Запрашаем на трэнінг пра новыя тэхналогіі ў медыя ў Аўстрыі

Змяніць памер шрыфта Болей Меней Скінуць
Запрашаем на трэнінг пра новыя тэхналогіі ў медыя ў Аўстрыі

Гарадзенскае ГА “Цэнтр “Трэці сектар” сумесна з Jugendpresse Österreich шукае 4 удзельнікаў_ц (18-30 год) і аднаго_ну, якім можа быць 30+, з Беларусі для ўдзелу ў трэнінгу “Media Moving Forward: Reporting on and Using New Technologies”, які пройдзе 9-15 ліпеня ў Зальцбургу, Аўстрыі.

Адабраныя ўдзельнікі таксама будуць заахвочаны ва ўдзеле ў другім трэнінгу гэтага праекта 26 лістапада – 2 снежня 2018 у Грацы (Аўстрыя), а таксама да працы над базай разнастайных навуковых і дзіджытал-праектаў сацыяльнай скіраванасці паміж трэнінгамі. Праекты з базы звестак будуць прадстаўленя на інтэрактыўнай мапе сайта медыйнага праекта.

Пра праект

Мэта праекту – зрабіць навуку і новыя тэхналогіі бліжэй да грамадскасці і папулярызаваць яе праз медыя. Цягам тыднёвага трэнінгу (семінары, варкшопы, навучальныя візіты) удзельнікі_цы змогуць пагрузіцца ў розныя тэмы: віртуальная рэальнасць, робататэхніка, штучны інтэлект, касмічныя місіі і г.д. Яны навучацца распавядаць пра гэтыя тэмы проста і ў той жа час дакладна. Таксама ўдзельнікі_цы пазнаёмяцца з новымі тэхналогіямі ў медыя (4К відэа, 360 відэа і інш.). Яны створаць рэпартажы, якія будуць апублікаваныя на сайце праекта і пазней ў е-кнізе Orange Magazine. Тругі трэнінг у Грацы ў лістападзе 2018 года будзе суправаджаць European Youth Award Festival.

Удзельнікі_цы праекта:

– навучацца, як пісаць пра лічбавыя тэхналогіі і падзеі, звязаныя з імі;

– даведаюцца пра сучасныя тэхналогіі, якія могуць выкарыстоўвацца ў медыя і навучацца імі карыстацца;

– атрымаюць магчымасць папрацаваць у інавацыйным і навуковым асяродку – узяць інтэрв’ю у людзей, якія працуюць у сферы лічбавых тэхналогій і наведаюць разнастайныя арганізацыі;

– даведаюцца пра ролю медыя ў грамадскай сферы;

– палепшаць свае навыкі стварэння медыяматэрыялаў і рэпартажаў;

– даведаюцца пра іншыя краіны і культуры (Аўстрыя, Нямеччына, Італія, Партугалія, Арменія, Боснія і Герцагавіна, Чарнагорыя), папрацуюць у міжнароднай камандзе.

Фінансавыя ўмовы

Пражыванне, ежа і матэрыялы трэнінгу цалкам аплочваюцца праграмай Erasmus+.

Выдаткі за дарогу (пералёт + цягнік/аўтобус, калі патрэбна) будуць вернутыя ў памерах да 230 еўра. Нагледзячы на тое, што бліжэйшыя аэрапорты знаходзяцца ў Мюнхене і Зальцбургу, пералёты да Вены могуць быць таннейшымі.

Адабраныя ўдзельнікі_цы самі набываюць квіткі, атрымаўшы пацверджанне ад ГА “Цэнтр “Трэці сектар”.

Удзельнікам_цам, якія не будуць мець шэнгенскай візы, будзе зробленае афіцыйнае запрашэнне для яе атрымання.

Удзельнікі_цы самі набываюць страхоўку на час трэнінгу.

Падрабязны інфапэк з праграмай і неабходнай інфармацыяй будзе дасланы адабраным удзельнікам_цам за 3 тыдні да трэнінга.

