Запрашаем на трэнінг для трэнераў “Its up to me 4” у Нямеччыне

Змяніць памер шрыфта Болей Меней Скінуць
Запрашаем на трэнінг для трэнераў “Its up to me 4” у Нямеччыне

Практычны трэнінг, дзе вы зможаце атрымаць шмат ноў-хаў, soft skills, матэрыялаў, пазнаёміцеся з рознымі стылямі трэнерства, відамі зваротнай сувязі, ментарства, распрацуеце новыя праекты па розных тэмах.

Арганізатары: НГА NaturKultur з Нямеччыны, беларускі партнёр – ГА “Цэнтр “Трэці сектар”.

Для каго: моладзевыя лідары, прадстаўнікі НГА, праектныя менеджары, трэнеры-пачаткоўцы, ахвотныя стаць трэнерамі. 42 удзельнікі з Беларусі, Босніі і Герцагавіны, Нямеччыны, Грэцыі, Македоніі, Гішпаніі, Турэччыны.
Узрост удзельнікаў: ад 18 год.
Трэнінг будзе адбывацца 30 сакавіка – 7 красавіка 2017 года ў маляўнічым куротным мястэчку Браўнлагэ (Нямеччына).

Заяўкі прымаюцца да 12.01.17, вынікі адбору будуць вядомы 1.02.17. Падаць заяўку можна анлайн праз сайт salto-youth.net.

Працоўная мова – ангельская.

Фінансавыя дэталі: Выдаткі на візу (да 80 еўра) і на дарогу (да 275 еўра) будуць вернутыя арганізатарамі. Усе астатнія выдаткі (пражыванне, харчванне, матэрыялы, праца трэнераў) будуць аплочаныя арганізатарамі. Унёсак за ўдзел у трэнінгу складзе 50 еўра.

“Its up to me” ўяўляе сабой халістычны падыход да навучання якасных моладзевых працаўнікоў і трэнераў. Праект скіраваны на павышэнне якасці праектаў у рамках праграмы “Erasmus+” і якасць працы з моладдзю ўвогуле.

Кароткі змест праекта:

– Ноў-хаў: як плануюцца і робяцца якасныя праекты
– Развіццё soft skills ўдзельнікаў: публічныя выступы, прэзентацыі, самавыяўленне, слуханне і г.д.
– Метады і інструменты для трэнераў: розныя віды сімуляцый, гульні на каманднаўтварэнне, мазгавы штурм, стварэнне навучальнага асяроддзя і г.д.
– Абмен карыснымі метадычнымі матэрыяламі (даведнікі і друкаваныя матэрыялы)
– Зваротная сувязь для ўдзельнікаў: як магчымасць расці і развівацца
– Дэманстрацыя розных стыляў трэнераў: чатыры трэнеры з розным досведам і бэкграўндам, кожны са сваім стылем, дапамогуць прааналізаваць розныя падыходы і вызначыцца са сваім унікальным трэнерскім стылем
– Самаразвіццё: з пункту гледжання разумення сябе, свайго цела і эмоцый, унутраных канфліктаў, сваіх прыярытэтаў і каштоўнасцяў. Як стаць прыкладам для ўдзельнікаў і дзяліцца з імі сваёй энергіяй
– Коўчынг і ментарства: акрамя падтрымкі падчас праекта, мы забяспечым ментарскія і коўчынгавыя кансультацыі для ўдзельнікаў цягам 12 месяцаў па яго заканчэнні, да іх наступнага ці першага трэнерскага досведу.
– Самаацэньванне: магчымасці для трэнераў-пачаткоўцаў парэфлексаваць над тым, што яны ўжо ведаюць і чаму яшчэ варта навучыцца
– Крытычнае мысленне: магчымасць навучыцца аналізаваць і развіваць крытычнае мысленне, здымаючы капялюш “Удзельнік” і апранаючы капялюш “Трэнер”
– Магчымасці для далейшага якаснага супрацоўніцтва: арганізацыя сумесных праектаў, стварэнне пула трэнераў, атрыманне трэнерскіх стажыровак.

