У час імпрэзы, якая адбудзецца 7-8 снежня, будуць прадстаўленыя цікавыя беларускія і нямецкія прыклады працы, скіраванай на папулярызацыю грамадскай дзейнасці ў рэгіёнах.
Майстэрня будучыні дапаможа спланаваць сумесныя (у тым ліку беларуска-нямецкія) праекты, скіраваныя на ўмацаванне іміджу грамадскіх ініцыятыў, а таксама на павышэнне здольнасці гэтых ініцыятыў вырашаць важныя мясцовыя пытанні і ўплываць на мясцовую павестку дня.
Падчас Форума таксама будуць арганізаваныя майстар-класы ад беларускіх і нямецкіх экспертаў на тэмы рэгіянальнага развіцця, сувязяў з грамадскасцю, нефармальнай адукацыі, прасоўвання дэмакратычных каштоўнасцяў.
Заявіцца да ўдзелу ў Форуме можна да 25 лістапада.
Форум праводзіцца ў межах праекта PRodvizhenie-2018, які сумесна ажыццяўляюць:
Установа “Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых “Студыя карысных кампетэнцый” (Гродна)
Грамадскае аб’яднанне “Цэнтр “Трэці сектар” (Гродна)
Брэсцкі мясцовы фонд рэгіянальнага развіцця
Coopforum International (Германія).
Праект «PRodvizhenie – PR і медыякампетэнцыі для грамадзянскай супольнасці ў рэгіёнах Беларусі» здзяйсняецца ў межах праграмы Міністэрства замежных спраў Германіі «Развіццё супрацоўніцтва з грамадзянскай супольнасцю краін «Усходняга партнёрства» і Расіі».