Запрашаем выкладчыкаў ва “Універсітэт Залатога Веку-13”!

Змяніць памер шрыфта Болей Меней Скінуць
Запрашаем выкладчыкаў ва “Універсітэт Залатога Веку-13”!

“Са студэнтамі УЗВ працаваць вельмі цікава. Яны вельмі зацікаўленыя, стараюцца і хочуць актыўна праявіць сябе ў творчасці.

Мне падаецца, што навучанне тут ідзе у двух накірунках. Са свайго боку я навучаю іх выяўленчаму мастацтву, а яны дзеляцца са мной сваім досведам і любоўю”.

Так Алена Макавецкая, выкладчыца курсу “Асновы выяўленчага мастацтва”, распавядае пра выкладанне ў праграме “Універсітэт Залатога Веку”.

Мэтай праграмы з’яўляецца паляпшэнне якасці жыцця сталых людзей праз іх інтэлектуальную, фізічную і сацыяльную актывізацыю і адстойванне іх інтарэсаў.

Да рэалізацыі гэтай місіі мы запрашаем прафесіяналаў сваёй справы і аматараў, якія гараць сваёй зацікаўленасцю ці хоббі і могуць падзяліцца сваімі ведамі і ўменнямі з іншымі людзьмі.

Прыйдзіце да нас са сваёй ідэяй курса, і мы абмяркуем умовы супрацоўніцтва.

Мы прапануем:

– зручны графік працы – Вы выбіраеце час правядзення курсаў, які падыходзіць Вам;

– сяброўскі і добразычлівы калектыў, які прыслухоўваецца да вашых пажаданняў;

– творчую атмасферу і магчымасць рэалізаваць свае ідэі, правесці свой аўтарскі курс, трэнінг, майстар-клас.

Мы чакаем ад Вас любові і павагі да нашых студэнтаў, і высокага прафесіяналізму ў той дысцыпліне, якую плануеце выкладаць.

Калі Вы жадаеце далучыцца да нашай каманды выкладчыкаў, запоўніце, калі ласка, анкету да 1 жніўня 2021 г. (анкеты, дасланыя пазней гэтага тэрміну, разглядацца не будуць). З кожным, хто запоўніць анкету, будуць узгадняцца падрабязнасці ў персанальнай камунікацыі. 

За дадатковай інфармацыяй звяртайцеся па тэлефоне: + 37533 6341041 ці па электроннай пошце edustudio.hrodna@gmail.com.

Больш інфармацыі пра УЗВ на сайце www.uzv.by

Праграма “Універсітэт Залатога Веку” была заснавана ў Гродне ў красавіку 2010 г. Яе ініцыятарамі сталі сябры грамадскага аб’яднання “Цэнтр “Трэці сектар” і прыватная ўстанова “Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых “Студыя карысных кампетэнцый”.

10 Чэрвеня 2021 | Няма каментароў | Пазнакі:

Дадаць каментар

  • Школа маладога журналіста

    Школа маладога журналіста

    Праект для тых, хто хоча паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы. Працуе ў Гродне з 1997 г.! Далучайся!

Чытай

Чытаць навiны на hrodna.life
  • Выйшаў сёмы нумар навуковага часопіса “Гарадзенскі гадавік”
    Выйшаў з друку новы нумар “Гарадзенскага гадавіка”. “Асэнсоўваем гісторыю роднай Гародні, вывучаючы жыццё асоб і сем’яў, заглыбляемся ў свет іх ідэнтычнасці, светапогляду і культурных кодаў, штодзённасці і няпростых жыццёвых рашэнняў”, – напісаў пра нумар “Цэнтр гарадскога жыцця”. Нумар прысцяцілі гісторыкам Таццяне Маліноўскай і Вользе Сабалеўскай, “для якіх адкрыццё таямніц гарадзенскай мінуўшчыны было сэнсам жыцця”. Таццяна […]
  • У Польшчы затрымалі двух беларусаў. Яны перакідвалі кантрабанду праз мяжу дронам
    На мінулым тыдні польскія памежнікі спынілі кантрабанду з 2000 пачак цыгарэт і затрымалі трох чалавек. Тытунёвыя вырабы перакідвалі праз мяжу з дапамогай дрона – паведамілі Hrodna.life у прэс-службе Падляшскага аддзела памежнай службы. “У 900 метрах ад дзяржаўнай мяжы дрон скінуў груз і разгарнуўся да Беларусі. У гэтым месцы  памежнікі заўважылі трох чалавек. Мужчыны падабралі груз […]
  • Тэмпература б’е рэкорды. Як гродзенцы ратуюцца ад спёкі
    У Гродне 21 чэрвеня быў пабіты тэмпературны рэкорд. Паветра прагрэлася да 31,6 градусаў. Папярэдні рэкорд – 30,2 градуса быў зафіксаваны ў 1975 годзе. Hrodna.life даведаўся, як гродзенцы рэагуюць на спёку. Самыя папулярныя напоі ў гродзенскіх кавярнях апошнія два тыдні – “эспрэса-тонік” і “айс-латэ”. Продаж гэтых напояў вырас у пяць разоў, распавялі Hrodna.life у кавярні “Віленская”. […]
  • На Савецкай плошчы з’явіцца яшчэ адзін будынак. Што там можа быць?
    Права арэнды на зямельны ўчастак, які прылягае да дома купца Мураўёва на Савецкай плошчы, прададуць з аўкцыёну. Там пабудуюць яшчэ адзін будынак. Пра гэта паведамілі на сайце гарвыканкама. Аўкцыён пройдзе 13 ліпеня. Участак плошчай 0, 0774 гектара здадуць у арэнду на 50 гадоў. Там з’явіцца адміністрацыйны або гандлёвы аб’ект, рэстаран, гасцініца ці аб’ект аховы здароўя […]
© 2012-2021 Грамадcкае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадcкіх ініцыятыў "Трэці сектар"