Запрашаем на Медыяменеджмент і ІТ форум

Змяніць памер шрыфта Болей Меней Скінуць
Запрашаем на Медыяменеджмент і ІТ форум

25-27 кастрычніка ў Мінскім міжнародным адукацыйным цэнтры імя Ёханэса Раў адбудзецца Медыяменеджмент & ІТ форум. Тэмай форума ў 2018 годзе стане “Медыяменеджмент у лічбавую эпоху: выклікі, трэнды і стратэгіі”.

Падаваць заяўку запрашаюцца кандыдаты з Беларусі: журналісты, рэдактары, медыя эксперты, IT-актывісты, зацікаўленыя ў працы з медыяпраектамі, а таксама прадстаўнікі няўрадавых арганізацый, якія маюць уласныя медыяпраекты.

Медыяменеджмент & IT форум збярэ прынамсі 100 удзельнікаў з Беларусі, краін Усходняга Партнёрства і Еўрапейскага Саюза, якія на працягу трохдзённай дыскусійна-адукацыйнай пляцоўкі будуць працаваць з тэмамі вызначэння і абмеркавання магчымых стратэгій бізнесу і кіравання ў сферы медыяіндустрыі ў Еўропе, а таксама распачнуць спробу ацаніць іх актуальнасць і эфектыўнасць у эпоху, калі традыцыйныя СМІ выцясняюцца глабальнымі лічбавымі медыягігантамі ў пытаннях стварэння і распаўсюджвання кантэнту сярод аўдыторыі.

Феномен дэзінфармацыі, зніжэнне даверу да традыцыйных СМІ і згуба апошнімі свайго ўплыву і фінансавых рэсурсаў – сярод тэндэнцый, якія сёння турбуюць медыясупольнасць ва ўсім свеце. Стан СМІ ў Беларусі, у прыватнасці, і ў краінах Усходняга Партнёрства, ускладняецца шэрагам іншых праблем, уключаючы параўнальна нізкі ўзровень развіцця расследавальніцкай журналістыкі і фактчэкінгу.

Форум будзе складацца з чатырох панэльных дыскусій з удзелам мясцовых і міжнародных экспертаў, а таксама тэматычных майстар-класаў у рамках ключавых секцый, якія ідуць паралельна: Кіраванне СМІ і стварэнне кантэнту, Расследвальніцкая журналістыка, Устойлівасць СМІ і новыя рэсурсы манетызацыі, Інструменты IT і расследавання на падставе адкрытых крыніц. У кожнай секцыі запланавана па 4 майстар-класы, што дасць магчымасць выбраць найбольш цікавую для вас тэму і наведаць усе секцыі.

Мерапрыемства пройдзе ў Мінскім міжнародным адукацыйным цэнтры (г. Мінск, пр. Газеты Праўда, 11).

Пачатак форуму запланаваны на 9:30 раніцы 25.10.2018, а заканчэнне на 15:00 27.10.2018.

Мова мерапрыемства – пераважна руская; будзе забяспечаны сінхронны пераклад з англійскай мовы.

Удзел у форуме бясплатны. Удзельнікам, якія не пражываюць у Мінску, кампенсуюцца транспартныя выдаткі і будзе забяспечана пражыванне. Кейтэрынг падчас мерапрыемства будзе прадастаўлены рэстаранам Westfalia.

Адбор будзе праводзіцца на конкурснай аснове. Калі вы зацікаўлены ва ўдзеле, просім запоўніць заяўку да 30 верасня 2018 г.

Па дадатковую інфармацыю можна звяртацца да Мэнэджара адукацыйных і PR праектаў IBB-Minsk  Дмітрыя Дабравольскага – dobrovolski@ibb.by.

Медыяменеджмент & IT форум арганізаваны Мінскім міжнародным адукацыйным цэнтрам імя Ёханэса Раў ў партнёрстве з Акадэміяй Deutsche Welle, Беларускай асацыяцыяй журналістаў, “Цэнтрам дадатковай адукацыі дарослых “Студыя карысных кампетэнцый“, і Даследчым цэнтрам EAST пры ўдзеле “Цэнтра інфармацыйнай падтрымкі грамадскіх ініцыятыў” Трэці Сектар”.

Першы такога кшталту Форум быў праведзены ў Мінску ў 2016 г.

11 Верасня 2018 | Няма каментароў |

Дадаць каментар

  • Універсітэт Залатога Веку

    Універсітэт Залатога Веку

    Сайт праекта, скіраванага на сацыяльную і інтэлектуальную актывізацыю сталых людзей. Вучыцца ніколі не позна!

    Школа маладога журналіста

    Школа маладога журналіста

    Праект для тых, хто хоча паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы. Працуе ў Гродне з 1997 г.! Далучайся!

Чытай

Чытаць навiны на hrodna.life
  • Аўтар сагі, па якой зняты серыял «Гульня тронаў»: Гэта яшчэ не канец
    Стваральнік сагі «Песня лёду і полымя» (A Song of Ice and Fire) Джордж Марцін апублікаваў у сябе ў блогу вялікі пост, прысвечаны фіналу серыялу «Гульня тронаў». У ім ён паабяцаў скончыць кніжную сагу, фінал якой будзе (а можа, і ня будзе) адрознівацца ад таго, што было паказана на экране, піша svaboda.org. «Людзі пытаюцца цяпер: чым […]
  • “Не прапаганда, а гістарычная праўда”. У Гродна прыехалі рэканструктары Войска Польскага
    Салдат польскай арміі і паліцэйскі ў форме 1939 года шпацыравалі па цэнтры Гродна, як і 80 гадоў таму. Гэта былі ўдзельнікі групы ваенна-гістарычнай рэканструкцыі «Беларусы ў Войску Польскім». Яны прыехалі ў Гродна 21 мая, прайшліся па вуліцах, зрабілі фатаграфіі і пагутарылі з гараджанамі. Рэканструктары на чале з гісторыкам Ігарам Мельнікавым рэгулярна выязджаюць у розныя гарады […]
  • Ля Гродна з’явіцца яшчэ адзін пешаходны мост
    Ён з’явіцца на базе адпачынку “Дом рыбака” ў Каробчыцах у 2020 годзе. Акрамя маста, на тэрыторыі з’явяцца пляж на 65 чалавек, навес з мангалам для ўрачыстых мерапрыемстваў, поле для мініфутбола, пешаходныя дарожкі, шэсць назіральных пляцовак, пляцоўка для смеццевых кантэйнераў і малыя архітэктурныя формы. Фактычна, гэта будуць два мосты, якія злучаць берагі пруда Верхняе на рацэ […]
  • Стала вядома, калі адкрыецца абласная філармонія
    7 чэрвеня ў абласной філармоніі адкрыюць канцэртную залу. Адсвяткуюць падзею вялікім гала-канцэртам. Артысты абласной філармоніі выступяць сумесна з зоркамі беларускай эстрады. У фае разгорнуцца выставы і фотазоны, паведамляе grodnonews.by. Набыць квіткі можна ўжо з заўтрашняга дня. Арганізатары разлічваюць на поўны аншлаг. Яны абяцаюць, што сцэна зможа прыняць больш за 1200 гледачоў, а сучаснае тэхнічнае абсталяванне […]
© 2012 Грамадcкае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадcкіх ініцыятыў "Трэці сектар"
Каталог TUT.BY