Патрабаванні да кандыдатаў_к:

  • Маладыя медыямэйкеры (студэнты і нядаўнія выпускнікі), прадстаўнікі грамадскіх арганізацыяў, якія працуюць з медыя, ды для ўсіх ахвотных, зацікаўленых у навуцы, лічбавых тэхналогіях і медыя.
  • 18-30 гадовыя, толькі адзін_на ўдзельнік_ца можа быць 30+.
  • Рэзідэнты Беларусі.
  • Валоданне ангельскай мовай (працоўная мова трэнінга).

Заяўка

Зацікаўленыя кандыдаты_кі могуць падаць заяўку, даслаўшы свае рэзюме і матывацыйны ліст (да адной старонкі А4) па-ангельску на электронную пошту 3sektaryia@gmail.com з тэмай ‘Moving Media Forward’.

Крайні тэрмін падачы заяўкі – 10 чэрвеня 2018

28 Траўня 2018 | Няма каментароў |

Дадаць каментар

  • Універсітэт Залатога Веку

    Універсітэт Залатога Веку

    Сайт праекта, скіраванага на сацыяльную і інтэлектуальную актывізацыю сталых людзей. Вучыцца ніколі не позна!

    Школа маладога журналіста

    Школа маладога журналіста

    Праект для тых, хто хоча паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы. Працуе ў Гродне з 1997 г.! Далучайся!

Чытай

Чытаць навiны на hrodna.life
  • У Гродне пачынаюць заліваць каткі. Глядзіце, дзе іх шукаць
    Каб заліць стацыянарныя каткі на вуліцы, патрэбныя пэўны ўзровень снежнага покрыва і мінусавая тэмпература. Як абяцаюць сіноптыкі, бліжэйшыя два тыдні пацяплення не прадбачыцца, а гэта значыць, што можна смела даставаць канькі і лыжы, паведамляе “Гродна Плюс”. Каток у парку Жылібера будзе падрыхтаваны ў бліжэйшыя дні і на гэтай пляцоўцы будзе каля 100 пар канькоў розных […]
  • У Беларусі запусцілі петыцыю, каб зрабіць 2 студзеня непрацоўным днём
    У тэксце петыцыі гаворыцца: “Графік пераносаў працоўных дзён і выхадных апублікаваны. Саўмін вырашыў, што 2 студзеня 2019 г. выхаднога не будзе. Упершыню за шмат гадоў гэты дзень будзе рабочым. Просім станоўча перагледзець рашэнне аб пераносе працоўнага дня з 2 студзеня 2019 года на любую іншую суботу”. Петыцыю ўжо падпісала 1948 чалавек. Адправяць яе ў Міністэрства працы і […]
  • Арт-галерэя «У Майстра» адзначыць 25-гадовы юбілей выставай «Гісторыя ў карцінах»
    21 снежня а 18:00 арт-галерэя «У Майстра» святкуе свой 25-гадовы юбілей. У гонар свята галерэя прэзентуе выставу «Гісторыя ў карцінах». «У Майстра» – найстарэйшая прыватная галерэя горада Гродна. На працягу 25 гадоў галерэя выступала актыўнай арт-пляцоўкай, якая дазваляла мастакам выказацца. Галерэя дала старт шматлікім маладым мастакам горада, дапамагла рэалізаваць смелыя, эксперыментальныя праекты. У гонар юбілею […]
  • На Вішняўцы не дачакаліся камунальнікаў і выйшлі на ўборку снегу самі
    Жыхары дома 14а па вуліцы Крамко не дачакаліся камунальных службаў і выйшлі на ўборку снегу самі. Гэта заняло два гадзіны. “Хіба за адзін раз у кожны куток 300-тысячнага горада можа дабрацца снегаачышчальнік ?!”, піша “Гродзенская праўда”. – Засяліліся ў гэты дом 7 гадоў таму, за гэты час 3-4 разы бывалі моцныя снегапады. І кожны раз, […]
© 2012 Грамадcкае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадcкіх ініцыятыў "Трэці сектар"
Каталог TUT.BY