Запрашаем на стажыроўку ва “Універсітэт Залатога Веку”

Змяніць памер шрыфта Болей Меней Скінуць
Запрашаем на стажыроўку ва “Універсітэт Залатога Веку”

На працягу тыдня стажоры змогуць пазнаёміцца з нашым досведам павышэння якасці жыцця сталых людзей праз іх актывізацыю. У праграме – знаёмства з працай Гарадзенскага УЗВ, наведванне заняткаў курсаў і клубаў, агульных лекцый, сустрэчы з арганізатарамі праграмы, з сябрамі самакіравання УЗВ, рэдакцыя сайта УЗВ.

Да ўдзелу ў стажыроўцы запрашаюцца прадстаўнікі арганізацый (грамадскіх і дзяржаўных), якія маюць альбо плануюць уласныя праграмы, накіраваныя на актывізацыю сталых людзей.

“Універсітэт Залатога Веку” – праграма, якая распачала сваю працу ў красавіку 2010 г. па ініцыятыве сябраў грамадскага аб’яднання “Цэнтр “Трэці сектар” і накіравана на  павышэнне якасці жыцця сталых жыхароў г. Гродна праз іх інтэлектуальную, фізічную і сацыяльную актывізацыю. З 2015 г. праграма рэалізуецца з установай “Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых “Студыя карысных кампетэнцый”.

Праграма стажыровак УЗВ  была заснаваная ў 2012 г. Яе мэтай з’яўляецца распаўсюджванне назапашанага ў межах праграмы досведу, развіццё і ўмацаванне супрацоўніцтва паміж беларускімі арганізацыямі, якія займаюцца павышэннем якасці жыцця сталых людзей. За 4 гады яе ўдзельнікамі сталі стажоры з Мінска, Брэста, Смаргоні, МаларытыКобрына, Століна і Жалудка.

Стажыроўка плануецца ў перыяд з 5 па 9 снежня 2016 г..

Да ўдзелу ў стажыроўцы будуць адабраныя 4 чалавекі, якія найбольш поўна акрэсляць сваю матывацыю, будуць гатовыя самастойна кампенсаваць праезд. Выдаткі на харчаванне і пражыванне кампенсуюць арганізатары.

Перавагу ў час адбору будуць мець прадстаўнікі грамадскіх і дзяржаўных арганізацый з гарадоў, дзе ўніверсітэты трэцяга ўзросту працуюць менш за год альбо дзе толькі плануецца стварэнне такіх універсітэтаў.

Удзельнікі стажыроўкі будуць мець таксама магчымасць пазнаёміцца з іншымі формамі дадатковай адукацыі дарослых.

Фінальная праграма стажыроўкі будзе складзеная з улікам пажаданняў стажораў.

Калі Вам цікава прыехаць ва УЗВ, запоўніце, калі ласка, электронную анкету да 27 лістапада.

Задаць дадатковыя пытанні можна па электроннай пошце uzv.hrodna@gmail.com.

Праект “Паляпшэнне якасці жыцця сталых людзей праз адукацыю, актывізацыю і валанцёрскую дапамогу” рэалізуецца грамадскім аб’яднаннем “Цэнтр “Трэці сектар” і прафінансаваны Фондам “Памяць, адказнасць і будучыня” (EVZ) у межах праграмы “Месца сустрэчы: дыялог”. Арганізатар праграмы ў Беларусі – міжнароднае грамадскае аб’яднанне “Узаемапаразуменне”.

Гэтая публікацыя не адлюстроўвае меркаванне фонда EVZ. Адказнасць за змест нясе аўтар/нясуць аўтары.

Дадаць каментар

  • Універсітэт Залатога Веку

    Універсітэт Залатога Веку

    Сайт праекта, скіраванага на сацыяльную і інтэлектуальную актывізацыю сталых людзей. Вучыцца ніколі не позна!

    Школа маладога журналіста

    Школа маладога журналіста

    Праект для тых, хто хоча паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы. Працуе ў Гродне з 1997 г.! Далучайся!

Чытай

Чытаць навiны на hrodna.life
  • Затрыманне Ціханоўскага і «напад на міліцыянта» ў Гродне: разбіраем відэа з месца падзей
    29 мая ў Гродне на пікеце па зборы подпісаў у падтрымку прэтэндэнта на пасаду прэзідэнта Беларусі Святланы Ціханоўскай затрымалі яе мужа і кіраўніка ініцыятыўнай групы блогера Сяргея Ціханоўскага. За што – пакуль афіцыйна не вядома, мы ведаем толькі пра 10 затрыманых. «Адзін з супрацоўнікаў міліцыі падвергся нападу», – паведаміў пасля інцыдэнту дзяржтэлеканал «Беларусь 1″. «Гэта […]
  • Лукашэнка выказаўся пра магчымых кандыдатаў і жанчын. Прэтэндэнтка ў кандыдаты: “Так мог сказаць толькі слабы чалавек”
    На сустрэчы з працоўнымі Мінскага трактарнага завода днём 29 траўня дзейны прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка расказаў, як ён ставіцца да сваіх магчымых суперніках на выбарах. Таксама ён патлумачыў, чаму лічыць немагчымым, каб у Беларусі пасаду прэзідэнта заняла жанчына. Патэнцыйная кандыдатка ў прэзідэнты Вольга Кавалькова і кандыдатка ў прэзідэнты на выбарах 2015 году Таццяна Караткевіч распавялі, […]
  • Міліцыянт трапіў у бальніцу пасля затрымання Ціханоўскага ў Гродне
    Як стала вядома Hrodna.life, супрацоўніка міліцыі, які пацярпеў падчас збору подпісаў на Савецкай плошчы 29 траўня, даставілі ў абласную бальніцу хуткай дапамогі. У міліцыянта ўдар пярэдняй брушной сценкі, яго не шпіталізавалі. Таксама вядома, што па дапамогу да медыкаў звярнуўся яшчэ адзін супрацоўнік міліцыі. Ён прыйшоў у цывільным адзенні,але ніякіх цялесных пашкоджанняў у яго выяўлена не […]
  • БТ паказаў ролік пра затрыманне Ціханоўскага ў Гродне
    У эфіры тэлеканала “Беларусь 1” паказалі сюжэт пра затрыманне Сяргея Ціханоўскага і некалькіх гродзенцаў падчас збору подпісаў. Блогера назвалі “шырока вядомымі ў вельмі вузкіх колах зборшчыкам подпісаў”. Яшчэ з першых хвілін збор подпісаў перарос у мітынг, а праводзіць на дадзеным этапе выбарчай кампаніі агітацыю забаронена. На пытанні выбаршчыкаў блогер адказаць не мог, распавёў вядучы “Беларусь […]
© 2012 Грамадcкае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадcкіх ініцыятыў "Трэці сектар"
Каталог TUT.BY