Жывая бібліятэка ў Гародні: «Лёсы людзей у 1930–1950-я гады»

Змяніць памер шрыфта Болей Меней Скінуць
Жывая бібліятэка ў Гародні: «Лёсы людзей у 1930–1950-я гады»

Запрашаем у Гародню на ўнікальную Жывую бібліятэку. Даведаемся пра гісторыю і лёсы людзей у 30ыя-50ыя гады ХХ стагоддзя. Сустракаемся ў суботу, 14 сакавіка а 15:00 у 100-ай аўдыторыі на Будзёнага, 48а.

Што вы ведаеце пра тое, як жылося людзям у 30-ыя – 50-ыя гады? Ці вядома вам гэта з кніжак, школьных заняткаў або ад саміх сведкаў таго часу? Мы дзелімся з вамі магчымасцю паразмаўляць з людзьмі, якія здольныя адказаць на пытанні:

  • – Якой была Гародня да вайны?
  • – Як жылося ў вёсцы на захадзе і ўсходзе Беларусі?
  • – Што было на месцы дома Ажэшкі?
  • – Як гэта – жыць у эвакуацыі?
  • – Як можна было вытрымаць высылкі і лагеры?
  • – Як паўплывалі Першая і Другая сусветная войны на лёсы цэлых сем’яў і родаў?


Што будзем рабіць?

Пачуем жывую гісторыю ад сведкаў. Прачытаем ў нашых людзях-кнігах тое, чаго няма ў падручніках.

Даведаемся пра самае важнае: не ваенныя манэўры і падзеі, а адносіны паміж людзьмі.

Спраўдзім разам, што мы ведаем пра гэтыя часы, як успрымаем сталых людзей і іх успаміны пра мінулае. Задумаемся пра тое, што вынесем з гісторыі для сучаснасці.

Як гэта працуе?

Жывая бібліятэка – гэта незвычайная бібліятэка. Замест звыклых кніг тут выступаюць жывыя людзі са сваімі гісторыямі, якімі яны гатовы падзяліцца з чытачамі.

Прынцып працы Жывой бібліятэкі такі самы, як і ў звычайнай: «чытачы» прыходзяць, запаўняюць «бібліятэчную картку», выбіраюць «кнігу» і «чытаюць» яе на працягу пэўнага часу. Больш пра спецыфіку фармата можна прачытаць тут.

Хто арганізоўвае?

Жывая бібліятэка зарганізаваная валанцёрскай групай “Малодшы брат, Малодшая сястра”, якая працуе на базе праграмы “Універсітэт Залатога Веку” (uzv.by), накіраванай на павышэнне якасці жыцця сталых людзей праз іх інтэлектуальную, сацыяльную і фізічную актывізацыю.

Праграма рэалізуецца з 2010 г. грамадскім аб’яднаннем “Цэнтр “Трэці сектар” (3sektar.by) пры фінансавай падтрымцы Фонда «Памяць, адказнасць і будучыня» у супрацоўніцтве з Міжнародным грамадскім аб’яднаннем «Узаемапаразуменне».


Калі:
14 сакавіка, 15:00

Дзе: Гродна, Будзёнага 48а, аўдыторыя 100

Уваход вольны.

Пасля заканчэння падзеі запрашаем на піццё гарбаты з удзельнікамі.

Суполкі падзеі у Фэйсбуку і Укантакце.

 

Дадаць каментар

  • Універсітэт Залатога Веку

    Універсітэт Залатога Веку

    Сайт праекта, скіраванага на сацыяльную і інтэлектуальную актывізацыю сталых людзей. Вучыцца ніколі не позна!

    Школа маладога журналіста

    Школа маладога журналіста

    Праект для тых, хто хоча паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы. Працуе ў Гродне з 1997 г.! Далучайся!

Чытай

Чытаць навiны на hrodna.life
  • Ці гатовы гродзенцы сустрэць каронавірус? Hrodna.life правёў апытанку (відэа)
    Пасля паведамлення аб першым хворым на каронавірус на тэрыторыі Беларусі, 28 лютага, журналісты Hrodna.life вышлі на вуліцы горада з апытанкай. Ці  рыхтуюцца гараджане да магчымага распаўсюду захворвання?  Ці ведаюць людзі аб мерах перасцярогі? Ці можна купіць маскі ў  нашым горадзе? Адказы – у відэа. Чытай больш: Каронавірус у Літве, прэзідэнт на карантыне і заражэнне сабакі. […]
  • Фотафакт: Па Гродне шпацыраваў мужчына ў ахоўным касцюме
    Увечары 28 лютага ў цэнтры Гродна быў заўважаны мужчына ў ахоўным касцюме. Хто ён і навошта апрануў гэты касцюм – загадка. Ад каментароў хлопец адмовіўся. Мінакі з усмешкай сустракалі мужчыну, некаторыя падыходзілі і фатаграфаваліся. 28 лютага стала вядома аб пацверджаных выпадках каранавіруса ў Беларусі. Інфікаваным апынуўся іранскі студэнт, які прыбыў у Мінск самалётам з Баку. […]
  • Не ешце фастфуд і не скупляйце маскі. Як пазбегнуць каранавірусу
    Доктар з Гродна Уладзімір Пруднікаў падзяліўся парадамі, як пазбегнуць каронавірусу. Расказваем, чаму пакуль не варта есці фасфуд, чаму маскі патрэбныя не ўсім, што рабіць, калі адчулі сябе дрэнна. І галоўнае – не панікуйце!  The post Не ешце фастфуд і не скупляйце маскі. Як пазбегнуць каранавірусу appeared first on Hrodna.life.
  • Стала вядома, калі адкрыецца ГЦ “Kazzarma Mall”
    У суботу, 7 сакавіка, у Гродне адкрыецца ГЦ «Kazzarma Mall» па адрасе вул. Шчорса, 11а. У праграме – выступленне духавога аркестра, раздача кветак, бясплатная ўпакоўка падарункаў, розыгрышы сертыфікатаў і мноства прыемных падарункаў. Святочная праграма адкрыцця пачнецца ў 12:00. У праграме мерапрыемства таксама інтэрактыўная праграма з наведвальнікамі і розыгрыш падарункаў. Для дзяцей – забаўляльная праграма з […]
© 2012 Грамадcкае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадcкіх ініцыятыў "Трэці сектар"
Каталог TUT.BY