Заяўляйцеся на Саміт грамадзянскай адукацыі ў Грузіі

Змяніць памер шрыфта Болей Меней Скінуць
Заяўляйцеся на Саміт грамадзянскай адукацыі ў Грузіі

Саміт адбудзецца 2-6 кастрычніка ў Батумі і збярэ каля 100 удзельнікаў з Азербайджана, Арменіі, Беларусі, Грузіі, Малдовы, Расіі і Украіны. Зараз адкрыты конкурс для патэнцыйных экспертаў і спікераў Самміта, а таксама конкурс на лепшыя праграмы, праекты і публікацыі ў галіне грамадзянскай адукацыі.

Пераможцы конкурсаў будуць запрошаныя ўзяць удзел у імпрэзе.

Да 25 чэрвеня прыймаюцца заяўкі ад экспертаў, гатовых заявіць у праграму імпрэзы свае майстар-класы, трэнінгі, прэзентацыі, якія тычацца прапанаваных ніжэй (але не толькі) тэмаў:

  • Павышэнне інтарэсу да грамадзянскай адукацыі
  • Грамадзянская адукацыя ў фармальнай і нефармальнай сферах
  • Выклікі і роля грамадзянскай адукацыі ў рэгіёне і глабальным свеце
  • Імідж і ўстойлівасць грамадзянскай адукацыі.
  • Рэсурсы для правайдэраў грамадзянскай адукацыі.

Экпертам, чые заяўкі будуць ўхваленыя, арганізатары кампенсуюць выдаткі на праезд, пражыванне і харчаванне.

Форму заяўкі неабходна запоўніць да 25 чэрвеня.

Да гэтага ж часу прымаюцца заяўкі на конкурс лепшых практык у галіне грамадзянскай адукацыі.

Арганізатарам Саміта з’яўляецца Усходне-Еўрапейская сетка грамадзянскай адукацыі (EENCE). У склад гэтай сеткі ўваходзіць і некалькі беларускіх арганізацый. У іх ліку – гарадзенскія ГА “Цэнтр “Трэці сектар” і ўстанова “Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых “Студыя карысных кампетэнцый“.

Дадаць каментар

  • Універсітэт Залатога Веку

    Універсітэт Залатога Веку

    Сайт праекта, скіраванага на сацыяльную і інтэлектуальную актывізацыю сталых людзей. Вучыцца ніколі не позна!

    Школа маладога журналіста

    Школа маладога журналіста

    Праект для тых, хто хоча паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы. Працуе ў Гродне з 1997 г.! Далучайся!

Чытай

Чытаць навiны на hrodna.life
  • «Дапамажы Рыгоравічу». Алесь Таболіч сабраў у Гродне амаль 200 подпісаў
    172 подпісы сабрала ініцыятыўная група Алеся Таболіча ў Гродне. Чарга з прыкладна 15 чалавек не разыходзілася чатыры гадзіны, хоць ініцыятыўная група планавала збіраць подпісы з 13.00 да 16.00. Сам прэтэндэнт на пасаду прэзідэнта кажа, што не чакаў такой актыўнасці ад гродзенцаў, і праз тыдзень зноў прыедзе ў наш горад. 31 траўня Савецкая плошча ў Гродне […]
  • Міліцыянт, які ўпаў на пікеце Ціханоўскай у Гродне, раней ужо ўдзельнічаў у “палітычных” справах
    Жыхары Гродна апазналі міліцыянта, які аказаўся на зямлі падчас патасоўкі на пікеце Святланы Ціханоўскай 29 траўня. Ім аказаўся старшы ўчастковы інспэктар грамадскага пункту аховы парадку №2 (Ленінскі раён Гродна) старшы лейтэнант міліцыі Уладзімір Казлоўскі. Што адбылося? Падчас мітусні на Савецкай плошчы, калі гродзенцы хацелі абараніць блогера Сяргея Ціханоўскага ад «жанчын-правакатарак», малады міліцыянт аказаўся на зямлі. Ён […]
  • У Гродне сотні людзей прыйшлі на пікеты праціўнікаў Лукашэнкі
    У Гродне 31 траўня працягваецца збор подпісаў за вылучэнне патэнцыйных кандыдатаў у прэзідэнты. На Савецкай плошчы збіраюць подпісы ініцыятыўныя групы Святланы Ціханоўскай, Віктара Бабарыкі, Вольгі Кавальковай і Аляксандра Таболіча. У 12:00 у цэнтры горада сабраліся некалькі сотняў гродзенцаў. Шмат хто казаў, што подпісы за патэнцыйных кандыдатаў аддалі раней, а ў гэты дзень прыйшлі выказаць пратэст […]
  • «У 94-м слухала тут жа Лукашэнку». 81-гадовая Галіна Філіпаўна расчуліла людзей на сустрэчы з Ціханоўскім
    81-гадовая Галіна Філіпаўна Андрэйчык на сустрэчу з блогерам Сяргеем Ціханоўскім е Гродне прыехала з паштальёнам: кажа, сям’я была занята важнай падзеяй – выпускным з пачатковай школы ўнука, – а на пікет пажылой жанчыне вельмі хацелася. Тады яна папрасіла мясцовую супрацоўніцу пошты падвезці – і паехала з ускраіны горада ў цэнтр. Кажа, так спяшалася і хвалявалася, […]
© 2012 Грамадcкае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадcкіх ініцыятыў "Трэці сектар"
Каталог TUT.BY