Запрашаем на курс польскай мовы для пачаткоўцаў „Stół z powyłamywanymi nogami”

Змяніць памер шрыфта Болей Меней Скінуць
Запрашаем на курс польскай мовы для пачаткоўцаў „Stół z powyłamywanymi nogami”

„Stół z powyłamywanymi nogami” – хочаш гэта прачытаць? Значыць табе да нас!

Калі жадаеце пазнаёміцца з асновамі мовы вашых заходніх суседзяў, хочаце размаўляць на польскай мове з палякамі, якія прыязджаюць у Гродна, а таксама падчас сваіх уласных падарожжаў у Польшчу – запрашаем на курс польскай мовы для пачаткоўцаў ад ЕВС-валанцёркі, ураджэнкі Польшчы, Эвеліны Пачкі.

Удзел у курсе бясплатны. Колькасць месцаў абмежавана.

Падчас заняткаў вы навучыцеся камунікаваць на польскай мове на тэмы
звязаныя са штодзённым жыццём і навакольным светам, а таксама разумець выказвання на польскай мове. Пазнаёміцеся са словамі карыснымі на польскай мяжы, вакзалах, у аэрапортах, а таксама ў крамах ці кавярнях.

Таксама вы вывучыце асноўныя правілы польскай граматыкі. На занятках развіваць будзем уменні чытання і пісьма.

У праграме курсу:
– Польскі алфавіт
– Знаёмства
– Расповед пра сябе і сям’ю
– Вучоба, праца
– Час вольны, хобі
– Ежа. У кавярні і рэстаране. У прадуктовай краме
– У гандлёвым цэнтры. Закупы і паслугі.
– На мяжы
– Падарожжы. На вакзале. У аэрапорту

Вядучая: Эвеліна Пачка – валанцёрка па праграме Еўрапейскай валанцёрскай службы, выпускніцы польскай філалогіі на Універсітэце Ягелонскім у Кракаве. У Гродне з верасня 2017 г. У рамках свайго праекту вядзе таксама клуб польскай мовы, клуб польскага кіно а таксама дапамагае выкладчыку польскай мовы ва Унівэрсітэце Залатога Веку ў Гродне. Ведае рускую мову.

Заняткі пачнуцца 28-га лютага і будуць праходзіць раз у тыдзень, па серадам, 17.00-18.00 па адрасу Будзёнага 48а-86.

Калі вы жадаеце ўдзельнічаць у курсе, просім запоўніць анлайн заяўку да 24-га лютага.

Курс арганізаваны ГА “Цэнтр “Трэці сектар”.

Дадаць каментар

  • Універсітэт Залатога Веку

    Універсітэт Залатога Веку

    Сайт праекта, скіраванага на сацыяльную і інтэлектуальную актывізацыю сталых людзей. Вучыцца ніколі не позна!

    Школа маладога журналіста

    Школа маладога журналіста

    Праект для тых, хто хоча паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы. Працуе ў Гродне з 1997 г.! Далучайся!

Чытай

Чытаць навiны на hrodna.life
  • Усім не хапае месца: як гродзенцы сочаць за чэмпіянатам свету па футболе
    Матч зборных Расіі і Егіпта 19 чэрвеня выклікаў ажыятаж у гродзенцаў. У цэнтры Гродна дзясяткі людзей пільна сачылі ў кафэ і барах за супрацьстаяннем каманд. Перавагу гродзенцы аддавалі краіне-суседцы. Самая вясёлая атмасфера ў цэнтры горада пры праглядзе матчу была ў вулічным кафэ “Губерня”. Там усім жадаючым паглядзець гульню не хапала месцаў. Многія стаялі на вуліцы. […]
  • Гродзенскі сябар Быкава: Васіль вельмі жорстка мысліў. Казаў, што цягнік беларускасці пайшоў
    Пра жыццё Быкава ў Горадні belsat.eu ўзгадвае разам з ягоным даўнім сябрам, прафесарам і літаратуразнаўцам Аляксеем Пяткевічам. 19 чэрвеня – дзень, калі нарадзіўся Быкаў. Праз некалькі дзён – чарговая угодкі смерці. У лепшы свет Васіль Быкаў адышоў 22 чэрвеня 15 гадоў таму. Адышоў у статусе аднаго з самых знакамітых пісьменнікаў Беларусі. Ягоныя кнігі перакладзены на […]
  • Бізнэс і адпачынак. У Беларусі пройдзе моладзевы форум Лiпень.PRO
    Лiпень.PRO – гэта два насычаных дня ведаў у галіне бізнесу, менеджменту, псіхалогіі і асабістага развіцця. На ім збярэцца больш за 300 прадпрымальнікаў, мэнэджэраў і спецыялістаў з усёй Беларусі. Сутрэча пройдзе ў намётавым лагеры на беразе Вілейскага вадасховішча. На форуме разбяруць памылкі ў бізнэсе і фішкі для поспеху. Тут вы зможаце знайсці новых сяброў і надзейных бізнэс-партнёраў. […]
  • Стаць рэдактарам за адзін занятак. Прыходзьце на медыягульню “Пішы. Рэдагуй”
    За адзін занятак вы станеце рэдактарам, пазнаёміцеся з папулярнымі журналістамі Гродна і Мінска і праверыце свае ўменні ў журналістыцы. Гульня “Пішы. Рэдагуй” на практыцы навучыць пісаць яркія тэксты. “Студыя карысных кампетэнцый” запрашае ў рэдакцыю. Там вы атрымаеце тэму і асноўныя дадзеныя. На планёрцы вызначыцеся, у якім жанры будзеце пісаць. Атрымаеце практычныя парады ад трэнераў, падрыхтуеце […]
© 2012 Грамадcкае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадcкіх ініцыятыў "Трэці сектар"
Каталог TUT.BY