Запрашаем журналістаў на медыяхакатон IdeaLab

Змяніць памер шрыфта Болей Меней Скінуць
Запрашаем журналістаў на медыяхакатон IdeaLab

ГА “Цэнтр “Трэці сектар” бярэ ўдзел у падрыхтоўцы медыяхакатона IdeaLab, які адбудзецца ў Мінску 7-8 кастрычніка.

Што такое IdeaLab?
Гэта магчымасць для журналістаў і грамадзянскіх актывістаў з рознымі ведамі і кампетэнцыямі падзяліцца сваім вопытам, сумесна працуючы над захапляльным крэатыўным і грамадска значным медыяпраектам.

Паўтара месяца мы збіралі ад НДА і грамадзянскіх актывістаў заяўкі-тэмы, якія яны хацелі б абмеркаваць і рэалізаваць у выглядзе медыяпраектаў з дапамогай журналістаў, інфаграфераў і дызайнераў.

Гэтыя тэмы – наш вялікі-вялікі сакрэт. І яго мы раскрыем у самы першы дзень хакатона. Усяго іх будзе 10, а значыць выбар у журналістаў, якія прыйдуць на хакатон, будзе. Большасць з іх ляжыць у сацыяльнай плоскасці, але ёсць і культурныя, і нават «зялёныя».
Праслухаўшы прэзентацыі ўсіх тэм, журналісты самі абяруць тэмы, над якімі будуць працаваць. Пры гэтым, зразумела, колькасць месцаў у кожнай камандзе будзе абмежавана. Так што вызначацца трэба будзе хутка і весела!

Далей пачнецца праца над медыяпраектамі ў групах, у якія войдуць не толькі журналісты, але і прадстаўнікі тых НДА, якія заявілі тэмы. Яны будуць і памочнікамі, і экспертамі, і крыніцамі. Іх задача – прадставіць усе неабходныя матэрыялы, кантакты, дадзеныя, якія будуць пакладзены ў аснову праекта.

Над кожным праектам таксама будуць працаваць і ментары з Беларусі, Украіны і Расіі.

Такім чынам, групы будуць працаваць, прыдумляць, крэатывіць, засвойваць новыя інструменты, дапамагаць іншым групам і, нарэшце, змогуць прадставіць на суд нашага прафесійнага журы свае праекты. У журы, дарэчы, увойдуць ментары і арганізатары.

А далей будуць прызы. І магчымасць апублікаваць напрацаваны матэрыял у вашых медыя. І не толькі ў вашых! Ну і, галоўнае, журналісты забяруць з сабой багаж новых ведаў, шмат важных кантактаў і бясцэнны скарб у выглядзе вопыту ўдзелу ў медыяхакатоне.

Калі вы хочаце прыняць удзел у хакатоне, трэба падаць заяўку.

Дэдлайн падачы заяўкі – 2 кастрычніка.

Больш падрабязную інфармацыю глядзіце па спасылцы.

28 Верасня 2017 | 1 каментар | Пазнакі:

Дадаць каментар

  • Універсітэт Залатога Веку

    Універсітэт Залатога Веку

    Сайт праекта, скіраванага на сацыяльную і інтэлектуальную актывізацыю сталых людзей. Вучыцца ніколі не позна!

    Школа маладога журналіста

    Школа маладога журналіста

    Праект для тых, хто хоча паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы. Працуе ў Гродне з 1997 г.! Далучайся!

Чытай

Чытаць навiны на hrodna.life
  • «Mama mia 2». Калі перамагае маркота
    Хочаце палюбіць мюзіклы, але не ведаеце з чаго пачаць? Паглядзіце першую частку «Mama mia». Хочаце назаўсёды расчаравацца ў гэтым жанры? Ідзіце ў кіно на «Mama mia 2». Хіт дзесяцігадовай даўніны 10 гадоў таму на экраны выйшаў чарговы музычны фільм, дзе героі аддаюць перавагу не прамаўляць дыялогі, а спяваць іх. І знешне ўсё было выдатна: знаёмыя […]
  • “Мы заўсёды спадзяваліся толькі на сябе”. Кіраўнік “Контэ Спа” – пра аблігацыі, бялізну, ветракі і “Акропаліс”
    Аб арганічнай фермерскай гаспадарцы, якую стварылі заснавальнікі “Контэ Спа” Валянцін і Дзмітрый Байко, можна было пачытаць у мінулым месяцы. Падчас камандзіроўкі ў Вялікую Бераставіцу ў Гродзенскай вобласці карэспандэнты TUT.BY распыталі Валянціна Валянцінавіча і пра іншыя кірункі яго бізнесу. Атрымалася пазнавальна. «У брэсцкую “панчошку” ўклалі больш за 10 млн еўра» Выручка COOO “Контэ Спа”, лідара ў […]
  • Кубак Салея: “Нёман” абыграў зборную “U-20” і выйшаў у фінал
    Падапечныя Сяргея Пушкова ў Гродне 20 жніўня абыгралі зборную “U-20” і выйшлі ў фінал турніру, дзе сустрэнуцца з “Дынама-Маладзечна”. “Нёман” здолеў на сваёй пляцоўцы абыграць няўступлівую моладзь з “U-20” – 4: 1 А інтрыга ў групавым этапе захоўвалася да апошняга і было незразумела хто пройдзе ў фінал турніру. Дзякуючы перамогам у асноўны час у “Шахцёра”, […]
  • «Наша прабабуля была першай фатографкай на тэрыторыі Беларусі». Сям’я Райхштэйн з Канады наведала Гродна
    Напярэдадні Дня фотаздымка, які адзначаюць 19 жніўня, Гродна наведала сям’я Райхштэйн з Канады. Іх сваячка Ента (Яўгенія) Райхштэйн не проста мела ў горадзе ўласную фотамайстэрню. Яна была першай на тэрыторыі сучаснай Беларусі прафесійнай фатографкай. Фотаатэлье сям’і Райхштэйн знаходзілася на вуліцы Мураўёўскай, 29 – сучаснай Ажэшкі. Па інфармацыі нашчадкаў Енты, братоў Хумана і Ірвіна, студыя іх […]
© 2012 Грамадcкае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадcкіх ініцыятыў "Трэці сектар"
Каталог TUT.BY