Знайшлі ў сабе творчыя здольнасці і … злачынцаў. Акторкі Універсітэта Залатога Веку сыгралі у дэтэктыўнай гісторыі паводле Агаты Крысці

Змяніць памер шрыфта Болей Меней Скінуць
Знайшлі ў сабе творчыя здольнасці і … злачынцаў. Акторкі Універсітэта Залатога Веку сыгралі у дэтэктыўнай гісторыі паводле Агаты Крысці

Загадкавую гісторыю дзесяці негрыцятаў прадставіла на суд гледачоў Творчая майстэрня тэатральнага мастацтва УЗВ.  Прэм’ерны паказ п’есы “І нікога не засталося”, паводле вядомага дэтэктыва Агаты Крысці «10 негрыцятаў», адбыўся 6 сакавіка і сабраў поўную залю прыхільнікаў. Спектакль стаў плёнам працы майстэрні за мінулы навучальны год. Адаптаваў да выканання сталымі акторкамі і паставіў п’есу кіраўнік майстэрні, рэжысёр Васіль Калач.

На сцэне — п’еса «І нікога не засталося» у выкананні творчай майстэрні тэатральнага мастацтва Гродзенскага Універсітэта Залатога Веку

Выбар твора Васіль тлумачыць заўсёднай актуальнасцю дэтэктыўнага жанра: “Гэта сурэёзная рэч, тут ёсць ідэя. І наогул, у дэтэктыве шмат дзеянняў для персанажаў. Нават у той час, калі героі проста сядзяць, ёсць напружанасць і дынаміка. Глядзець, і іграць такія творы заўсёды больш цікава, яны успрымаюцца лягчэй”. Да таго ж, п’еса лёгка перайначыўся пад чыста жаночую трупу трорчай майстэрні “Як бачыце, гэта атрымалася зрабіць. З пазіцыі жаночых роляў вобразы аказаліся вельмі цікавымі.” Да ўсяго астатняга – актуальнасць тэатральнага дэтэктыва для сталых выканаўцаў і гледачоў Васіль бачыць у неабходнасці пастаяннай “працы мазгамі”, не толькі эмацыянальнага, але і інтэлектуальнага ўключэння ў дзею.

Што да акторак, якія з  выхадам на пенсію змянілі амплуа дзелавых жанчын на творчых асобаў, то для іх тэатральная праца не абмяжоўвалася толькі пошукам злачынцы на сцэне. Прымяраючы да сябе ролі гераінь, прышлося пакапацца і ў сваёй асобе, пашукаць водгукі на іх ва ўласнай душы.

“Былі пэўныя апасенні, і страшна было таксама. Бо казаць  “акторскі досвед” пра дзіцячыя спробы на ранішніках у школе  ці ў інстытуце, гэта хіба занадта моцна, — дзеліцца ўражаннямі Святлана Кочэтава, што сыграла Эмілі Брэнт. – Вельмі падтрымлівала тое, што іграем для такіх самых, як мы. Думаю, што справіліся і не расчаравалі чаканняў.”

Святлана Кочэтава ў ролі Эмілі Брэнт. «У кожнай з нас ёсць часамі такая місіс Брэнт. Яна жыве «як паложана»

Знайсці  вобраз сваёй гераіні, каторую Святлана назвала “чалавекам рамак”, Святлане было не цяжка: “У кожнай з нас ёсць часамі такая місіс Брэнт. Яна жыве “як паложана”. Для яе крок у права, крок у лева – не ёсць добра. У сабе таксама заўважаю падобныя абмежаванні. Часам трэба за іх выходзіць, а часам – прасцей заставацца ў звыклых рамках. А гэтая роля стала яшчэ адным крокам да разумення сябе. ”

Вольга Енжыеўская, выканаўца ролі суддзі Элізабет Уоргрэйў: Зараз можна расслабіцца і паспрабаваць пражыць іншыя магчымасці. Здаецца, што магу сыграць любую ролю!”

Першым сцэнічным досведам стала роля суддзі Элізабет Уоргрэйў для Вольгі Енжыеўскай: “Увесь час хацела іграць, праца была звязана з абсталяваннем і зусім не творчая. Не хапала магчымасцяў выразіць сябе, бо мусіла быць строгай і сур’ёзнай.” Выйсці з гэтай ролі Вольга дазволіла сабе толькі выйшайшы на пенсію: “Зараз можна расслабіцца і паспрабаваць пражыць іншыя магчымасці. Здаецца, што магу сыграць любую ролю!”

