Запрашаем на трэнінг па сацыяльным прадпрымальніцтве ў Грузію

Змяніць памер шрыфта Болей Меней Скінуць
Запрашаем на трэнінг па сацыяльным прадпрымальніцтве ў Грузію

Актыўныя маладыя людзі, якія цікавяцца тэмай сацыяльнага прадпрымальніцтва, запрашаюцца на міжнародны трэнінг, які адбудзецца з 15 па 22 сакавіка ў Грузіі, г. Бакурыяні. Трэнінг адбудзецца ў межах праграмы Еўрасаюза “Моладзь у дзеянні”.

Мэтай трэнінга з’яўляецца развіццё кампетэнцый лідараў грамадскіх арганізацый у сферы прадпрымальніцтва, умацаванне патэнцыялу і крэатыўнасці маладых людзей.

Удзельнікі даведаюцца:

– Як з дапамогай бізнэсу можна вырашаць сацыяльныя праблемы?

– Якімі якасцямі павінен валодаць прадпрымальнік?

– Як эфектыўна паставіць перад сабой мэты і спланаваць рэзультат?

– Еўрапейскія фонды: адкуль і як атрымаць грант на праект.

 

Удзельнікі павінны мець не менш за 18 год і валодаць ангельскай мовай. Пры адборы ўдзельнікаў перавага аддаецца кандыдатам з Гродна. Удзельнікам забяспечваецца харчаванне і пражыванне, а таксама кампенсуецца 70% выдаткаў на праезд (беларускім удзельнікам трэба будзе самастойна заплаціць за дарогу ў два бакі каля 100 еўра).

 

Падрабязней пра трэнінг можна даведацца з абвесткі, прыкладзенай да гэтай абвесткі. Ахвотных прыняць удзел у трэнінгу просім даслаць да 25 студзеня прыкладзеную ў дадатку анкету на e-mail: urbananna19@gmail.com.

Трэнінг, 15-22 сакавіка, Бакурыяні
Анкета ўдзельніка

Дадаць каментар

  • Універсітэт Залатога Веку

    Універсітэт Залатога Веку

    Сайт праекта, скіраванага на сацыяльную і інтэлектуальную актывізацыю сталых людзей. Вучыцца ніколі не позна!

    Школа маладога журналіста

    Школа маладога журналіста

    Праект для тых, хто хоча паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы. Працуе ў Гродне з 1997 г.! Далучайся!

Чытай

Чытаць навiны на hrodna.life
  • Ці гатовы гродзенцы сустрэць каронавірус? Hrodna.life правёў апытанку (відэа)
    Пасля паведамлення аб першым хворым на каронавірус на тэрыторыі Беларусі, 28 лютага, журналісты Hrodna.life вышлі на вуліцы горада з апытанкай. Ці  рыхтуюцца гараджане да магчымага распаўсюду захворвання?  Ці ведаюць людзі аб мерах перасцярогі? Ці можна купіць маскі ў  нашым горадзе? Адказы – у відэа. Чытай больш: Каронавірус у Літве, прэзідэнт на карантыне і заражэнне сабакі. […]
  • Фотафакт: Па Гродне шпацыраваў мужчына ў ахоўным касцюме
    Увечары 28 лютага ў цэнтры Гродна быў заўважаны мужчына ў ахоўным касцюме. Хто ён і навошта апрануў гэты касцюм – загадка. Ад каментароў хлопец адмовіўся. Мінакі з усмешкай сустракалі мужчыну, некаторыя падыходзілі і фатаграфаваліся. 28 лютага стала вядома аб пацверджаных выпадках каранавіруса ў Беларусі. Інфікаваным апынуўся іранскі студэнт, які прыбыў у Мінск самалётам з Баку. […]
  • Не ешце фастфуд і не скупляйце маскі. Як пазбегнуць каранавірусу
    Доктар з Гродна Уладзімір Пруднікаў падзяліўся парадамі, як пазбегнуць каронавірусу. Расказваем, чаму пакуль не варта есці фасфуд, чаму маскі патрэбныя не ўсім, што рабіць, калі адчулі сябе дрэнна. І галоўнае – не панікуйце!  The post Не ешце фастфуд і не скупляйце маскі. Як пазбегнуць каранавірусу appeared first on Hrodna.life.
  • Стала вядома, калі адкрыецца ГЦ “Kazzarma Mall”
    У суботу, 7 сакавіка, у Гродне адкрыецца ГЦ «Kazzarma Mall» па адрасе вул. Шчорса, 11а. У праграме – выступленне духавога аркестра, раздача кветак, бясплатная ўпакоўка падарункаў, розыгрышы сертыфікатаў і мноства прыемных падарункаў. Святочная праграма адкрыцця пачнецца ў 12:00. У праграме мерапрыемства таксама інтэрактыўная праграма з наведвальнікамі і розыгрыш падарункаў. Для дзяцей – забаўляльная праграма з […]
© 2012 Грамадcкае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадcкіх ініцыятыў "Трэці сектар"
Каталог TUT.BY