Запрашаем валанцёра_ку на доўгатэрміновы праект на поўдні Італіі

Змяніць памер шрыфта Болей Меней Скінуць
Запрашаем валанцёра_ку на доўгатэрміновы праект на поўдні Італіі

Грамадскае аб’яднанне «VulcanicaMente” разам з ГА “Цэнтр “Трэці сектар” запрашаюць валанцёра_ку на ЕВС-праект у горадзе Лечче, Італія.

VulcanicaMente  – некамерцыйная арганізацыя на поўдні Італіі, якая прапаноўвае магчымасці мясцовай супольнасці развіваць свае кампетэнцыі ў сферах нефармальнай адукацыі, мабільнасці, міжкультурнага і міжпакаленчага паразумення. Арганізацыя рэалізуе мясцовыя ініцыятывы і ўдзельнічае ў еўрапейскіх праектах.  

Калі табе ад 18 да 30 гадоў, цябе цікавіць нефармальная адукацыя і НДА мэнэджмент, і хочаш на год апынуцца ў свет італьянскай мовы і культуры, гэты праект для цябе!

Дзе? Лечче, Італія

Калі? Сакавік 2018 – Люты 2019  

Валанцёр_ка атрымае магчымасць:

– Дапамагаць выкладчыкам у правядзенні моўных курсаў для дарослых і дзяцей з выкарыстаннем нефармальных метадаў адукацыі

– Арганізаваць клуб сваёй роднай мовы

– Прасоўваць магчымасці Erasmus+сярод мясцовых жыхароў

– Распрацоўваць ідэі з камандай Vulcanicamente – планаванне мясцовых мерапрыемстваў, а таксама праектаў ў межах праграма Эразмус+, напісанне заяўкі, рэалізацыя і мэнэджмент праекта

– Працаваць у офісе з камандай

– Весці блог валанцёра, дзяліцца сваім досведам і натхняць іншых!

– Стварыць ровар сваімі рукамі

Валанцёры_кі будуць мець магчымасць распрацоўваць і арганізоўваць свае ўласныя мерапрыемствы, семінары, мясцовыя і міжнародныя праекты.

Валанцёр_ка будзе працаваць 35 гадзін у тыдзень (не больш за 7 гадзін у дзень). Расклад гнуткі, будзе складзены і ўзгоднены разам з камандай. Валанцёр_ка з Беларусі будзе працаваць разам з валанцёрам_кай з Грэцыі.

Выдаткі

Праектам забяспечваецца даезд на месца праекта і назад, страхоўка, пражыванне і харчаванне, а таксама выдаткоўваюцца кішэнныя грошы.

Заяўка

Каб падаць заяўку на ўдзел у праекце, патрэбна да 27 верасня запоўніць заяўку (у графе Sending organisation трэба выбраць “NGO “Centre “The Third Sector” ) і даслаць CV на ангельскай ці італьянскай мове на адрас 3sektaryia@gmail.com, з пазнакай “Валанцёрства ў Лечче”.

Напрыканцы праекта валанцёры атрымаюць Youthpass сертыфікат з апісаннем кампетэнцый, развітых у межах праекта.

Праект ладзіцца ГА “Цэнтр “Трэці сектар” разам з Vulcanicamente у межах адной з акцый праграмы Еўразвяза “Эразмус плюс” – Еўрапейская валанцёрская служба (EVS).

Дадаць каментар

  • Універсітэт Залатога Веку

    Універсітэт Залатога Веку

    Сайт праекта, скіраванага на сацыяльную і інтэлектуальную актывізацыю сталых людзей. Вучыцца ніколі не позна!

    Школа маладога журналіста

    Школа маладога журналіста

    Праект для тых, хто хоча паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы. Працуе ў Гродне з 1997 г.! Далучайся!

Чытай

Чытаць навiны на hrodna.life
  • 15 моваў за 1,5 гадзіны: у Гродне прайшла “Жывая Бібліятэка: мовы свету”
    Атрымаць адрасную паштоўку на арабскай мове з традыцыйным малюнкам, пачуць песні на мове ігба, даведацца ў чым складанасці іншаземцам вывучыць рускую, навучыцца заказваць піва на іспанскай і паслаць кагосьці ў кусты на літоўскай маглі гарадзенцы падчас “Жывой Бібліятэкі: мовы свету”, якая прайшла ў Гродне 21 лютага ў Міжнародны дзень роднай мовы. Піша “За Кавай”. Падчас мерапрыемства […]
  • “На жыццё не скардзілася, прасіла дапамагчы з пашпартам”. Дзяўчыне, якая жыве ў лесе, пачалі рабіць дакументы
    Пасля выхаду матэрыялу аб тым, што на ўскраіне Гродна ўжо чатыры гады жыве ў лесе 29-гадовая дзяўчына, каля дзясятка гродзенцаў захацелі дапамагчы ёй: як матэрыяльна, так і з афармленнем дакументаў. Вялікую дапамогу, яшчэ да з’яўлення журналістаў, Марыі аказаў старшыня грамадскага аб’яднання «Экаманіторынг» Яўген Філімонаў. Яўген быў першым, хто выйшаў на дзяўчыну і прыняў удзел у […]
  • На хутары пад Гродна за два дні зграя бадзяжных сабак загрызла 37 авечак і казу
    На хутары каля вёскі Самборы, што ў Гродзенскім раёне, за два дні зграя бадзяжных сабак загрызла 37 авечак і казу. Сярод іх былі авечкі дарагой пароды.  Гаспадар упэўнены, што на жывёл напалі не ваўкі, а менавіта сабакі. Пра здарэнне мужчына тут жа заявіў у міліцыю. – Тое, што гаспадары заводзяць сабак і потым выганяюць іх […]
  • “Нёман” абыграў “Гомель” і датэрмінова заваяваў першае месца ў рэгулярным чэмпіянаце
    За два туры да плэй-оф гродзенскія хакеісты здолелі забяспечыць сабе першае месца ў рэгулярным чэмпіянаце Беларусі. Важную перамогу падапечныя Сяргея Пушкова атрымалі ў сераду 21 лютага ў Гомелі над мясцовай камандай з лікам 5:3. Традыцыйна матчы “Нёмана” і “Гомеля” праходзяць у сур’ёзнай барацьбе і гэты раз не выключэнне. Каманды на лядовай пляцоўцы паказалі хуткі і […]
© 2012 Грамадcкае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадcкіх ініцыятыў "Трэці сектар"
Каталог TUT.BY