Журналістам з Усходняй Еўропы паказалі нямецкую прэсу знутры

Змяніць памер шрыфта Болей Меней Скінуць
Журналістам з Усходняй Еўропы паказалі нямецкую прэсу знутры

У Берліне з 12 па 20 студзеня праходзіў семінар для маладых журналістаў з Беларусі, Украіны, Малдовы і Расіі. У ім прыняла ўдзел таксама прадстаўнічка інтэрнэт-газеты “Твой стыль”.

Удзельнікі абмеркавалі пытанні Усходняга партнёрства, дзейнасць якога з’яўляецца важнай перадумовай працэса еўрапеізацыі краін постсавецкай прасторы.

Фармат семінара прадугледжваў шэраг сустрэч і дыскусій з нямецкімі калегамі, наведванне рэдакцыі газеты taz, офіса арганізацыі “Рэпарцёры без межаў” у Берліне і саюза журналістаў N-ost, пішучых аб Усходняй Еўропе.

Ульрыке Бутмалою – нямецкая журналістка-фрылансер, кандыдатка навук па журналістыцы і культуралогіі, дацэнт. Працавала пяць год у Расіі. На здымку расказвае журналістам пра афармленне палос у нямецкіх газетах.

Ульрыке Бутмалою – нямецкая журналістка-фрылансер, кандыдатка навук па журналістыцы і культуралогіі, дацэнт. Працавала пяць год у Расіі. На здымку расказвае журналістам пра афармленне палос у нямецкіх газетах.

Па словах галоўнага рэдактара аддзела замежнай прэсы taz Барбары Оэртэль, маладыя журналісты з Беларусі зусім не адрозніваюцца ад калег з Нямеччыны.

“Вы цікаўныя, вы задаеце пытанні і хочаце ва ўсім прымаць удзел. Гэта зусім не так, як было раней. Гадоў 10 назад на семінарах моладзь больш сядзела і слухала. Цяпер вы – аснова для пераменаў і велізарны патэнцыял.

Такія сустрэчы маюць вялікі сэнс. Пасля семінара ўзнікае жаданне працягваць гэтую працу. Задача журналіста пісаць на любыя тэмы, не важна – гэта эканоміка, палітыка ці культура. Трэба будзіць людзей і паказваць тое, што іх хвалюе”.

Таксама Барбара спадзяецца, што маладыя журналісты пераймуць досвед нямецкіх калег і змогуць паказаць Германію сваім новым поглядам.

Па выніках працы журналісты падрыхтавалі матэрыялы, якія закранаюць супрацоўніцтва краін Усходняй Еўропы з Еўрасаюзам для публікацый у нямецкай прэсе.

Офіс taz

Офіс taz

Дадзены міжнародны праект рэалізаваны дзякуючы TAZ Panter Foundation. Арганізатары мяркуюць, што семінар паспрыяе развіццю незалежных медыя ва ўсходніх суседзяў Еўрасаюза.

Дадаць каментар

  • Універсітэт Залатога Веку

    Універсітэт Залатога Веку

    Сайт праекта, скіраванага на сацыяльную і інтэлектуальную актывізацыю сталых людзей. Вучыцца ніколі не позна!

    Школа маладога журналіста

    Школа маладога журналіста

    Праект для тых, хто хоча паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы. Працуе ў Гродне з 1997 г.! Далучайся!

Чытай

Чытаць навiны на hrodna.life
  • «Наш падарунак гораду». Каля хлебазавода адкрылі “Хлебнае дрэва”
    Скульптуру “Хлебнае дрэва” адкрылі 19 верасня на вуліцы Дзяржынскага ў Гродне. Помнік прымеркаваны да 80-годдзя “Гроднахлебпрама”. Аўтарамі скульптуры з’яўляюцца гродзенскія майстры Юрась Мацко і Генадзь Бергер. «”Хлебнаt дрэва” – гэта знак павагі хлебаробам, рукамі якіх робіцца гэты святы прадукт, – распавядае генеральны дырэктар “Гроднахлебпрама” Віктар Леановіч. – Гэта даніна павагі працаўнікам палёў, якія вырасцілі і […]
  • Выбары 2019: у цэнтры Гродна нагадалі пра нацыянальныя сімвалы
    19 верасня на Савецкай плошчы прайшоў чарговы перадвыбарчы пікет прэтэндэнта ў кандыдата ў дэпутаты Вадзіма Саранчукова. У час размовы з кандыдатам кожны мог сфатаграфавацца з нацыянальнымі сімваламі Беларусі, якія зацвердзілі роўна 28 гадоў таму. “У нас праходзіць пікет па зборы подпісаў і разам з тым мы вырашылі нагадаць гродзенцам і гасцям горада, што было 28 […]
  • Карпачо з марскога грабеньчыка і размарынавы шот. У Гродне адкрыўся рэстабар “Rozmarin”
    Рэстабар “Rozmarin” на Савецкай, 10 запрацаваў у тэставым рэжыме з суботы 14 верасня. За некалькі дзён у яго ўжо з’явіліся пастаянныя кліенты, якія ходзяць туды штодня. Уладальнікі пазіцыянуюць сваю ўстанову як “тэрыторыю добрай ежы і прыемнай атмасферы”. У меню будуць нязвыклыя для Гродна рыбныя далікатэсы і крафтавыя шоты. – Кухня ва ўстанове еўрапейская з італьянскімі […]
  • “Мы ў Беларусі не мігранты”. Палякі Гродзеншчыны праводзяць акцыю перад перапісам насельніцтва
    Прадстаўнікі польскага фонду “Młode Kresy” напярэдадні перапісу насельніцтва ў Беларусі праводзяць акцыю “Pamiętam Kim Jestem” (Памятаю хто я). Яна накіравана на тое, каб мясцовыя палякі менавіта так запісвалі сваю нацыянальнасць. Для гэтага актывісты ў бліжэйшы час пачнуць расклейваць плакаты і налепкі, якія нагадваюць пра надыходзячы перапіс насельніцтва. Трэці перапіс насельніцтва ў гісторыі незалежнай Беларусі пройдзе […]
© 2012 Грамадcкае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадcкіх ініцыятыў "Трэці сектар"
Каталог TUT.BY