Запрашаем на Летнюю школу для моладзевых працаўнікоў

Змяніць памер шрыфта Болей Меней Скінуць
Запрашаем на Летнюю школу для моладзевых працаўнікоў

Працуеш з моладдзю? Не ведаеш, ці ўсё робіш як след? Хочаш даведацца самыя свежыя фішкі кансультавання моладзі, навучыцца знаходзіць і ствараць надзейныя партнёрствы, працаваць з валанцёрамі, даведацца, як зарганізваць круты моладзевы праект ці івэнт? Натхніцца прыродай і досведам іншых удзельніц/каў? Далучайся да Летняй школы для моладзевых працаўнікоў ад ГА “Цэнтр “Трэці сектар”!

Школа адбудзецца 25-30 ліпеня ў Гродзенскай вобласці. Да ўдзелу запрашаюцца 15 беларускіх лідэраў і моладзевых дзеячаў з розных рэгіёнаў Беларусі, якія працуюць з моладдзю.

У праграме

Тэхнікі самапрэзентацыі, праца з валанцёрамі, інавацыйныя тэхнікі працы з моладдзю і кансультаванне моладзі, партнёрства на лакальным і міжнародным узроўні, моладзевыя магчымасці, кіраванне праектамі, арганізацыя моладзевага  івэнту, беларускія і замежныя прыклады працы з моладдзю – гэта асноўныя тэмы, якія будуць падымацца падчас Летняй школы.

Акрамя гэтага, ты зможаш падзяліцца сваімі парадамі ды досведам  з астатнімі ўдзельнікамі Школы і правесці воркшоп на абраную тэму.

Умовы ўдзелу

Для ўдзелу ў Летняй школе у неабходна запоўніць анлайн-заяўку. Тэрмін падачы заявак – да 10 чэрвеня.

Як адзін з вынікаў Летняй школы, кожны з удзельнкаў у жніўні-верасні падрыхтуе і правядзе івэнт для моладзі ў сваёй мясцовай супольнасці.

Пражыванне, харчаванне і транспартныя выдаткі ўдзельнкаў пакрываюць арганізатары.

Па ўсіх пытаннях можна звяртацца на электронны адрас 3sektaryia@gmail.com

24 Траўня 2017 | Няма каментароў |

Дадаць каментар

  • Універсітэт Залатога Веку

    Універсітэт Залатога Веку

    Сайт праекта, скіраванага на сацыяльную і інтэлектуальную актывізацыю сталых людзей. Вучыцца ніколі не позна!

    Школа маладога журналіста

    Школа маладога журналіста

    Праект для тых, хто хоча паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы. Працуе ў Гродне з 1997 г.! Далучайся!

Чытай

Чытаць навiны на hrodna.life
  • «Які каранавірус? У нас рамонт не скончылі!» Жыхары Гагарына выйшлі на вуліцу з прэтэнзіямі
    Не ўклаліся ў тэрміны, перабоі з гарачай вадой і брудныя пад’езды. З такімі прэтэнзіямі 30 сакавіка выйшлі ў свой двор жыхары вуліцы Гагарына. Яны выказалі незадаволенасць будаўнічым і гарадскім службам, якія робяць капрамонт іх дамоў. Дамы №25 і №27 паставілі на капітальны рамонт у 2019 годзе. Скончыць яго павінны былі ў пачатку 2020 года, але […]
  • У Гродне кіроўцы перастануць прадаваць талоны ў транспарце
    Кіроўцы грамадскага транспарту не будуць прадаваць талоны часова. Цяпер іх можна купіць толькі на прыпынках. Гэта водзіцца ў адпаведнасці з Планам мерапрыемстваў па зніжэнні распаўсюджвання ВРВІ і каранавірусу (CAVID-19), паведамляе ap1.by. Минздрав подтвердил вторую смерть от коронавируса. На лечении – 157 человек The post У Гродне кіроўцы перастануць прадаваць талоны ў транспарце appeared first on […]
  • Прапанову фанатаў “Нёмана” прыпыніць сезон падтрымаў галоўны трэнер
    Галоўны трэнер “Нёмана” Ігар Кавалевіч падтрымаў фанатаў клуба, якія 31 сакавіка заявілі, што не будуць наведваць матчы каманды. Ён таксама раскрытыкаваў кіраўніцтва АБФФ, якая, на яго думку, павінна спыніць выкарыстоўваць падвойныя стандарты. Чытайце таксама: Фанаты футбольного “Немана” перестают посещать матчи и призывают остановить чемпионат – Вядома, падтрымліваю фанатаў. Мы, па-першае, гуляем для гледачоў. І акрамя […]
  • «Самаізаляцыя – гэта калі ёсць на што жыць». Як пачуваецца дробны бізнес ва ўмовах крызісу?
    Вялікая частка малога і сярэдняга бізнесу ў Горадні прывязаная да пакупніцкай здольнасці як замежных турыстаў, гэтак і мясцовых жыхароў. А як зараз, з улікам эканамічнага фактару ды самаізаляцыі? Карэспандэнты Belsat.eu прайшліся па горадзе ды пагутарылі з прадстаўнікамі прыватных фірмаў. Найперш завіталі ў вялікі офісны будынак на Будзёнага 48, побач з консульствам Польшчы. Тут традыцыйна месціліся фірмы, якія […]
© 2012 Грамадcкае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадcкіх ініцыятыў "Трэці сектар"
Каталог TUT.BY