


Адкрытыя анлайн-лекцыі праходзяць тры разы на тыдзень – па панядзелках, чацвяргах і суботах.
Прапануем вам пазнаеміцца з раскладам заняткаў на бліжэйшы час.
1 красавіка, 18:00-19:30, лекцыя “Арганічная гаспадарка і экалагічнае земляробства”, Вольга Шчаглінская, Беларусь. Запісацца
3 красавіка, 11:00-12:30, лекцыя “Тэорыя інфармацыйнага парадку дня або як кіраваць светам пры дапамозе тэлевізійнага пульта?”, Сяргей Штурхецкі, Украіна. Запісацца
5 красавіка, 11:00-12:30, трэці занятак курсу практычных заняткаў для сталых людзей “STOP-STRESS”. Ротарная (сустаўная) гімнастыка на крэсле. Перавагі: зніжаная нагрузка на паясніцу, мінімізацыя пагроз атрымання траўмаў. Комплекс спецыяльных практыкаванняў для здароўя суставаў, эластычнасці сухажылляў і агульнага тонусу арганізма, Алена Гадалава, Беларусь. Запісацца
7 красавіка, 18:00-19:30, чацвёрты занятак курсу па гісторыі Беларусі “Беларуская мова: яе карані і лёс у беларускай гісторыі”, Аляксей Кайрыс, Беларусь. Запісацца
10 красавіка, 13:00-14:30, трэці занятак курсу “Як пачаць займацца спортам пасля 50+”, Марына Зялёная, Беларусь. Запісацца
12 красавіка, 11:00-12:30, чацвёрты занятак курсу практычных заняткаў для сталых людзей “STOP-STRESS”. Фізічныя практыкаванні, накіраваныя на падтрыманне функцый галаўнога мозгу, паляпшэнне памяці, канцэнтрацыі ўвагі, прафілактыку дэменцыі. Алена Гадалава, Беларусь. Запісацца
12 красавіка, 15: 00-16: 30, лекцыя “Габрэйская кухня”, Аляксей Іваноў, Ізраіль.
14 красавіка, 18:00-19:30, пяты занятак курсу па гісторыі Беларусі
“Праваслаўе і каталіцызм: гісторыя самых буяных канфесій на беларускіх землях за апошнюю тысячу год (першая частка)”, Аляксей Кайрыс, Беларусь. Запісацца.
17 красавіка, 11:00-12:30, лекцыя “Псіхалагічная ўстойлівасць падчас інфадэміі ці 5 крокаў да самавалодання падчас сусветнага вар’яцтва”, Галіна Гандзілеўская, Сяргей Штурхецкі, Украіна.
19 красавіка, 15:00-16:30, Лекцыя “Канец школы”, Юлія Назаранка, Беларусь.
21 красавіка, 18:00-19:30, пяты занятак курсу па гісторыі Беларусі “Праваслаўе і каталіцызм: гісторыя самых буйных канфесій на беларускіх землях за апошнія тысячу год (другая частка)”, Аляксей Кайрыс, Беларусь. Запісацца.
22 красавіка, 18:00-19:30, лекцыя “Маніпуляцыі асобасныя і медыйныя”, Наталля Нячаева-Юрыйчук, Украіна
23 красавіка, 11:00-12:30, занятак “Ёга смеху”, Катажына Рамбеза, Польшча.
24 красавіка, 13:00-14:30, чацвёрты занятак курсу “Як пачаць займацца спортам пасля 50+”, Марына Зялёная, Беларусь. Запісацца.
27 красавіка, 18:00-19:30, сёмы занятак курсу па гісторыі Беларусі “Гродна – горад-помнік. Віртуальны шпацыр па самых значных і цікавых месцах у Горадні”, Аляксей Кайрыс, Беларусь. Запісацца.
Звяртаем ўвагу, што расклад будзе дапаўняцца.
Сачыце за анонсамі на нашым сайце і ў сацыяльных сетках! Там жа будуць размяшчацца формы заявак на кожную лекцыю / кожны курс.
Старонка ўніверсітэта ў Фэйсбуку: https://www.facebook.com/online.uzv.by
Віртуальны Універсітэт заснаваны ў 2020 г. сябрамі ГА “Цэнтр “Трэці сектар” і Установай “Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых “Студыя карысных кампетэнцый”.
У кастрычніку 2020 г. Віртуальны Універсітэт Залатога Веку быў названы адной з лепшых практык грамадзянскай адукацыі ў краінах Усходняга партнёрства, а таксама Расіі.