Лілія Грыгарук, у спектаклі — Урсула Ломбард: «Праз ігру на сцэне я нібы пераадольваю сябе. Не ведаю якім чынам, але гэта дапамагае мне ў жыцці. Нават настрой падымаецца, калі адыграю. Сама сябе пачынаю паважаць”

Лілія Грыгарук іграе ў студыі ўжо чацвёрты год і прыходзіць на рэпетыцыі “з нязменнай асалодай”. “Тэатр — гэта тое, што у мяне па жыцці не збылося. То зараз з задавальненнем тое кампенсую. Іграю з задавальненнем. Канечне, хвалююся, напэўна, дапускаю нейкія памылкі. Каб дужа строга сябе не судзіць, разбі паблажку на ўзрост і аматарства. Праз ігру на сцэне я нібы пераадольваю сябе. Не ведаю якім чынам, але гэта дапамагае мне ў жыцці. Нават настрой падымаецца, калі адыграю. Сама сябе пачынаю паважаць”.

Святлана Елісеева ў ролі доктаркі Джыл Армстронг: «Увасобіць гэту жанчыну ўдалося без складанасцяў. У ва мне нашмат больш, чым ў гэтай доктарцы”

А вось  Святлане Елісеевай прышлося нават абмяжоўваць сваю творчую натуру, каб сыграць ролю “проста доктара Джыл Армстронг”: “Я увогуле, чаго толькі не спрабавала ў жыцці. І самалётам кіравала, праўда, маленькім, і з парашутам скакала, вершы і карціны і зараз пішу. Акторскія спробы таксама былі, хаця і даўно.” Прадстаўляючы лекарку на сцэне, Святлана практычна была сама сабой. “Медыцынаю цікаўлюся з дзяцінства, і прафесію мела  блізкую – хімік”. Таму роля была для Святланы  зразумелаю. Увасобіць гэту жанчыну таксама ўдалося без складанасцяў: “У ва мне нашмат больш, чым ў гэтай доктарцы” —  мяркуе Святлана.

Святлана Захарава ў ролі Веры Клейторн: «Яна зусім іншая, не такая, як я. Пакуль працавала над роляю, увесь час думала – як сталася, што яна забіла ўласнае дзіця? Яна ж добры чалавек, і вось такое…»

Святлана Захарава, што выконвала ў спектаклі ролю Веры Клейторн, наадварот, перажывала за сваю гераіню: “Яна зусім іншая, не такая, як я. Пакуль працавала над роляю, увесь час думала – як сталася, што яна забіла ўласнае дзіця? Яна ж добры чалавек, і вось такое… Так шчымліва сумна рабілася, калі думала пра яе. Праз гэта прыйшло новае разуменне непрадказальнасці жыцця, таго, што не заўсёды мы маем права строга судзіць, і не заўсёды можам ад нечага заракацца.”

Шлях на сцэну для Святланы таксама пачаўся з выхаду на пенсію. Да таго жыццё складалася з працы ў банку, сям’і, дзецей  і дома. “Раскрыць сябе не атрымлівалася. Рытм жыцця быў іншы, на гэта неставала часу. А зараз – вельмі вольна сябе адчуваю ў  гэтай новай і невядомай стыхіі. А хвалявалася на сцэне – жахліва.”

Калектыў творчай майстэрні тэатральнага мастацтва па сканчэнню прэм’ернага паказа, разам з рэжысёрам, Васілём Калачом На здымку (злева на права) Святлана Кочэтава, Лілія Грыгарук, Святлана Захарава, Вольга Енжыеўская, Вольга Яроцкая, Святлана Елісеева, Таццяна Карташэвіч.

Рэжысёр аб працы сваіх навучэнак многа не расказвае, ківае галавой ў бок залі. Прыём публікі  і ёсць найлепшая ацэнка працы. Што да асаблівасцяў працы са сталымі акторкамі, то Васіль бачыць ў сваім калектыве вялікі творчы патэнцыал: “Гэта маладых трэба муштраваць ці прымушаць. Сталых акторкі самі хочуць працаваць. У іх ёсць жыццёвы досвед, многае пражыта ва ўласным вопыце. Трэба толькі дапамагчы ім дастаць гэта з сябе і паказаць праз ролі на  сцэне.”

