Запрашаем на Першы беларускі Форум-Фестываль універсітэтаў трэцяга ўзросту

Змяніць памер шрыфта Болей Меней Скінуць
Запрашаем на Першы беларускі Форум-Фестываль універсітэтаў трэцяга ўзросту

Да ўдзелу запрашаюцца прадстаўнікі беларускіх, міжнародных і замежных арганізацый, якія займаюцца адукацыяй і актывізацыяй сталых людзей, адстойваннем інтарэсаў сталых людзей, прадстаўнікі дзяржаўных ворганаў улады, міжнародныя эксперты.

Мэтамі Форуму-Фестывалю, які адбудзецца 25-27 траўня ў Мінску, з’яўляюцца:

– павышэнне інфармаванасці пра міжнародныя і нацыянальныя стратэгіі дзеянняў па пытаннях старэння насельніцтва і ролі некамерцыйных арганізацый, акадэмічнай супольнасці, розных адукацыйных пляцовак для сталых людзей у рэалізацыі гэтых стратэгій;

– умацаванне супрацоўніцтва паміж арганізацыямі, якія займаюцца працай па адукацыі і актывізацыі сталых людзей, а таксама абмеркаванне прыярытэтаў і механізмаў сумеснай працы;

– абмен досведам і прэзентацыя лепшых практык дзейнасці ў сферы адукацыі і актывізацыі сталых людей.

У першы дзень Форуму-Фестывалю адбудзецца дыскусія “Міжнародныя і нацыянальныя планы дзеянняў па пытаннях старэння і роля некамерцыйных арганізацый, акадэмічнай супольнасці, розных адукацыйных пляцовак для сталых людзей у рэалізацыі гэтых планаў”.

Сярод выступоўцаў будуць такія вядомыя спецыялісты, як Аляксандр Сідарэнка (старэйшы дарадца Еўрапейскага цэнтру палітыкі і даследаванняў сацыяльнага дабрабыту, Аўстрыя), Ірына Калабіхіна (доктар эканамічных навук, прафесар, загадчыца кафедрай народанасельніцтва эканамічнага факультэта Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэту, экспертка ураду Расійскай Федэрацыі і ўраду Масквы па пытаннях сацыяльнай палітыкі і дэмаграфіі).

У другі дзень адбудзецца Форум партнёрства, прысвечаны абмеркаванню магчымасцяў супрацоўніцтва паміж арганізацыямі, якія займаюцца адукацыяй сталых людзей.

У гэтай частцы праграмы будуць прадстаўленыя досвед краін Балтыі, Польшчы і Украіны па арганізацыі ўзаемадзеяння паміж рознымі арганізацыямі, якія дбаюць пра павышэнне якасці жыцця сталых людзей. У час Форуму будзе абмеркавана пытанне пра стварэнне ў Беларусі нефармальнай сеткі арганізацый, якія займаюцца адукацыяй сталых людзей.

У гэты ж дзень пачнецца Фестываль лепшых практык, у межах якога прадстаўнікі беларускіх і замежных арганізацый змогуць прадставіць свае майстар-класы, прэзентацыі, выставы.

Скончыцца Форум-Фестываль урачыстым канцэртам, які адбудзецца 27 траўня.

Арганізатары:

Грамадскае аб’яднанне “Беларуская асацыяцыя сацыяльных работнікаў” (г. Мінск)
Установа “Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых “Студыя карысных кампетэнцый” (г. Гродна)
Грамадскае аб’яднанне «Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадскіх ініцыятыў “Трэці сектар” (г. Гродна).

Партнёры:

Прадстаўніцтва Фонда ААН у галіне народанасельніцтва (ЮНФПА) у Беларусі
Міжнароднае грамадскае аб’яднанне “Узаемапаразуменне” (г. Мінск)
DVV-International

Умовы ўдзелу:

Для ўдзелу неабходна запоўніць электронную анкету-заяўку.

Пасля атрымання пацверджання аб ухваленні вашай заяўкі неабходна аплаціць рэгістрацыйны ўнёсак у памеры 5 руб. (рэквізіты для аплаты будуць паведамленыя дадаткова адабраным удзельнікам) і даслаць копію дакумента аб аплаце па эл.пошце forum.fest2018@gmail.com

Да ўдзелу ў мерапрыемстве будуць запрошаныя ўдзельнікі, заяўкі якіх былі ўхваленыя і якія аплацілі рэгістрацыйны ўнёсак.

