Запрашаем у клуб польскага кіно “Дзясятая муза”

Змяніць памер шрыфта Болей Меней Скінуць
Запрашаем у клуб польскага кіно “Дзясятая муза”

“Кіно павінна прымусіць гледача забыць пра тое, што ён сядзіць у кіно”
Раман Палянскі

12-га снежня ў Гродне пачне сваю працу клуб польскага кіно “Дзясятая муза”. Клуб запрашае ўсіх зацікаўленых культурай заходніх суседзяў, сучасным кіно, ахвотных даведацца больш пра лепшыя польскія стужкі апошніх 20-ці гадоў і іх ставаральнікаў; для тых, хто вывучае польскую мову і хоча паглядзець фільмы ў арыгінальнай моўнай версіі ды проста любіць глядзець кіно ў добрым таварыстве. 

На сустрэчах клуба будзем разам глядзець польскае кіно, якое з’явілася на экранах кінатэатраў пасля 2000 году, а таксама дыскутаваць пра гэтыя фільмы і іх стваральнікаў. Фільмы будуць паказаны ў арыгінальнай польскай моўнай версіі з субтытрамі на рускай мове. Пасля прагляду ўдзельнікі клубу змогуць абмяняцца сваімі ўражаннямі, паразмаўляць пра фільм. Дыскусія будзе адбывацца на мове, абранай удзельнікамі.

Дзякуючы ўдзелу ў клубе вы зможаце даведацца больш пра сучасную польскую культуру, пра кіно і яго самых выдомых творцаў, паглядзець лепшыя польскія фільмы апошніх 20-ці гадоў, удасканаліць разуменне польскай мовы на слых,паразмаўляць з іншымі аматарамі дзясятай музы.

Падчас першай сустрэчы кінаклуба паглядзім фільм“Паслявобразы” (2016), апошнюю стужку Анджэя Вайды. Фільм паказвае апошнія гады жыцця польска-беларускага мастака Уладзіслава Страмінскага (1893-1952). Страмінскі быў мастаком, стваральнікам тэорыі ўнізму, адным з заснавальнікаў і выкладчыкаў Выяўленчай мастацкай школы ў Лодзі.  У 1950 г. ён быў звольнены па просьбе Міністэрства культуры і мастацтва па абвінавачанні нормаў дактрыны сацыялістычнага рэалізму. “Паслявобразы” – гэта таксама расповед пра лёс творцы, які ў час сталінізму ваяваў за свабоду мастацкага выказвання. У ролі Уладзіслава Страмінскага выступіў Багуслаў Лінда.

Сустрэчы клуба будуць адбывацца кожныя два тыдні, па аўторках ў 18.30 па адрасе Будзёнага 48а-86. Першая сустрэча – 12 снежня.

Сачыць за навінамі клуба можна на сайце ГА “Цэнтр “Трэці сектар” ці ў сацсетках – вк і фб.

Кінаклуб арганізаваны як праект Эвеліны Пачкі – валанцёркі з Кракава, аматаркі студыйных кінатэатраў і размоваў за чорнай гарбатай. У Гродне яна жыве з верасня, працуючы ЕВС-валанцёркай у ГА “Цэнтр “Трэці сектар”.

Дадаць каментар

  • Універсітэт Залатога Веку

    Універсітэт Залатога Веку

    Сайт праекта, скіраванага на сацыяльную і інтэлектуальную актывізацыю сталых людзей. Вучыцца ніколі не позна!

    Школа маладога журналіста

    Школа маладога журналіста

    Праект для тых, хто хоча паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы. Працуе ў Гродне з 1997 г.! Далучайся!

Чытай

Чытаць навiны на hrodna.life
  • Усім не хапае месца: як гродзенцы сочаць за чэмпіянатам свету па футболе
    Матч зборных Расіі і Егіпта 19 чэрвеня выклікаў ажыятаж у гродзенцаў. У цэнтры Гродна дзясяткі людзей пільна сачылі ў кафэ і барах за супрацьстаяннем каманд. Перавагу гродзенцы аддавалі краіне-суседцы. Самая вясёлая атмасфера ў цэнтры горада пры праглядзе матчу была ў вулічным кафэ “Губерня”. Там усім жадаючым паглядзець гульню не хапала месцаў. Многія стаялі на вуліцы. […]
  • Гродзенскі сябар Быкава: Васіль вельмі жорстка мысліў. Казаў, што цягнік беларускасці пайшоў
    Пра жыццё Быкава ў Горадні belsat.eu ўзгадвае разам з ягоным даўнім сябрам, прафесарам і літаратуразнаўцам Аляксеем Пяткевічам. 19 чэрвеня – дзень, калі нарадзіўся Быкаў. Праз некалькі дзён – чарговая угодкі смерці. У лепшы свет Васіль Быкаў адышоў 22 чэрвеня 15 гадоў таму. Адышоў у статусе аднаго з самых знакамітых пісьменнікаў Беларусі. Ягоныя кнігі перакладзены на […]
  • Бізнэс і адпачынак. У Беларусі пройдзе моладзевы форум Лiпень.PRO
    Лiпень.PRO – гэта два насычаных дня ведаў у галіне бізнесу, менеджменту, псіхалогіі і асабістага развіцця. На ім збярэцца больш за 300 прадпрымальнікаў, мэнэджэраў і спецыялістаў з усёй Беларусі. Сутрэча пройдзе ў намётавым лагеры на беразе Вілейскага вадасховішча. На форуме разбяруць памылкі ў бізнэсе і фішкі для поспеху. Тут вы зможаце знайсці новых сяброў і надзейных бізнэс-партнёраў. […]
  • Стаць рэдактарам за адзін занятак. Прыходзьце на медыягульню “Пішы. Рэдагуй”
    За адзін занятак вы станеце рэдактарам, пазнаёміцеся з папулярнымі журналістамі Гродна і Мінска і праверыце свае ўменні ў журналістыцы. Гульня “Пішы. Рэдагуй” на практыцы навучыць пісаць яркія тэксты. “Студыя карысных кампетэнцый” запрашае ў рэдакцыю. Там вы атрымаеце тэму і асноўныя дадзеныя. На планёрцы вызначыцеся, у якім жанры будзеце пісаць. Атрымаеце практычныя парады ад трэнераў, падрыхтуеце […]
© 2012 Грамадcкае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадcкіх ініцыятыў "Трэці сектар"
Каталог TUT.BY