


Імпрэза адбудзецца 21-22 лістапада ў Мінску і збярэ прадстаўнікоў грамадскіх арганізацый і ініцыятыў з розных рэгіёнаў краіны.
Удзельнікі Форума змогуць пазнаёміцца з вынікамі праграмы PRodvizhenie за 2018-2020 гады, лепшымі практыкамі працы яе выпускнікоў, узяць удзел у майстар-класах вядучых беларускіх экспертаў у галіне PR, а таксама ў ток-шоу, прысвечаным планаванню сувязяў з грамадскасцю ў новых рэаліях, звязаных з пандэміяй і палітычным крызісам у краіне.
У межах Форума будзе працаваць IdeaLab – творчая лабараторыя, у час якой можна будзе распрацаваць канцэпцыі сумесных праектаў. Арганізатары Форума дапамогуць камандам-пераможцам IdeaLab у пошуку нямецкіх партнёраў для рэалізацыі сваіх ідэй.
“Разынкай” імпрэзы стане ўзнагароджанне пераможцаў конкурсаў на лепшы PR-матэрыялы, а таксама на лепшае адукацыйнае мерапрыемства.
Гэтыя конкурсы ладзіліся ў межах сёлетняй праграмы PRodvizhenie-2020, накіраванай на павышэнне кампетэнтнасці актывістаў рэгіянальных грамадскіх ініцыятыў Беларусі ў галіне сувязяў з грамадскасцю і распрацоўкі адукацыйных мерапрыемстваў.
Заявіцца на Форум можна да 17 лістапада.
Прыярытэтам пры адборы будуць карыстацца ўдзельнікі і выпускнікі праграмы PRodvizhenie 2018-2020 гг., аднак заяўкі ад прадстаўнікоў іншых грамадскіх арганізацый і ініцыятыў (асабліва рэгіянальных) таксама вітаюцца.
Удзельнікі Форума змогуць таксама заявіцца да ўдзелу ў занятках Онлайн Школы PRodvizhenie, у межах якой адбудзецца 8 вэбінараў, дыскусіі, а таксама Біржа партнёрства з удзелам вядучых нямецкіх і беларускіх экспертаў у сферы сувязяў з грамадскасцю, моладзевай працы, гендэрных пытанняў, распрацоўкі адукацыйных праграм.
Онлайн Школа пачне сваю працу з 26 лістапада і будзе дзейнічаць да 18 снежня.
Спасылка на форму рэгістрацыі з’явіцца ў хуткім часе.
Праграму PRodvizhenie-2020 сумесна ажыццяўляюць:
– Грамадскае аб’яднанне «Цэнтр «Трэці сектар» (Гродна)
– Установа «Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых «Студыя карысных кампетэнцый» (Гродна)
– Спажывецкі кааператыў «Майстэрня сацыяльных інавацый»
– Гомельскае абласное грамадскае аб’яднанне «Сацыяльныя праекты»
– Моладзевае грамадскае аб’яднанне «Next Stop – New Life»
– Праектная група Coopforum International (Берлін, Германія).
PRodvizhenie-2020 рэалізуецца пры падтрымцы праграмы Міністэрства замежных спраў Германіі “Развіццё супрацоўніцтва з грамадзянскай супольнасцю краін “Усходняга партнёрства” і Расіі”
Дадатковая інфармацыя:
edustudio.hrodna@gmail.com
+375 29 547 38 73
+375 44 710 40 24
Чытайце, як праходзіў Форум PRodvizhenie-2019, а таксама глядзіце фотаздымкі з мінулагодняга Форума.