Запрашаем у Школу сучаснай журналістыкі

Змяніць памер шрыфта Болей Меней Скінуць
Запрашаем у Школу сучаснай журналістыкі

Удзел у Школе сучаснай журналістыкі  дазваляе не толькі авалодаць прафесійнымі навыкамі, але і навучыцца пісьменна выказваць свае думкі, лёгка камунікаваць з рознымі суразмоўцамі, аналізаваць інфармацыю і займальна распавядаць пра самыя звычайныя падзеі.

Навучанне будзе карысна тым, хто хоча больш даведацца пра працу ў сферы журналістыкі і паспрабаваць на практыцы, што значыць быць журналістам.

Вучыцца ў Школе можна ў любым узросце.

Калі вы хочаце стаць прафесіяналам у сферы журналістыкі і атрымаць досвед практычнай працы — чакаем вас у нашай Школе!

Чаму варта вывучаць журналістыку менавіта ў нашай школе?

– у нас вялікі досвед выкладання журналістыкі — гэта ўжо 19 набор слухачоў у Школу;
– лепшыя слухачы нашай Школы ўжо знайшлі працу ў сферы журналістыкі, перамагаюць на нацыянальных і міжнародных журналісцкіх конкурсах нацыянальныя і міжнародныя журналісцкія конкурсы;
– у Школе вы атрымаеце не толькі тэарэтычныя веды, але іпрымеце ўдзел ў практычных занятках — слухачы падчас навучання ў Школе праходзяць стажыроўку ў рэдакцыях гарадскіх анлайн выданняў;

Агульная працягласць курсу — 84 акадэмічныя гадзіны. Заняткі праходзяць два разы на тыдзень — адзін занятак у вячэрні час у будні дзень і майстар-клас у дзённы час у суботу. Заняткі пачынаюцца ў лістападзе 2016 года і доўжацца да сярэдзіны лютага 2017 года (з перапынкам на калядныя вакацыі).

Падчас навучання ў Школе вы даведаецеся:

       – дзе і як шукаць тэмы для сваіх артыкулаў і рэпартажаў;
       – як цікава пісаць у розных жанрах;
       – сакрэты стварэння ідэальных загалоўкаў;
       – як знайсці падыход да любога суразмоўцы;
       – як пісаць цікавыя анонсы па сумным прэс-рэлізам;
       – як якасна візуалізаваць складаную інфармацыю;
       – як выкарыстоўваць сацыяльныя сеткі для прасоўвання вашых артыкулаў;
       – дзе шукаць інфармацыю пра гранты, конкурсы і стажыроўкі для журналістаў.

DPcxpC0yj_Q

Пасля заканчэння Школы сучаснай журналістыкі вы зможаце:

     – пісаць навіны і рабіць рэпартажы;
     – працаваць з інфармацыйнымі крыніцамі, знаходзіць актуальную і праўдзівую інфармацыю;
     – рабіць прыгожую і зразумелую інфаграфіку;
     – рабіць фотарэпартажы для сваіх артыкулаў;
     – ствараць відэарэпартажы.

Кошт навучання складае 120 рублёў за курс лекцый і майстар-класаў (40 рублёў на месяц). Слухачы, якія выконваюць штотыднёвыя хатнія заданні, атрымліваюць зніжку 30%.

Лепшыя слухачы Школы могуць атрымаць прапанову супрацоўніцтва з анлайн СМІ.

Пасля паспяховага заканчэння Школы сучаснай журналістыкі слухачы атрымліваюць сертыфікат і рэкамендацыйны ліст ад арганізатараў Школы. Гэтыя дакументы могуць Вам спатрэбіцца пры працаўладкаванні і далейшай прафесійнай дзейнасці.

Для запісу ў Школу журналістыкі дастаткова запоўніць электронную анкету да 23 лістапада 2016 года. Усе пытанні вы можаце задаць па тэлефоне +375 29 262 24 52.

Сардэчна запрашаем у Школу сучаснай журналістыкі!

17 Лістапада 2016 | Няма каментароў | Пазнакі: ,

Дадаць каментар

  • Універсітэт Залатога Веку

    Універсітэт Залатога Веку

    Сайт праекта, скіраванага на сацыяльную і інтэлектуальную актывізацыю сталых людзей. Вучыцца ніколі не позна!

    Школа маладога журналіста

    Школа маладога журналіста

    Праект для тых, хто хоча паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы. Працуе ў Гродне з 1997 г.! Далучайся!

Чытай

Чытаць навiны на hrodna.life
  • У Гродне пройдзе кававы фестываль: 15 кавярняў прапануюць каву і дэсерт за 5,5 руб
    З 11 па 29 верасня ў Беларусі пройдзе кававы фестываль PRO COFFEE. У ім будуць удзельнічаць 90 устаноў у шасці гарадах. У Гродне 15 устаноў-удзельнікаў прадставяць свае аўтарскія сэты. ⠀ Любы сэт – кава і дэсерт – будзе каштаваць 5,5 руб. Сэты ўдзельнікі распрацоўваюць спецыяльна для фестывалю. Акрамя таго, на фестывалі будзе дзейнічаць гульнявая механіка: […]
  • Запуск першага з двух блокаў БелАЭС зноў перанеслі: на наступны год
    У Мінэнерга кажуць, што пры ўводзе АЭС у Астраўцы важна не дапусціць спешнасці, якая б паўплывала на бяспеку, піша kp.by. – Пасля ўключэння ядзернай ўстаноўкі ў працу ёсць перыяд, калі паступова набіраецца магутнасць і праводзяцца адпаведныя даследаванні, прадугледжаныя адмысловымі праграмамі. Мы плануем, што цалкам доследна-прамысловая стадыя эксплуатацыі будзе завершана ў наступным годзе, – прыводзіць belapan.by словы […]
  • Вяртанне легенды: у Гродне на выставе пакажуць ровары “Нёман”
    3 верасня ў Цэнтры гарадскога жыцця (Кірава, 3) адкрыецца выстава “Ровары дзядзькі Андрэя”. Беларускі калекцыянер Андрэй Камоскі прадставіць сваю калекцыю двухколавага транспарту. Некаторыя ровары былі выпушчаныя ў нашым горадзе яшчэ да пачатку Другой сусветнай вайны.  Выстава перш за ўсё прысвечана 90-годдзю пачатку прыватнай вытворчасці ровараў у Гродне [рэгістрацыі ў польскім гандлёвым рэестры – рэд.] завода […]
  • Вынеслі прысуд хлопцу, які ўдарыў 16-гадовага цяжкаатлета ў Лідзе і той памёр
    У судзе Шчучынскага раёна вынесены прысуд па крымінальнай справе аб гібелі 16-гадовага Андрэя Дараховіча. Абвінавачанаму 18-гадоваму Руслану Сіроціну прызначылі 9 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму, піша naviny.by. Прысуд яшчэ не ўступіў у законную сілу. Максімальнае пакаранне, якое пагражала Сіроціну, – 15 гадоў калоніі. Трагедыя адбылася 1 красавіка ў Лідзе ў распранальні пры спартыўнай зале […]
© 2012 Грамадcкае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадcкіх ініцыятыў "Трэці сектар"
Каталог TUT.BY