Запрашаем у каманду IV Фестывалю журналістыкі “Твой стыль”

Змяніць памер шрыфта Болей Меней Скінуць
Запрашаем у каманду IV Фестывалю журналістыкі “Твой стыль”

Гэта прапанова для тых, хто гатовы ўзяцца за амбітную і творчую працу ў камандзе, якая рыхтуе адну з найбольш яркіх падзеяў у жыцці журналісцкай супольнасці Беларусі.

Фестываль журналістыкі “Твой стыль” адбудзецца ў сярэдзіне траўня ў Гродне. У праграме Фестывалю – майстар-класы ў выкананні вядучых беларускіх і замежных журналістаў, цікавыя прэзентацыі, выставы, сустрэчы са стваральнікамі дакументальнага кіно, падсумаванне вынікаў нацыянальнага конкурсу для журналістаў-пачаткоўцаў.

“Разынкамі” Фестывалю стануць таксама фінал другога нацыянальнага Фотабатла для маладых фотарэпарцёраў, паэтычны слэм (“бітва паэтаў”), які адбудзецца ў межах культурніцкай праграмы Фестывалю і іншыя цікавыя імпрэзы.

Мы шукаем камунікабельнага чалавека, гатовага ўзяць на сябе каардынацыю працы аргкамітэту, камунікацыю з партнёрамі Фестывалю.

Нам патрэбныя таксама спецыяліст па сувязях з грамадскасцю, каардынатары Фотабатла і культурніцкай праграмы Фестывалю.

Калі ты адчуваеш, што гэтая праца табе па сілах – дасылай да 1 лютага заяўку ў вольнай форме з апісаннем сваёй матывацыі і сваіх уменняў на адрас lana.rudnik@gmail.com

Не забудзь таксама пазначыць, на якую пасаду (пасады) у аргкамітэце прэтэндуеш!

Па гэтым жа адрасе звяртайся па дадатковую інфармацыю наконт гэтай прапановы.

Калі ты не гатовы/гатовая выконваць каардынатарскую працу, але маеш жаданне папрацаваць у аргкамітэце Фестывалю ў якасці валанцёра – таксама напішы пра гэта на пазначаны вышэй адрас.

Мы будзем удзячныя таксама за прапановы адносна зместу Фестывалю!

Папярэднія Фестывалі журналістыкі “Твой стыль” ладзіліся ў Гродне ў 2007, 2010 і 2012 гг.

Больш падрабязную інфармацыю пра іх можна атрымаць на сайце 3sektar.by/fest

Дадаць каментар

  • Універсітэт Залатога Веку

    Універсітэт Залатога Веку

    Сайт праекта, скіраванага на сацыяльную і інтэлектуальную актывізацыю сталых людзей. Вучыцца ніколі не позна!

    Школа маладога журналіста

    Школа маладога журналіста

    Праект для тых, хто хоча паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы. Працуе ў Гродне з 1997 г.! Далучайся!

Чытай

Чытаць навiны на hrodna.life
  • У Гродне пройдзе кававы фестываль: 15 кавярняў прапануюць каву і дэсерт за 5,5 руб
    З 11 па 29 верасня ў Беларусі пройдзе кававы фестываль PRO COFFEE. У ім будуць удзельнічаць 90 устаноў у шасці гарадах. У Гродне 15 устаноў-удзельнікаў прадставяць свае аўтарскія сэты. ⠀ Любы сэт – кава і дэсерт – будзе каштаваць 5,5 руб. Сэты ўдзельнікі распрацоўваюць спецыяльна для фестывалю. Акрамя таго, на фестывалі будзе дзейнічаць гульнявая механіка: […]
  • Запуск першага з двух блокаў БелАЭС зноў перанеслі: на наступны год
    У Мінэнерга кажуць, што пры ўводзе АЭС у Астраўцы важна не дапусціць спешнасці, якая б паўплывала на бяспеку, піша kp.by. – Пасля ўключэння ядзернай ўстаноўкі ў працу ёсць перыяд, калі паступова набіраецца магутнасць і праводзяцца адпаведныя даследаванні, прадугледжаныя адмысловымі праграмамі. Мы плануем, што цалкам доследна-прамысловая стадыя эксплуатацыі будзе завершана ў наступным годзе, – прыводзіць belapan.by словы […]
  • Вяртанне легенды: у Гродне на выставе пакажуць ровары “Нёман”
    3 верасня ў Цэнтры гарадскога жыцця (Кірава, 3) адкрыецца выстава “Ровары дзядзькі Андрэя”. Беларускі калекцыянер Андрэй Камоскі прадставіць сваю калекцыю двухколавага транспарту. Некаторыя ровары былі выпушчаныя ў нашым горадзе яшчэ да пачатку Другой сусветнай вайны.  Выстава перш за ўсё прысвечана 90-годдзю пачатку прыватнай вытворчасці ровараў у Гродне [рэгістрацыі ў польскім гандлёвым рэестры – рэд.] завода […]
  • Вынеслі прысуд хлопцу, які ўдарыў 16-гадовага цяжкаатлета ў Лідзе і той памёр
    У судзе Шчучынскага раёна вынесены прысуд па крымінальнай справе аб гібелі 16-гадовага Андрэя Дараховіча. Абвінавачанаму 18-гадоваму Руслану Сіроціну прызначылі 9 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму, піша naviny.by. Прысуд яшчэ не ўступіў у законную сілу. Максімальнае пакаранне, якое пагражала Сіроціну, – 15 гадоў калоніі. Трагедыя адбылася 1 красавіка ў Лідзе ў распранальні пры спартыўнай зале […]
© 2012 Грамадcкае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадcкіх ініцыятыў "Трэці сектар"
Каталог TUT.BY