Запрашаем на стажыроўку ва “Універсітэт Залатога Веку”

Змяніць памер шрыфта Болей Меней Скінуць
Запрашаем на стажыроўку ва “Універсітэт Залатога Веку”

На працягу тыдня стажоры змогуць пазнаёміцца з нашым досведам павышэння якасці жыцця сталых людзей праз іх актывізацыю. У праграме стажыроўкі – знаёмства з арганізацыяй працы першага беларускага “Універсітэту Залатога Веку”, з яго слухачамі, арганізатарамі, наведванне заняткаў секцый УЗВ, рэдакцыі сайта нашай праграмы.

Да ўдзелу ў стажыроўцы запрашаюцца прадстаўнікі арганізацый (грамадскіх і дзяржаўных), якія маюць альбо плануюць уласныя праграмы, накіраваныя на актывізацыю сталых людзей.

Стажыроўка будзе праходзіць у Гродне з 24 да 29 лістапада.

Для ўдзелу ў ёй будуць адабраныя 3 чалавекі з розных гарадоў Беларусі, якія да 21 лістапада запоўняць і дашлюць на наш адрас (uzv.hrodna@gmail.com) анкету-заяўку, прыкладзеную ў дадатку да гэтай абвесткі.

Дадатковую інфармацыю пра праграму стажыровак ва “Універсітэце Залатога Веку” можна атрымаць у прыкладзеным ніжэй файле (Праграма стажыровак УЗВ), а таксама па тэлефоне +37529 826 78 25 (Оля Астроўская, куратарка  стажыроўкі ).

Праграма стажыровак УЗВ была заснавана ў 2012 г. Яе першымі ўдзельнікамі сталі стажоры з Мінска, Брэста і Смаргоні.
Праграма “Універсітэт Залатога Веку” распачала сваю працу ў красавіку 2010 г. па ініцыятыве сябраў грамадскага аб’яднання “Цэнтр “Трэці сектар”. Мэтай праграмы з’яўляецца павышэнне якасці сталых жыхароў г. Гродна праз іх інтэлектуальную, фізічную і сацыяльную актывізацыю.
Праграма стажыровак “Універсітэту Залатога Веку” накіраваная на распаўсюджванне назапашанага ў межах праграмы досведу, развіццё і ўмацаванне супрацоўніцтва паміж беларускімі арганізацыямі, якія займаюцца павышэннем якасці жыцця сталых людзей праз іх актывізацыю.

 

Праграма стажыровак УЗВ

Анкета-заяўка на ўдзел у стажыроўцы УЗВ

Дадаць каментар

  • Універсітэт Залатога Веку

    Універсітэт Залатога Веку

    Сайт праекта, скіраванага на сацыяльную і інтэлектуальную актывізацыю сталых людзей. Вучыцца ніколі не позна!

    Школа маладога журналіста

    Школа маладога журналіста

    Праект для тых, хто хоча паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы. Працуе ў Гродне з 1997 г.! Далучайся!

Чытай

Чытаць навiны на hrodna.life
  • “Людзі – гэта таксама эпоха”. У Гродне адкрылі выставу рэтра-здымкаў на мосце
    У межах святкавання Дня горада 14 верасня на парэнчах моста ў пачатку вуліцы Горкага адкрылася выстава старых фотаздымкаў, падрыхтаваная рэдакцыяй Hrodna.life. На выявах сучасныя гродзенцы могуць убачыць тых, хто жыў у горадзе да другой сусветнай вайны, высылак і гета: як яны апраналіся, якім быў іх горад. Незвычайнае месца для выставы прапанавала кіраўніцтва Гродна, каб зрабіць […]
  • Калізей і Лёсік. Топ-10 фігурак з сыру з Фестывалю сыру ў Гродне
    У рамках святкавання Дня горада прайшоў Фестываль сыру. Традыцыйна прадпрыемствы паказалі фігуркі, зробленыя з сыру – і гэта выглядае цікава. Сярод іх – мяч, Калізей і прысвечаныя Еўрапейскім гульням фігуры. Некаторыя фігуркі пакрывалі жэлацінам для трываласці. Для стварэння каляровых скульптурок выкарыстоўвалі харчовыя фарбавальнікі. Многія з фігур ядомыя. На фестывалі можна было купіць новыя гатункі сыру, […]
  • Як размалявалі Гродна да Дня горада
    Зубры ў кветках, арнамент і яркія фарбы: алею з карцін на асфальце прэзентавалі ў Дзень горада, піша grodnonews.by. The post Як размалявалі Гродна да Дня горада appeared first on Hrodna.life.
  • Глядзіце, як Яўген Назарэвіч з кнігі рэкордаў Гінеса спрабаваў пабіць свой рэкорд
    На плошчы Леніна госці свята асабліва чакалі выступ Яўгена Назарэвіча. Ён шматразовы рэкардсмен сусветных рэкордаў Гінеса ў гіравым марафоне, майстар спорту міжнароднага класа Рэспублікі Беларусь, заслужаны майстар спорту Міжнароднай федэрацыі гіравых відаў спорту. У гэты святочны дзень ён падняў гіру вагой 50 кілаграмаў 75 разоў. Выступ прысвяціў Гродна і сваёй малой радзіме – Шчучыншчыне, піша […]
© 2012 Грамадcкае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадcкіх ініцыятыў "Трэці сектар"
Каталог TUT.BY