Запрашаем на спартова-экалагічны абмен ў Германіі

Змяніць памер шрыфта Болей Меней Скінуць
Запрашаем на спартова-экалагічны абмен ў Германіі

Табе цікавы спорт, актыўны лад жыцця, ты неабыякавы да тэмы аховы навакольнага асяроддзя  і хочаш даведацца пра магчымасці актыўнага ўдзелу моладзі ў жыцці грамадства? Стаміўся ад шумнага горада і хочаш з карысцю правесці некалькі дзён на прародзе, без кампутара і інтэрнэта? Заяўляйся на ўдзел у міжнародным моладзевым абмене “Back to the nature”, які адбудзецца з 17 па 27 жніўня 2015 года ў Паўночнай Германіі!

Удзельнікі правядуць 10 дзён у кемпінгах на поўначы Германіі: будуць жыць у палатках, разам гатаваць ежу, рабіць барбекю на вогнішчы. Падчас праекта на практыцы ўдзельнікі даведаюцца, як можна актыўна і цікава бавіць свой час на прыродзе, без кампутара і інтэрнэта: запланаваныя паходы, паездкі на роварах па вясковай мясцовасці Германіі, водныя гульні, рыбалка, экскурсія на эка-ферму.

Падчас абмена удзельнікі зменяць 3 кемпінгі: Conneforde на маляўнічым возеры ў Ніжняй Саксоніі, Garnholt у вясковай мясцовасці і Dangast на Вадэнскім моры, якое ўнесена у спіс Сусветнай спадчыны Юнэска.

Таксама ўдзельнікі даведаюцца больш пра навакольнае асяроддзе і нашу ролю ў яго ахове, пазнаёмяцца з культурамі іншых краінаў і даведаюцца пра магчымасці еўрапейскай адукацыйнай праграмы “Erasmus+”.

У абмене прымуць удзел 50 маладзёнаў з 7 краінаў (Германія, Нарвегія, Македонія, Беларусь, Грузія, Люксембург, Эстонія).

Патрабаванні да ўдзельнікаў:

– быць ва ўзросце ад 18 да 25 гадоў (у якасці выключэння могуць быць 1-2 удзельніка ад краіны ва ўзросце 14-17 або 26-30 год).

– разумець і размаўляць па-ангельску

– быць гатовымі жыць 10 дзён у палатках, дапамагаць усёй камандзе ў прыгатаванні ежы, прымаць актыўны ўдзел ва ўсіх мерапрыемствах абмена

Перавага аддаецца кандыдатам з Гародні, гатовых папрацаваць ў якасці валанцёраў у праграмах і праектах грамадскага аб’яднання “Цэнтр “Трэці Сектар”. Таксама разглядаюцца заяўкі ад кандыдатаў з іншых гарадоў Беларусі.

Арганізатары забяспечаць усіх харчаваннем і пражываннем, а таксама кампенсуюць выдаткі на атрыманне візы і праезд (калі выдаткі на праезд перабольшаць суму ў 170 еўра, удзельнік аплочвае розніцу сам).

Праект адбываецца ў межах праграмы “Эразмус+” пры падтрымцы нямецкай грамадскай арганізацыі “Natur Kultur” у партнёрстве з ГА “Цэнтр “Трэці Сектар”.

Ахвотных прыняць удзел у моладзевым абмене просім дасылаць анкеты з пазнакай “Back to the nature” на e-mail: 3sektarYiA@gmail.com.

Апошні тэрмін падачы заявак – 25 чэрвеня.

Падрабязную інфармацыю пра праект можна знайсці тут.

09 Чэрвеня 2015 | Няма каментароў | Пазнакі: ,

Дадаць каментар

  • Універсітэт Залатога Веку

    Універсітэт Залатога Веку

    Сайт праекта, скіраванага на сацыяльную і інтэлектуальную актывізацыю сталых людзей. Вучыцца ніколі не позна!

    Школа маладога журналіста

    Школа маладога журналіста

    Праект для тых, хто хоча паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы. Працуе ў Гродне з 1997 г.! Далучайся!

Чытай

Чытаць навiны на hrodna.life
  • Трэніроўкі на вуліцы ў Гродне: дзе можна займацца спортам з крутымі хлопцамі
    У Гродне набіраюць папулярнасць арганізаваныя сілавыя трэніроўкі на вуліцы. Hrodna.life падрыхтаваў падборку вулічных месцаў, дзе бясплатна можна пазаймацца спортам з крутымі моцнымі хлопцамі. Трэніроўкі на свежым паветры ідэальныя для падтрымання сябе ў добрай форме, а таксама каб зняць напружанне і развеяць назапашаную стомленасць. Яны добрыя для тых, хто не заўсёды можа наведваць фітнес-цэнтры. “Druid crew” […]
  • «Удзень спалі, ноччу гулялі» — што вядома пра новы пабег закаханай пары гродзенскіх падлеткаў
    17-гадовы Жэня Рукша і 15-гадовая Дзіна Кавалёва з Гродна зноў зніклі на тыдзень — і зноў знайшліся. Гэта ўжо другое знікненне падлеткаў за непрацяглы адрэзак часу. У канцы жніўня Дыяна і Яўген уцяклі з Гродна і былі знойдзеныя ў лясным масіве паблізу вёскі Магіляны Бераставіцкага раёна, піша nn.by. Тады яны самі вярнуліся. Але праз некалькі […]
  • СК распавёў падрабязнасці траўмавання гродзенца, якога нібыта збіў АМАП і якому ампутавалі частку ягадзіцы
    Адна з рэзанансных гісторый жніўня — абвінавачванні на адрас міліцыі ў збіцці 36-гадовага гарадзенца Дзяніса Лук’янава. Яго затрымалі на аўтамабільным фестывалі 20 ліпеня ў стане моцнага алкагольнага ап’янення. Праз два тыдні ён быў шпіталізаваны, а стрыечная сястра сцвярджала, што брата збілі амапаўцы, у выніку чаго ён трапіў у рэанімацыю, дзе яму ампутавалі частку ягадзіцы. Як паведаміла […]
  • Інтэграцыя: праграму не апублікуюць, а працу над адзіным Падатковым кодэксам ужо пачалі
    Дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Алена Анісім апублікавала адказ міністра эканомікі Беларусі Дзмітрыя Крутога наконт праграмы інтэграцыі, узгодненай прэм’ерамі Расіі і Беларусі. Ён патлумачыў, чаму дакумент не можа быць апублікаваны. Тым часам Мінфін ужо пачаў працу над адзіным з Расіяй Падатковым кодэксам, а ў сеціве стварылі грамадскую кампанію супраць паглыблення інтэграцыі. Алена Анісім пісала прэм’ер-міністру Беларусі Сяргею Румасу, што […]
© 2012 Грамадcкае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадcкіх ініцыятыў "Трэці сектар"
Каталог TUT.BY