Звыш ста чалавек заявілася на канферэнцыю па актывізацыі сталых людзей

Змяніць памер шрыфта Болей Меней Скінуць
Звыш ста чалавек заявілася на канферэнцыю па актывізацыі сталых людзей

Заяўкі на ўдзел у мерапрыемстве даслалі прадстаўнікі грамадскіх і дзяржаўных арганізацый, а таксама ВНУ з розных гарадоў Беларусі, Украіны, Польшчы, Літвы і Расіі.

Міжнародная канферэнцыя, прысвечаная сацыялізацыі, інтэлектуальнай, фізічнай і сацыяльнай актывізацыі сталых людзей адбудзецца ў Гродне 29-30 сакавіка. Яе ўдзельнікі абмяркуюць выклікі, якія стаяць перад грамадствам у выніку старэння насельніцтва, пазнаёмяцца з цікавымі прыкладамі працы са сталымі людзьмі ў Беларусі і суседніх з ёй краінах.

У межах канферэнцыі адбудуцца тэматычныя круглыя сталы, прысвечаныя міжсектарнаму супрацоўніцтву, дыялогу паміж пакаленнямі і валанцёрскай працы, фізічнаму і псіхічнаму здароўю ў сталым узросце, падрыхтоўцы спецыялістаў па адукацыі дарослых. Асобны блок канферэнцыі будзе прысвечаны прэзентацыі досведу працы “Універсітэтаў Трэцяга Ўзросту” і іншых падобных праектаў і праграм у розных краінах.

Адным з найважнейшых мерапрыемстваў у межах канферэнцыі стане дыскусія па наладжванні супрацоўніцтва на нацыянальным і рэгіянальным узроўнях у сферы сацыялізацыі і актывізацыі сталых людзей.

Арганізатарамі міжнароднай канферэнцыі “Інтэлектуальная, фізічная і сацыяльная актывізацыя сталых людзей” з’яўляюцца грамадскае аб’яднанне “Цэнтр “Трэці сектар”, якое з 2010 г. ладзіць праграму “Універсітэт Залатога Веку”, а таксама Прадстаўніцтва зарэгістраванага таварыства «Deutscher Volkshochschul-Verband e.V.» (Федэратыўная Рэспубліка Германія) у Республіцы Беларусь.

Праграма канферэнцыі з’явіцца ў хуткім часе на нашым сайце.

 

Дадаць каментар

  • Універсітэт Залатога Веку

    Універсітэт Залатога Веку

    Сайт праекта, скіраванага на сацыяльную і інтэлектуальную актывізацыю сталых людзей. Вучыцца ніколі не позна!

    Школа маладога журналіста

    Школа маладога журналіста

    Праект для тых, хто хоча паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы. Працуе ў Гродне з 1997 г.! Далучайся!

Чытай

Чытаць навiны на hrodna.life
  • Формула социального успеха из Дании, или как объединить спорт, молодёжь и «ненужные» здания
    Формула социального успеха из Дании, или Как объединить спорт, молодёжь и «ненужные» здания 4 февраля 2020 в Гродно на заключительной встрече проекта Nordic Talks выступит специально приглашенный международный эксперт в области продвижения социальных проектов на базе общественных организаций – Мэттью Грей (Дания). Общество – основа и двигатель изменений. Возникая во время самых простых обсуждений за […]
  • “Сэрца Расколата”: Гурт Irdorath выпусціў кліп пра гродзенскую сям’ю
    Гурт Irdorath, які паўстаў у 2010 годзе на гродзенскіх вуліцах ды здабыў папулярнасць пасля пераезду ў Мінск, прэзентаваў новы кліп на сінгл “Сэрца Расколата”. За два дні відэа набрала больш за 10 тысяч праглядаў. Удзельнікі гурта адзначаюць, што кліп атрымаўся асаблівым, бо ў здымках была нададзена вялікая ўвага тэме сям’і. У кадрах кліпа можна ўбачыць не проста акцёраў, […]
  • Зоська Верас: жанчына, якая стварала беларускае Гродна
    Зоську Верас сёння ў Гродне мала хто памятае. Нават невялічкай вулкі, названай у яе гонар, няма. А між тым гэтая шляхцянка з каранямі з пад польскай цяпер Саколкі заслугоўвае ў нашым горадзе цэлага праспекту. Бо менавіта з яе ды яе паплечнікаў больш за сто гадоў таму пачыналася менавіта беларускае Гродна. Прыязджала да дзядоў, плавала на лодцы […]
  • Колькі зарабляюць гродзенцы паводле статыстыкі ўладаў
    Улады палічылі размеркаванне заробкаў не толькі ў сярэднім па краіне, але і па асобных рэгіёнах. Ацаніце, у якую зарплатную групу трапляеце вы, прапануюць banki24.by. Як збіраюць статыстыку Статорганы збіраюць звесткі аб размеркаванні заробкаў работнікаў двойчы ў год – па выніках мая і лістапада. У выбарку ўваходзяць занятыя на буйных і сярэдніх прадпрыемствах. У лістападзе 2019 […]
© 2012 Грамадcкае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадcкіх ініцыятыў "Трэці сектар"
Каталог TUT.BY