Запрашаем у фота-клуб

Змяніць памер шрыфта Болей Меней Скінуць
Запрашаем у фота-клуб

Вы зацікаўленыя ў фатаграфіі і хочаце палепшыць якасць сваіх здымкаў? Запрашаем у фота-клуб.

Гэты клуб будзе цікавы як пачаткоўцам, так і больш дасведчаным людзям.

На сустрэчах клубу Вас чакае практычнае знаёмства з асновамі працы з камерай, а таксама з шматлікімі тэмамі, якія дапамогуць ствараць больш дынамічныя фотаздымкі: тэхнічныя асновы фота, правіла кампазіцыі, падтрымка і парады для лепшага разумення тэхнічных і мастацкіх аспектаў фатаграфіі.

Сустрэчы клуба будуць адбывацца на ангельскай мове.

Клуб вядзе Аксель Грусон, ЕВС-валанцёр з Францыі, які працуе ў ГА «Цэнтр «Трэці сектар», прафесійны фатограф.

На першай сустрэчы адбудуцца ўводзіны ў тэму працы фотакамеры і ладу кампазіцыі.

Першая сустрэча запланавана на 31 кастрычніка у 18:30 па адрасе вул. Будзёнага, 48а-86

Уваход бясплатны.

26 Кастрычніка 2017 | Няма каментароў |

Дадаць каментар

  • Універсітэт Залатога Веку

    Універсітэт Залатога Веку

    Сайт праекта, скіраванага на сацыяльную і інтэлектуальную актывізацыю сталых людзей. Вучыцца ніколі не позна!

    Школа маладога журналіста

    Школа маладога журналіста

    Праект для тых, хто хоча паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы. Працуе ў Гродне з 1997 г.! Далучайся!

    Кроніка

    Кроніка грамадзкага жыцця

    Падпішыцеся на рассылку Кронікі грамадзкага жыцця Гарадзеншчыны.

Чытай

Чытаць навiны на hrodna.life
  • «Нёман» прайграў БАТЭ і даў магчымасць барысаўчанам вярнуцца на першае месца
    У перадапошнім туры чэмпіянату Беларусi “Нёман” у суботу 18 лістапада гасцяваў у барысаўскага БАТЭ, які вядзе гонку за залатыя медалі. Матч паміж супернікамі атрымаўся складаным у якім гледачы ўбачылі шмат барацьбы. Нягледзячы на тое, што «Нёман» на працягу паловы матчу вёў у ліку, у выніку гродзенская каманда прайграла барысаўчанам 3:1. “Нёман” першым адкрыў лік у […]
  • “Без чыпіравання праблему бяздомных жывёл не вырашыць”. Валанцёры заклікаюць рэгістраваць гадаванцаў
    Штодня ў адлоўнікі “Спецаўтагаспадаркі” трапляюць бадзяжныя сабакі і каты, якіх калісьці людзі выкінулі на вуліцу. Hrodna.life пагутарыў з кіраўніком грамадскага аб’яднання «След жыцця» Дар’яй Рашэтнікавай. Яе арганізацыя выступае за кантроль і памяншэнне колькасці безнаглядных жывёл гуманнымі метадамі. Дар’я лічыць, што праблему з бяздомнымі жывёламі ў Гродне трэба вырашаць на стадыі зараджэння, а не змагацца з […]
  • Рэканструкцыя Старого замка: мінскія спецыялісты ўмацоўваюць замкавую гару па фінскай тэхналогіі
    Рэканструкцыя Старога замка ў Гродне працягваецца. З пачатку лістапада на аб’екце працуюць спецыялісты мінскай арганізацыі «Геополимер», якія займаюцца ўмацаваннем грунту замкавай гары. Таксама ідзе будаўніцтва часовага моста. А ва ўнутраным двары замка штодня працуюць археолагі. Раскопкі на тэрыторыі замкавага комплексу вядуцца ў любое надвор’е. Амаль кожны дзень гродзенскія археолагі нешта знаходзяць. Пакуль што самыя гучныя […]
  • Паляцім з Гродна-2? У суседнім Беластоку пачынаецца будаўніцтва аэрапорту
    Дамова пра разбудову аэрадрома ў Крыўлянах пад Беластокам была падпісаная 17 лістапада. Як паведамляюць польскія медыі, будаўнічыя працы распачнуцца ўжо 4 снежня. Першыя самалёты могуць прызямліцца пад Беластокам ужо ў канцы наступнага года. Кошт будаўніцтва складае крыху больш за міліён еўра. На гэтыя грошы будуць збудаваныя дзьве пасадачныя паласы – для спартыўных і для пасажырскіх […]
© 2012 Грамадcкае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадcкіх ініцыятыў "Трэці сектар"
Каталог TUT.BY