Па заканчэнні праекта ўдзельнікі павінны будуць правесці варкшоп, які распрацуюць падчас навучання са сваімі аднагодкамі. Яны атрымаюць зваротную сувязь ад трэнераў, а таксама каментары і прапановы па паляпшэнню.

Пачытаць больш пра праект па спасылцы.

Уражанні з парэдніх праектаў: Its up to me 3, Its up to me 2.

21 Лістапада 2016 | Няма каментароў | Пазнакі:

Дадаць каментар

  • Універсітэт Залатога Веку

    Універсітэт Залатога Веку

    Сайт праекта, скіраванага на сацыяльную і інтэлектуальную актывізацыю сталых людзей. Вучыцца ніколі не позна!

    Школа маладога журналіста

    Школа маладога журналіста

    Праект для тых, хто хоча паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы. Працуе ў Гродне з 1997 г.! Далучайся!

Чытай

Чытаць навiны на hrodna.life
  • #прашчальнаесловапрэзідзента. Як гродзенцы смяюцца з прэзідэнта
    Беларусы прагназуюць, што б пра іх сказаў Лукашэнка, калі б яны памерлі ад каранавіруса. Допісы пачалі з’яўляцца пасля таго, як Лукашэнка нетактоўна выказаўся пра дзве смерці ад COVID-19. Беларусы палічылі гэта абуральным і запусцілі флэшмоб. Глядзіце, што пішуць гродзенцы. Да херня вапрос. Баба. Пісят лет. Чэво дальшэ жыць та? Ні ана цібе дзіцей ні радзіт большэ, […]
  • Вербніца ў час пандэміі. Гродзенскія католікі прышлі на святочную імшу ў Фарным касцёле
    У нядзелю 5 красавіка  каталікі адзначылі уваход гасподні ў Іерусалім – Пальмовую, ці Вербную, нядзелю. У сувязі з эпідэміялагічным становішчам вернікам Гродна прапанавалі паўдзельнічаць у набажэнствах анлайн. Але многія гродзенцы вырашылі ўсё-такі наведаць храмы. Як праходзіла святочнае набажэнства ў гродзенскім Фарным касцёле, глядзіце ў рэпартажы БЕЛТА.  The post Вербніца ў час пандэміі. Гродзенскія католікі прышлі […]
  • У Беларусі – 562 выпадкі каранавіруса. 8 чалавек памерла
    Міністэрства аховы здароўя Беларусі апублікавала новыя лічбы колькасці заражаных і памерлых ад каранавіруса. Агульная колькасць пацверджаных выпадкаў інфекцыі вырасла на 28% за дзень. У Беларусі па стане на 05.04.2020 на стацыянарным лячэнні з каранавіруснай інфекцыяй знаходзяцца 502 чалавекі. У большай часткі пацыентаў захворванне працякае ў лёгкай ці сярэдняй форме. Ачунялі 52 чалавекі. 8 пацыентаў памерлі. Як […]
  • Што здарылася з кафэ і барамі Гродна з-за каранавіруса: зніжкі, скарочаны час і нават закрыцці
    Рэстараны, кафэ і бары ў Гродне абмяжоўваюць час працы або часова зачыняюцца. Дыскатэкі працуюць да 23.00, дзейнасць кальянных абмежаваная. Тым часам многія заклікаюць падтрымаць лакальны бізнес і любімыя месцы, каб пасля каранціну вы зноў маглі хадзіць туды. Установы, у сваю чаргу, уводзяць зніжкі ці інакш імкнуцца прыцягнуць наведвальнікаў. Кавярні “Наша Кава” і “Справа” Кавярня працуе […]
© 2012 Грамадcкае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадcкіх ініцыятыў "Трэці сектар"
Каталог TUT.BY