Запрашаем на Форум інавацыйных ідэй на карысць рэгіянальнага развіцця

Змяніць памер шрыфта Болей Меней Скінуць
Запрашаем на Форум інавацыйных ідэй на карысць рэгіянальнага развіцця

Першы беларускі Форуме інавацыйных ідэй, якія спрыяюць развіццю рэгіёнаў нашай краіны, адбудецца ў Магілёве 19-20 красавіка бягучага года.

Мэта Форума: папулярызацыя дзейнасці рэгіянальных грамадскіх ініцыятыў і ўнёска, які яны робяць у развіццё сваіх рэгіёнаў.

Удзел у Форуме возьмуць прадстаўнікі грамадскіх арганізацый, журналісты, актыўныя грамадзяне.

У межах Форума адбудуцца прэзентацыі цікавых рэгіянальных ініцыятыў, майстар-класы па арганізацыі сувязяў з грамадскасцю, наладжванні супрацоўніцтва з мясцовымі ўладамі, прыцягненні мясцовых рэсурсаў, дыскусіі пра магчымасці ўмацавання рэгіянальных арганізацый і супрацоўніцтва паміж імі.

Калі вы зацікаўленыя ўзяць удзел у Форуме, калі ласка, запоўніце да 14 красавіка форму заяўкі.

Ад адной арганізацыі можна заявіць максімум 2 чалавек.

Прыярытэтам пры адборы будуць карыстацца прадстаўнікі арганізацый, якія бралі ўдзел у праграме “Акадэмія рэгіянальнага развіцця” (2018).

Адабраным удзельнікам і ўдзельніцам будуць кампенсаваныя выдаткі на пражыванне, харчаванне, а таксама на праезд да месца правядзення Форума (зваротныя квіткі ўдзельнікі аплочваюць самі).

Інфармацыя пра вынікі адбору будзе прадстаўленая да 16 красавіка.

Арганізатары:

“Цэнтр “Кола”, Магілёў

“Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых “Студыя карысных кампетэнцый”, Гродна

Інфармацыйная падтрымка: ГА “Цэнтр “Трэці сектар”, Гродна

 

Дадаць каментар

  • Універсітэт Залатога Веку

    Універсітэт Залатога Веку

    Сайт праекта, скіраванага на сацыяльную і інтэлектуальную актывізацыю сталых людзей. Вучыцца ніколі не позна!

    Школа маладога журналіста

    Школа маладога журналіста

    Праект для тых, хто хоча паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы. Працуе ў Гродне з 1997 г.! Далучайся!

Чытай

Чытаць навiны на hrodna.life
  • Затрыманне Ціханоўскага і «напад на міліцыянта» ў Гродне: разбіраем відэа з месца падзей
    29 мая ў Гродне на пікеце па зборы подпісаў у падтрымку прэтэндэнта на пасаду прэзідэнта Беларусі Святланы Ціханоўскай затрымалі яе мужа і кіраўніка ініцыятыўнай групы блогера Сяргея Ціханоўскага. За што – пакуль афіцыйна не вядома, мы ведаем толькі пра 10 затрыманых. «Адзін з супрацоўнікаў міліцыі падвергся нападу», – паведаміў пасля інцыдэнту дзяржтэлеканал «Беларусь 1″. «Гэта […]
  • Лукашэнка выказаўся пра магчымых кандыдатаў і жанчын. Прэтэндэнтка ў кандыдаты: “Так мог сказаць толькі слабы чалавек”
    На сустрэчы з працоўнымі Мінскага трактарнага завода днём 29 траўня дзейны прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка расказаў, як ён ставіцца да сваіх магчымых суперніках на выбарах. Таксама ён патлумачыў, чаму лічыць немагчымым, каб у Беларусі пасаду прэзідэнта заняла жанчына. Патэнцыйная кандыдатка ў прэзідэнты Вольга Кавалькова і кандыдатка ў прэзідэнты на выбарах 2015 году Таццяна Караткевіч распавялі, […]
  • Міліцыянт трапіў у бальніцу пасля затрымання Ціханоўскага ў Гродне
    Як стала вядома Hrodna.life, супрацоўніка міліцыі, які пацярпеў падчас збору подпісаў на Савецкай плошчы 29 траўня, даставілі ў абласную бальніцу хуткай дапамогі. У міліцыянта ўдар пярэдняй брушной сценкі, яго не шпіталізавалі. Таксама вядома, што па дапамогу да медыкаў звярнуўся яшчэ адзін супрацоўнік міліцыі. Ён прыйшоў у цывільным адзенні,але ніякіх цялесных пашкоджанняў у яго выяўлена не […]
  • БТ паказаў ролік пра затрыманне Ціханоўскага ў Гродне
    У эфіры тэлеканала “Беларусь 1” паказалі сюжэт пра затрыманне Сяргея Ціханоўскага і некалькіх гродзенцаў падчас збору подпісаў. Блогера назвалі “шырока вядомымі ў вельмі вузкіх колах зборшчыкам подпісаў”. Яшчэ з першых хвілін збор подпісаў перарос у мітынг, а праводзіць на дадзеным этапе выбарчай кампаніі агітацыю забаронена. На пытанні выбаршчыкаў блогер адказаць не мог, распавёў вядучы “Беларусь […]
© 2012 Грамадcкае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадcкіх ініцыятыў "Трэці сектар"
Каталог TUT.BY