Запрашаем на Hrodna Media Weekend 24-25 верасня

Змяніць памер шрыфта Болей Меней Скінуць
Запрашаем на Hrodna Media Weekend 24-25 верасня

Двухдзённы форум збярэ ў Гродне каля 40 выдаўцоў, рэдактараў, журналістаў, блогераў, прадстаўнікоў грамадскіх ініцыятыў, якія маюць уласныя медыйныя праекты, з розных куткоў Беларусі.

Прыняўшы ўдзел у падзеі, вы зможаце павысіць узровень сваіх ведаў і ўменняў у галіне планавання і стварэння якаснага кантэнту і яго прасоўвання, абмеркаваць важныя для развіцця медыйнай сферы пытанні, наладзіць кантакты са сваімі калегамі з іншых рэгіёнаў краіны.

У праграме MediaWeekend’а будуць майстар-класы ад беларускіх ды замежных экспертаў, прэзентацыі, дыскусіі, інтэграцыйныя імпрэзы.

Пра сваё жаданне прыняць удзел у Hrodna MediaWeekend можна заявіць да 12.09, запоўнішы кароткую заяўку.  Пры вялікай колькасці ахвотных магчымы конкурсны адбор удзельнікаў, пра вынікі якога стане вядома не пазней за 16 верасня.

Сачыць за навінамі падзеі ў фэйсбуку.

Падрабязнасці пра падзею глядзіце ніжэй:

31 Жніўня 2016 | Няма каментароў | Пазнакі: , ,

Дадаць каментар

  • Універсітэт Залатога Веку

    Універсітэт Залатога Веку

    Сайт праекта, скіраванага на сацыяльную і інтэлектуальную актывізацыю сталых людзей. Вучыцца ніколі не позна!

    Школа маладога журналіста

    Школа маладога журналіста

    Праект для тых, хто хоча паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы. Працуе ў Гродне з 1997 г.! Далучайся!

Чытай

Чытаць навiны на hrodna.life
  • У Гродне зачыняецца кантактны заапарк: жывёл раздаюць за лайкі і рэпосты
    Кантактны заапарк на Антонава зачыніцца ў пачатку 2020 года. Усіх гадаванцаў уладальнікі вырашылі прадаць ці разыграць за лайкі і рэпосты ў Instagram. У рэдакцыю Hrodna.life звярнулася чытачка Валерыя, якая расказала, што любыя абураныя каментары ў запісе заапарка выдаляюць. А неўзабаве выдалілі і пост аб розыгрышы жывёл. Мы зрабілі скрын паста. «Заапарк зачыняецца, але аддаваць жывёлак […]
  • У Ашмянах насупраць РАУС у машыне знайшлі мёртвага міліцыянта
    Вечарам 5 снежня каля Ашмянскага РАУС выявілі памерлым оперупаўнаважанага мясцовага аддзелу. Паводле Тэлеграм-каналу NEXTA супрацоўнік Ашмянскага РАУС знойдзены памерлым у сваім асабістым аўтамабілі. Машына знаходзілася на стаянцы насупраць будынку міліцыі. Паводле папярэдняй інфармацыі гаворка ідзе пра суіцыд. Надзвычайнае здарэнне «Белсату» пацвердзілі ў УУС Гарадзенскага аблвыканкаму. «Смерць не носіць крымінальнага характару і не звязаная з выкананнем службовых абавязкаў», […]
  • Чым пасля «дэмбеля» зоймуцца дэпутаты мінулага склікання ад Гродзенскай вобласці
    Гродзенскую вобласць у парламенце шостага склікання прадстаўляла трынаццаць дэпутатаў. Трое з іх – Лілія Кір’як, Тамара Далгашэй і Аляксандр Маркевіч – застануцца на другі тэрмін, астатнія перададуць паўнамоцтвы сваім пераемнікам. TUT.BY даведаўся, як складзецца далейшы лёс экс-парламентарыяў. Праўда, многія з дэпутатаў ад Гродзеншчыны пакуль яшчэ не вырашылі, чым будуць займацца і дзе будуць працаваць. Кажуць: […]
  • Развальваюцца і зарастаюць мохам. Пракуратура праінспектавала помнікі архітэктуры на Гродзеншчыне
    На тэрыторыі вобласці размешчаны 697 гісторыка-культурных каштоўнасцей, многія з якіх знаходзяцца ў жаласным стане, піша ej.by са спасылкай на службу інфармацыі пракуратуры Гродзенскай вобласці. Праверка пракуратуры паказала, што ўласнікі не толькі не займаюцца рэканструкцыяй, але нават не наводзяць элементарны парадак у будынках, залічаных да культурнай спадчыны. Гэта адбываецца пры патуранні мясцовых уладаў. Так, да гэтага […]
© 2012 Грамадcкае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадcкіх ініцыятыў "Трэці сектар"
Каталог TUT.BY