Ірына Новік, hrodna.life

Праект “Паляпшэнне якасці жыцця сталых людзей праз адукацыю, актывізацыю і валанцёрскую дапамогу” рэалізуецца грамадскім аб’яднаннем “Цэнтр “Трэці сектар” і прафінансаваны Фондам “Памяць, адказнасць і будучыня” (EVZ) у межах праграмы “Месца сустрэчы: дыялог”. Арганізатар праграмы ў Беларусі – міжнароднае грамадскае аб’яднанне “Узаемапаразуменне”.

Гэтая публікацыя не адлюстроўвае меркаванне фонда EVZ. Адказнасць за змест нясе аўтар/нясуць аўтары.

08 Красавіка 2017 | Няма каментароў | Пазнакі:

Дадаць каментар

  • Універсітэт Залатога Веку

    Універсітэт Залатога Веку

    Сайт праекта, скіраванага на сацыяльную і інтэлектуальную актывізацыю сталых людзей. Вучыцца ніколі не позна!

    Школа маладога журналіста

    Школа маладога журналіста

    Праект для тых, хто хоча паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы. Працуе ў Гродне з 1997 г.! Далучайся!

    Кроніка

    Кроніка грамадзкага жыцця

    Падпішыцеся на рассылку Кронікі грамадзкага жыцця Гарадзеншчыны.

Чытай

Чытаць навiны на hrodna.life
  • Гродзенскі стрыт-арт: дзе і каму варта зрабіць сэлфі. Ружова-чорнае графіці
    Гэта графіці на сцяне каля дома творчарці дзяцей і моладзі ў Каложскім парку спалучае ў сабе амаль несумяшчальнае — дзіцяча-бесклапотны ружовы з сур’ёзным чорным і чымсці нагадвае мульцікі. На яго фоне захацелася зрабіць такое фота. А калі пара задумацца аб суадносінах дзіцячага і дарослага ва ўласным жыцці — глядзіце ў відэа. The post Гродзенскі стрыт-арт: […]
  • Чаго асцерагацца і што шукаць у купальскую ноч
    У ноч на 24 чэрвеня (па старым стылі) адзначаецца Купалле. Лічылася, што коней у Купальскую ноч вядзьмаркі могуць узяць для паездкі на штогадовы Купальскі шабаш. Ён, быццам бы, праходзіў на Лысай гары ў Кіеве. Таму коней не пакідалі на начны выпас, піша пра даўнія традыцыі Новы час Купалле — беларускае традыцыйнае свята, якое мае старажытныя […]
  • Фотафакт: Каля аблвыканкаму гродзенцы выявілі змяю
    Яшчэ не так даўно каля  Новага замка  разгульвалі дзікія качкі, а зараз гараджане  заўважылі каля плошчы Леніна  змяю. Невялікі вуж раніцай 23 чэрвеня перапаўзаў дарогу каля будынка аблвыканкама. Гродзенцы адзначаюць, што ў гэтым годзе змей больш, чым звычайна і сустрэць іх можна ў самых нечаканых месцах.   The post Фотафакт: Каля аблвыканкаму гродзенцы выявілі змяю […]
  • Турысты змогуць паглядзець на Гродна з пажарнай вежы. Пасля яе рамонту
    Гродзенская  пажарная вежа чакае на капітальны рамонт. Яго  абгрунтоўваюць   неабходнасцю «у будучым праводзіць экскурсіі з мэтай азнаямлення гасцей з гісторыяй горада, а таксама для прывядзення гістарычнай каштоўнасці да належнага стану»,  пішуць у тлумачальнай запісцы да праекта. Работы пройдуць у межах  трансгранічнага супрацоўніцтва «Польша-Беларусь-Украіна 2014-2020» па праекту «Пажарныя вежы — цэнтры трансгранічнай спадчыны рэгіянальнай гісторыі і […]
© 2012 Грамадcкае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадcкіх ініцыятыў "Трэці сектар"
Каталог TUT.BY DATE.BY | поиск, новости, работа, погода, фото | Беларусь, Минск Rating All.BY