Знаёмцеся, Рон з Люксембурга

Змяніць памер шрыфта Болей Меней Скінуць
Знаёмцеся, Рон з Люксембурга

У ГА “Цэнтр “Трэці сектар” прыехаў валанцёр з Люксембурга. Рон – фатограф і будзе жыць у Гродне цэлы год.


Рону 26 год, ён родам з Люксембурга, вучыўся ў Нямеччыне і Швейцарыі. Ён фатограф і сацыёлаг.

У Беларусь хлопец прыехаў, каб пазнаёміцца з новай для яго культурай ды іншым поглядам на жыццё.

Ён вельмі рады новым адчуванням і знаёмствам, якія можа прапанаваць праграма ЕВС (Еўрапейская валанцёрская служба).

“Мае першыя ўражанні ад Гродна вельмі пазітыўныя. Гэта вельмі прыгожы горад, нашмат прыгажэйшы, чым я ўяўляў сабе пасля сваіх папярэдніх падарожжаў ва Украіну, Грузію і Расею. Мне падабаеца, як ён выглядае і добрыя людзі. Аднак пакуль мне сапраўды цяжка ўліцца, бо я яшчэ не вывучыў мовы. Так што нават купіць ежу для мяне пакуль маленькая прыгода,” – дзеліцца Рон.

Падчас свайго праекта ў Гродне ён будзе дапамагаць выкладаць нямецкую мову ва “Універсітэце залатога веку”, рабіць фотарэпартажы на сайты нашай арганізацыі, Універсітэта залатога веку і партал “Твой стыль”, ствараць уласныя фотапраекты і ладзіць навучальныя майстар-класы па фатаграфіі, рабіць прэзентацыі пра сваю і суседнія краіны ды валанцёрскія мажлівасці для гарадзенцаў, вывучаць рускую і беларускую мовы.

Пазнаёміцца з Ронам можна будзе ў суботу 14 сакавіка на Жывой бібліятэцы або ў аўторак 17 сакавіка а 17:30 на Люксембуржскай культурніцкай вечарыне (63 аўдыторыя, Будзёнага, 48а).

ЕВС – Еўрапейская Валанцёрская Служба (European Voluntary Service), адзін з відаў адукацыйнай мабільнасці ў праграме Еўразаюза “Erasmus+”, дзякуючы якому маладыя людзі з краін Еўрасаюза і Партнёрскіх краін (у тым ліку з Беларусі) могуць стаць валанцёрамі ў іншай краіне на тэрмін ад 1 да 12 месяцаў. Праца можа быць накіравана на розныя сферы (адукацыя, людзі са спецыяльнымі патрэбамі, моладзь, экалогія, інш.). ГА “Цэнтр “Трэці Сектар” прымае і дасылае ЕВС валанцёраў з 2007 года.

Калі вы хочаце стаць ЕВС валанцёрам або падтрымаць валанцёраў у Гродне, пішыце на нашу скрыню 3sektaryia@gmail.com.

Дадаць каментар

  • Універсітэт Залатога Веку

    Універсітэт Залатога Веку

    Сайт праекта, скіраванага на сацыяльную і інтэлектуальную актывізацыю сталых людзей. Вучыцца ніколі не позна!

    Школа маладога журналіста

    Школа маладога журналіста

    Праект для тых, хто хоча паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы. Працуе ў Гродне з 1997 г.! Далучайся!

Чытай

Чытаць навiны на hrodna.life
  • Ці гатовы гродзенцы сустрэць каронавірус? Hrodna.life правёў апытанку (відэа)
    Пасля паведамлення аб першым хворым на каронавірус на тэрыторыі Беларусі, 28 лютага, журналісты Hrodna.life вышлі на вуліцы горада з апытанкай. Ці  рыхтуюцца гараджане да магчымага распаўсюду захворвання?  Ці ведаюць людзі аб мерах перасцярогі? Ці можна купіць маскі ў  нашым горадзе? Адказы – у відэа. Чытай больш: Каронавірус у Літве, прэзідэнт на карантыне і заражэнне сабакі. […]
  • Фотафакт: Па Гродне шпацыраваў мужчына ў ахоўным касцюме
    Увечары 28 лютага ў цэнтры Гродна быў заўважаны мужчына ў ахоўным касцюме. Хто ён і навошта апрануў гэты касцюм – загадка. Ад каментароў хлопец адмовіўся. Мінакі з усмешкай сустракалі мужчыну, некаторыя падыходзілі і фатаграфаваліся. 28 лютага стала вядома аб пацверджаных выпадках каранавіруса ў Беларусі. Інфікаваным апынуўся іранскі студэнт, які прыбыў у Мінск самалётам з Баку. […]
  • Не ешце фастфуд і не скупляйце маскі. Як пазбегнуць каранавірусу
    Доктар з Гродна Уладзімір Пруднікаў падзяліўся парадамі, як пазбегнуць каронавірусу. Расказваем, чаму пакуль не варта есці фасфуд, чаму маскі патрэбныя не ўсім, што рабіць, калі адчулі сябе дрэнна. І галоўнае – не панікуйце!  The post Не ешце фастфуд і не скупляйце маскі. Як пазбегнуць каранавірусу appeared first on Hrodna.life.
  • Стала вядома, калі адкрыецца ГЦ “Kazzarma Mall”
    У суботу, 7 сакавіка, у Гродне адкрыецца ГЦ «Kazzarma Mall» па адрасе вул. Шчорса, 11а. У праграме – выступленне духавога аркестра, раздача кветак, бясплатная ўпакоўка падарункаў, розыгрышы сертыфікатаў і мноства прыемных падарункаў. Святочная праграма адкрыцця пачнецца ў 12:00. У праграме мерапрыемства таксама інтэрактыўная праграма з наведвальнікамі і розыгрыш падарункаў. Для дзяцей – забаўляльная праграма з […]
© 2012 Грамадcкае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадcкіх ініцыятыў "Трэці сектар"
Каталог TUT.BY