “Цэнтр “Трэці сектар”, вул. Будзёнага 48а-86

Пытанне гістарычнай памяці ў расійскім грамадстве – скаладанае. Яшчэ больш скаладанае, калі на яе пачынае ўплываць дзяржава. У фільме мы пазнаёмімся з былым вязням гулагу ў Перме, з вартаўніком і замежнымі  валанцёрамі, якія зараз працуюць на яго тэрыторыі.

 Чацвер, 26.10, 20.00

“Чыстыя”, 87’ (Ізраіль, Вялікабрытанія, Ірландыя, Нарвегія 2016)

Месца правядзення: Цэнтр гарадскога жыцця Гродна, вул. Савецкая 3

Фільм пра небяспечныя сувязі палітычных элітаў і стадыённых хуліганаў, пра два гады з жыцця Бельтару Еразаліма.

Пятніца, 27.10, 19.00

“Адкуль бярэцца пыл і куды знікаюць грошы”,  98’ (Эстонія 2013)

Месца правядзення: ГА “Цэнтр “Трэці сектар”, вул. Будзёнага 48а-86

Дакументальная стужка пра тры з паловай гады падрыхтоўкі грандыёзнага палітычнага шоў «З’езд партыі «Адзіная Эстонія»».

Субота, 28.10

13.00 Жывая бібліятэка

17.30 “Гарадскія каўбоі”, 30’ (Польшча 2016)

Месца правядзення: Дом46, вул. Лелевеля 46

Для шматлікіх Ірландыя – гэта зялёная  выспа дабрабыту. Аднак фільм “Гарадскія кўбоі” паказвае жыццё на яе з зусім іншага боку.

Сачыць за абнаўленнямі можна ў суполках у ВК і ФБ.

Арганізатарамі фестываля ў Гародні з’яўляюцца ГА “Цэнтр “Трэці сектар”, пры падтрымцы інфо-парталу Hrodna.life, веган-бара “Несцерка”, Цэнтра адпачынку і развіцця “Партал”, Жывой бібліятэкі Беларусі і  Цэнтра гарадскога жыцця Гродна.

17 Кастрычніка 2017 | Няма каментароў | Пазнакі: ,

Дадаць каментар

  • Універсітэт Залатога Веку

    Універсітэт Залатога Веку

    Сайт праекта, скіраванага на сацыяльную і інтэлектуальную актывізацыю сталых людзей. Вучыцца ніколі не позна!

    Школа маладога журналіста

    Школа маладога журналіста

    Праект для тых, хто хоча паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы. Працуе ў Гродне з 1997 г.! Далучайся!

Чытай

Чытаць навiны на hrodna.life
  • Усім не хапае месца: як гродзенцы сочаць за чэмпіянатам свету па футболе
    Матч зборных Расіі і Егіпта 19 чэрвеня выклікаў ажыятаж у гродзенцаў. У цэнтры Гродна дзясяткі людзей пільна сачылі ў кафэ і барах за супрацьстаяннем каманд. Перавагу гродзенцы аддавалі краіне-суседцы. Самая вясёлая атмасфера ў цэнтры горада пры праглядзе матчу была ў вулічным кафэ “Губерня”. Там усім жадаючым паглядзець гульню не хапала месцаў. Многія стаялі на вуліцы. […]
  • Гродзенскі сябар Быкава: Васіль вельмі жорстка мысліў. Казаў, што цягнік беларускасці пайшоў
    Пра жыццё Быкава ў Горадні belsat.eu ўзгадвае разам з ягоным даўнім сябрам, прафесарам і літаратуразнаўцам Аляксеем Пяткевічам. 19 чэрвеня – дзень, калі нарадзіўся Быкаў. Праз некалькі дзён – чарговая угодкі смерці. У лепшы свет Васіль Быкаў адышоў 22 чэрвеня 15 гадоў таму. Адышоў у статусе аднаго з самых знакамітых пісьменнікаў Беларусі. Ягоныя кнігі перакладзены на […]
  • Бізнэс і адпачынак. У Беларусі пройдзе моладзевы форум Лiпень.PRO
    Лiпень.PRO – гэта два насычаных дня ведаў у галіне бізнесу, менеджменту, псіхалогіі і асабістага развіцця. На ім збярэцца больш за 300 прадпрымальнікаў, мэнэджэраў і спецыялістаў з усёй Беларусі. Сутрэча пройдзе ў намётавым лагеры на беразе Вілейскага вадасховішча. На форуме разбяруць памылкі ў бізнэсе і фішкі для поспеху. Тут вы зможаце знайсці новых сяброў і надзейных бізнэс-партнёраў. […]
  • Стаць рэдактарам за адзін занятак. Прыходзьце на медыягульню “Пішы. Рэдагуй”
    За адзін занятак вы станеце рэдактарам, пазнаёміцеся з папулярнымі журналістамі Гродна і Мінска і праверыце свае ўменні ў журналістыцы. Гульня “Пішы. Рэдагуй” на практыцы навучыць пісаць яркія тэксты. “Студыя карысных кампетэнцый” запрашае ў рэдакцыю. Там вы атрымаеце тэму і асноўныя дадзеныя. На планёрцы вызначыцеся, у якім жанры будзеце пісаць. Атрымаеце практычныя парады ад трэнераў, падрыхтуеце […]
© 2012 Грамадcкае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадcкіх ініцыятыў "Трэці сектар"
Каталог TUT.BY