Запрашаем на медыя гульню “Пішы. Рэдагуй.”

Змяніць памер шрыфта Болей Меней Скінуць
Запрашаем на медыя гульню “Пішы. Рэдагуй.”

Хочаце праверыць, ці вы маеце талент да журналістыцы? Прапануем 27 траўня паўдзельнічаць у медыя гульні “Пішы. Рэдагуй”. Навучыцеся пісаць яркія тэксты за адзін занятак-практыкум.

Занятак будзе праходзіць у форме трэнінга-інтэнсіва. Журналісты і рэдактары дадуць персанальныя кансультацыі ўдзельнікам.

План занятка:
* Тэорыя: структура артыкула, як выбраць фокус, спосабы дасягнуць сцісласці, яснасці і эмацыйнасці.
* Планёрка: пітч (кароткая прэзентацыя тэмы), выбар жанру.
* Медыя гульня: удзельнікі ўсляпую выберуць падрыхтаваную тэму (аснова, факты, тэлефоны) у жанрах: навіна, артыкул, інтэрв’ю, фотарэпартаж, мультымедыйны тэкст. (ВАЖНА! Усе пройдзе ў рэжыме рэальнага часу, напрыклад, каму дастанецца інтэрв’ю з зоркай, возьме яго на самай справе, а той, каму выпадзе сторытелінг – будзе пісаць гісторыю.)
* Праца над тэкстам: шукаем дадатковыя дадзеныя, складаем план, пішам тэкст.

Бонус: усе працы будуць апублікаваныя.

Трэнеры: паспяховыя журналісты і рэдактары, якія працуюць у Гродна, Мінску.

Для каго:
– Абітурыентаў факультэтаў журналістыкі: адразу атрымаеце друкаваную працу ў партфоліа.
– Маладых журналістаў: самі ведаеце, як складана абраць тэму, структураваць думкі, і каб рэдактар ​​не правіў тэкст.
– Медыя-менеджэраў: хочацца ж пісаць чаплаючыя пасты, але як?
– Усім, хто хацеў напісаць нешта вартае, але часу не хапае ці атрымліваецца неяк не вельмі.

Трэнінг адбудзецца 27 траўня 2018 c 10.00 до 14.00 па вул. Ціміразева 10/1-31 (БЦ “Аўгустоўскі”)

Кошт: 25 рублёў

Каб паўдзельнічаць, трэба запоўніць электронную заяўку да 21 траўня, або запісацца па тэлефоне +375 33 6341041.

Арагнізуе медыя гульню Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых “Студыя карысных кампетэнцый”

15 Траўня 2018 | Няма каментароў | Пазнакі:

Дадаць каментар

  • Універсітэт Залатога Веку

    Універсітэт Залатога Веку

    Сайт праекта, скіраванага на сацыяльную і інтэлектуальную актывізацыю сталых людзей. Вучыцца ніколі не позна!

    Школа маладога журналіста

    Школа маладога журналіста

    Праект для тых, хто хоча паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы. Працуе ў Гродне з 1997 г.! Далучайся!

Чытай

Чытаць навiны на hrodna.life
  • Актывісткі руху «Маці 328» пачнуць галадоўку, каб сустрэцца з Лукашэнкам
    Актывісткі руху «Маці 328» падрыхтавалі адкрыты зварот да «усіх структураў улады Рэспублікі Беларусь», дзе абяцаюць распачаць галадоўку ад 16 ліпеня, піша Белсат. Зварот падпісалі прадстаўніцы руху Ала Берналь і Алена Кузьміна. У заяве адзначаецца, што ўлады прынялі нязначныя змены ў антынаркатычнае заканадаўства, а пытанне памілавання асуджаных паводле артыкулу 328 Крымінальнага кодэксу «дагэтуль павісла ў паветры». Таксама застаецца праблема […]
  • «Ішоў па торт – прыйшоў на Валадарскага». Палітвязні з Гродна вярнуліся дадому
    «Яны самі стварылі гэтую сітуацыю на роўным месцы, яе магло і не быць. Я проста б пайшоў дадому і ўсё», – кажа гродзенец Уладзімір Навумік пасля 42 дзён зняволення. Яго, як і Васіля Баброўскага, 9 ліпеня выпусцілі з мінскага СІЗА №1. Ім змянілі меру стрымання з заключэння пад варту на падпіску аб нявыездзе. Гродзенцаў затрымалі […]
  • Двух гродзенцаў, затрыманых з Ціханоўскім, выпусцілі на волю
    Фігурантаў «справы Ціханоўскага» Васіля Баброўскага і Уладзіміра Навуміка 9 ліпеня выпусцілі пад падпіску аб нявыездзе. Пра гэта паведамілі праваабаронцы і жонка Уладзіміра Навуміка. Гродзенцаў затрымалі разам з блогерам Сяргеем Ціханоўскім 29 траўня на Савецкай плошчы падчас пікету па зборы подпісаў. Яны застаюцца абвінавачанымі па ч.1 арт. 342 КК (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць […]
  • У Беларусі пацвердзілі 64 411 выпадкаў каранавіруса. Аналітыкі: Прыкладна чвэрць беларусаў лічаць, што перахварэлі
    Па стане на 9 ліпеня каранавірусам заразіліся 64 411 беларусаў, паведаміла Міністэрства аховы здароўя. Ачунялі і выпісаныя 53 609 пацыентаў, 499 чалавек з пацверджаным COVID-19 памерлі. За апошнія суткі ў Беларусі выявілі 187 новых выпадкаў хваробы, паводле афіцыйных зьвестак, памерлі 6 чалавек, 755 пацыентаў выпісалі. За перыяд распаўсюджвання коронавируса ў Беларусі правялі 1 099 571 тэст. […]
© 2012-2018 Грамадcкае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадcкіх ініцыятыў "Трэці сектар"