Рэгістрацыйны ўнёсак будзе накіраваны на кампенсацыю арганізацыйных выдаткаў, звязаных з падрыхтоўкай і правядзеннем мерапрыемства.

Запоўненую анкету-заяўку, анкету арганізацыі/праекта для публікацыі ў электронным каталогу арганізацый-удзельніц Форуму-Фестывалю неабходна даслаць не пазней за 14 мая 2018 г.

Вынікі адбору будуць вядомыя  20 мая 2018 г.

Арганізатары не кампенсуюць транспартныя выдаткі і пражыванне ўдзельнікаў.

Для іншагародніх удзельнікаў ёсць магчымасць арганізацыі харчавання і пражывання ў г. Мінску.

Па пытаннях ўдзелу ў Форуме-Фестывалі звяртайцеся: forum.fest2018@gmail.com

Форум-Фестываль стане лагічным працягам двух буйных міжнародных канцерэнцый па пытаннях паляпшэння якасці жыцця сталых людзей, якія адбыліся раней у Гродне (2013 і 2016 гг.).

24 Красавіка 2018 | Няма каментароў | Пазнакі:

Дадаць каментар

  • Універсітэт Залатога Веку

    Універсітэт Залатога Веку

    Сайт праекта, скіраванага на сацыяльную і інтэлектуальную актывізацыю сталых людзей. Вучыцца ніколі не позна!

    Школа маладога журналіста

    Школа маладога журналіста

    Праект для тых, хто хоча паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы. Працуе ў Гродне з 1997 г.! Далучайся!

Чытай

Чытаць навiны на hrodna.life
  • У Гродне чатырохгадовы хлопчык выпаў з акна шматпавярховіка
    На вуліцы Дамброўскага з акна шматпавярховіка выпаў чатырохгадовы хлопчык. Яго маці ў той час выпівала. Вечарам 24 мая жанчына пайшла з сынам у госці да знаёмых. Дарослыя выпівалі, дзеці бегалі побач. У нейкі момант адзін з хлопчыкаў знік. Высветлілася, што каля паловы на дзесятую вечара дзіця знаходзілася каля акна. Хлопчык змог адкрыць створкі і выпаў з […]
  • У Бярозаўцы хочуць усталяваць помнік заснавальніку шклозавода Юліюсу Столе
    На платформе Talaka пачаўся збор сродкаў на ўсталяванне помніка Юліюсу Столе, які заснаваў шклозавод «Нёман» у Бярозаўцы. Шклозаводу «Нёман» у Бярозаўцы, Лідскага раёну, сёлета спаўняецца 135 гадоў. Гісторыя гэтага месца непарыўна звязана з развіццём шклозавода «Нёман». Але у горадзе да гэтай пары няма помніка заснавальніку завода Юліюсу Столе. Юліюс Аўгусцінавіч Столе, спачатку арандатар, а потым […]
  • Ланч-меню на 25 мая. Прапановы ў розных частках горада
    Хутка абед і мы прапануем вам актуальныя ланч-меню Гродна на 25 мая. Сёння ў нашым аглядзе 8 гродзенскіх кафэ і рэстаранаў. Спадзяёмся, што такі сервіс дапаможа вам добра правесці перапынак у працы і наведаць тое месца, дзе ёсць вашы любімыя стравы. Смачна есці! «Старый город», вул. Дубко, 17, Гандлёвы цэнтр Old City «Старый город», ланч-меню на 25 мая «Бизнес-паб», […]
  • Фотафакт: Сямашка паказаў свой новы аб’ект у цэнтры Гродна
    У будынка, які знаходзіцца на вуліцы Калючынскай, 23, пакуль гатовы толькі фасад. Аб’ект плануюць здаць цалкам да верасня. Там павінен адкрыцца рэстаран «Хотей» і апарт-гатэль. Акрамя гэтага ў будынку плануюць размясціць яшчэ фітнес-цэнтр і офісы. Побач з’явіцца паркоўка для 20 аўтамабіляў. Мела быць толькі гасцініца Нежылы будынак на вуліцы Калючынскай прадпрымальнік Станіслаў Сямашка набыў на […]
© 2012 Грамадcкае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадcкіх ініцыятыў "Трэці сектар"
Каталог TUT.BY