Фестываль моладзевай журналістыкі "Твой стыль": Стартуй якасна!
Гродна | 25-27 мая 2012
about festival O festiwalu

Партнёры

Ад самага пачатку мы ладзім наш Фестываль у партнёрстве з іншымі арганізацыямі, якія дапамагаюць нам арганізоўваць майстар-класы і прэзентацыі, культурную праграму, узнагароджваць пераможцаў конкурсаў і г.д.

Стаць партнёрамі сёлетняга Фестывалю моладзевай журналістыкі “Твой стыль” можаце і вы!

Вы можаце падтрымаць нас фінансава, зрабіўшы дабрачыннае ахвяраванне на наш рахунак (з пазнакай “На правядзенне Фестывалю моладзевай журналістыкі”), забяспечыўшы інфармацыйную падтрымку Фестывалю (змясціўшы нашыя банеры, а таксама навіны, звязаныя з Фестывалем), стаўшы спонсарам узнагародаў для пераможцаў конкурсу для журналістаў-пачаткоўцаў, прадставіўшы тэхнічную падтрымку (раздрукоўка матэрыялаў і фотаздымкаў, прадстаўленне памяшканняў, аргтэхнікі і г.д.).

Мы будзем удзячныя за любую падтрымку з вашага боку! Звязацца з намі можна па электроннай пошце festyval2012@gmail.com альбо па тэлефоне +375 29 784 32 21

Нашыя партнёры:

ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” (БАЖ)

Наш сталы партнёр у арганізацыі Фестывалю. Сябры БАЖ праводзяць у межах Фестывалю шэраг майстар-класаў і прэзентацый, забяспечваюць інфармацыйную падтрымку імпрэзы.

Грамадская культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі!”

Партнёр у правядзенні конкурса журналісцкіх матэрыялаў.

Sourcefabric

Некамерцыйная арганізацыя, якая стварае інструманты з адкрытым кодам для журналістаў, рэдакцый і радыёстанцый. Sourcefabric з’яўляецца лаўрэатам прэміі Найт-Баттэн за інавацыі ў журналістыцы за 2011 г. і ўзнагароды за лічбавыя інавацыі Гардзіян у намінацыі за лепшыя тэхналогіі для сацыяльных пераменаў 2012 г. Партнёр Фестываля.

ТАА “Мерцана”

Партнёр у правядзенні конкурса журналісцкіх матэрыялаў.

Міжнародны кансорцыюм “Еўрабеларусь”

Партнёр у правядзенні конкурса журналісцкіх матэрыялаў.

Праграма “Лятучы Ўніверсітэт”

Партнёр у правядзенні конкурса журналісцкіх матэрыялаў.

Сайт ampby.org

Партнёр у правядзенні конкурса журналісцкіх матэрыялаў.

Польскі часопіс пра медыі PRESS

Партнёр у правядзенні конкурса журналісцкіх матэрыялаў.

Таварыства “Зяленая сетка”

Партнёр у правядзенні конкурса журналісцкіх матэрыялаў.

Грамадская кааліцыя “Без візы”

Партнёр у правядзенні першага агульнанацыянальнага ФотаБатла ў межах Фестывалю.

Асацыяцыя “BelFilm”

Галоўнай мэтай дзейнасці Асацыяцыі з’яўляецца папулярызацыя і прасоўванне якаснай, сучаснай беларускай і замежнай дакументалістыкі. Партнёр у правядзенні ў межах Фестывалю сустрэчы з вядомымі беларускімі кінадакументалістамі.

Мы на Flickr

Copyright 2012 "Трэці сектар"