Запрашаем на Hrodna Welcome Party

Змяніць памер шрыфта Болей Меней Скінуць
Запрашаем на Hrodna Welcome Party

30 кастрычніка 2018 ГА “Цэнтр “Трэці сектар” запрашае ўсіх, хто цікавіцца рознымі мовамі і культурамі, падарожжамі і новымі знаёмствамі,  на вечарыну, дзе мы пазнаёмімся з новымі валанцёрамі, якія прыехалі да нас з Польшчы (Пшэмыслав), Аўстрыі (Марка) і Германіі (Аляксандра).

Валанцёры распавядуць, чым будуць займацца ў Гродне, а таксама пазнаёмяць нас са сваёй культурай.

У праграме:
– гульні і квізы пра польскую, аўстрыйскую і нямецкую культуру;
– інтэграцыя пад польска-аўстрыйска-нямецкія прысмакі;
– музыка, нефармальныя размовы ды танцы.

Чакаем вас 30 кастрычніка а 19:00 ў “Партале” (вул. Вялікая Траецкая, 31).

Уваход вольны! Захапіце сяброў і добры настрой!

Навіны пра вечарыну на фэйсбуку.

 

Дадаць каментар

  • Універсітэт Залатога Веку

    Універсітэт Залатога Веку

    Сайт праекта, скіраванага на сацыяльную і інтэлектуальную актывізацыю сталых людзей. Вучыцца ніколі не позна!

    Школа маладога журналіста

    Школа маладога журналіста

    Праект для тых, хто хоча паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы. Працуе ў Гродне з 1997 г.! Далучайся!

Чытай

Чытаць навiны на hrodna.life
  • Якой будзе дарожная інфраструктура ў мікрараёне Грандзічы
    Новы мікрараён Грандзічы пачалі ўзводзіць крыху больш за год таму. На дадзены момант тут ужо здадзены некалькі дамоў у эксплуатацыю, працягваецца ўзвядзенне жылой забудовы, вядуцца актыўныя работы па пракладцы дарог. -На цяперашні час мы ўжо ўвялі дзве – вуліца Асфальтная і частка вуліцы Глухава. У цяперашні час вядуцца будаўніча-мантажныя працы на вуліцы Саяпіна, якую плануем […]
  • “У Гродне сфармаваўся свой рынак тарыфаў”? Чаму таксісты мала зарабляюць (і страйкуюць)
    Сёння на паркоўцы гродзенскага гіпермаркета “Карона” на страйк на некалькіх дзясятках аўто сабраліся таксісты. Кіроўцы занепакоеныя недастатковымі тарыфамі і прапануюць урэгуляваць рынак пасажырскіх перавозак у рэгіёне, піша grodnonews.by. Па іх словах, новыя агрэгатары таксі першапачаткова даплачвалі, калі кошт заказу быў менш за мінімальны. Зараз даплаты прыбралі, разам з гэтым прыкметна ўпала заработная плата. – Зараз […]
  • Нічога добрага. Чаму ў кастрычніку квітнеюць каштаны – і чым гэта пагражае
    Сёлета кастрычнік радуе беларусаў цёплым і сонечным надвор’ем. У некаторых гарадах паўторна квітнеюць каштаны. Белыя кветкі, якія з’явіліся на дрэвах побач з жоўтым пожухлым лісцем, заўважылі ў Магілёве, Гродне і Бабруйску, а ў Віцебску па другім разе распусціўся бэз, піша tut.by. Праўда, спецыялісты кажуць, што для дрэў восеньскіе кветкі не абяцаюць нічога добрага. Восеньскае квітненне дрэў, […]
  • МВФ залічыў Беларусь да краінаў, якія развіваюцца
    Міжнародны валютны фонд стаў ужываць у справаздачах новы падзел краінаў на групы. Цяпер краіны Садружнасці незалежных дзяржаваў (СНД) не групуюцца разам, піша “Радыё Свабода”. Частка краінаў СНД, у ліку якіх і Беларусь, трапіла ў групу «Еўропа, што паўстае і развіваецца» (Emerging and Developing Europe). У гэтай групе цяпер таксама Малдова, Расея і Украіна – разам з Вугоршчынай, […]
© 2012 Грамадcкае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадcкіх ініцыятыў "Трэці сектар"
Каталог TUT.BY