Пра нас

Захоўваем і ствараем!


На аснове беларускіх нацыянальных каштоўнасцей развіваем грамадскую актыўнасць сярод розных колаў насельніцтва шляхам інфармацыйнай і адукацыйна-асветніцкай падтрымкі дэмакратычных грамадскіх ініцыятываў.

Асноўныя кірункі дзейнасці арганізацыі:

- Інфармацыйная падтрымка грамадскіх ініцыятыў (часопіс “Трэці сектар”, электронная рассылка  “Кроніка Грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны”).

- Грамадзянская адукацыя ў галіне журналістыкі («Школа маладога журналіста», партал “Твой стыль”, навучальныя візіты і абмены).

- Універсітэт Залатога Веку: інтэлектуальная, сацыяльная і фізічная актывізацыя сталых людзей.

- Развіццё мясцовых супольнасцей і сацыяльнай анімацыі (“Адкрытая школа мясцовай супольнасці” – трэнінгі і навучальныя візіты для грамадскіх актывістаў з розных гарадоў і мястэчак Беларусі, дапаможнік “Сацыяльны аніматар”, дапамога ў стварэнні мясцовых сайтаў,  валанцёрская праца з сіротамі і г.д.).

- Культура і спадчына (выданне літаратуры (“Песьня пра Зубра”, “Легенды і міфы”: ад Нёмана да Буга”, “Традыцыйная кухня Беласточчыны і Гарадзеншчыны”), міжнародныя культурніцкія праекты, праекты па захаванні і папулярызацыі гістарычнай спадчыны Гародні  (“Новы свет”).

- Развіццё транспамежнага супрацоўніцтва паміж грамадскімі арганізацыямі і ініцыятывамі (Форум НГА Еўрарэгіёна “Нёман”, ПоЛіБелКа (2003, 2006, 2010), міжнародныя моладзевыя летнікі, абмен валантэрамі і г.д.)

- Умацаванне патэнцыялу грамадскіх ініцыятываў ( навучальныя візіты, трэнінгі, кансультацыі па планаванні дзейнасці арганізацыі, сувязях з грамадскасцю, распрацоўцы праектаў, арганізацыйным развіцці, распрацоўцы навучальных праграм, выкарыстанні новых медыяў і г.д.).

За час свайго існавання мы арганізавалі альбо спрычыніліся да арганізацыі такіх праграм, праектаў і мерапрыемстваў, як:

- «Школа маладога журналіста» (1997-2011);

- Круглы стол прадстаўнікоў сацыяльных арганізацыяў Гарадзеншчыны (1999);

- «Універсітэт Залатога Веку» для сталых людзей (2010-2011);

- Грамадскія слуханні, прысвечаныя будаўніцтву ГЭС на Нёмане (2001);

- Форум грамадскіх арганізацый еўрарэгіёна “Нёман” (2002);

- Міжнародныя сустрэчы грамадскіх лідэраў еўрарэгіёна “Нёман” – ПоЛіБелКа (2003, 2006, 2010);

- Адкрытая Школа мясцовай супольнасці (2005-2008, 2011);

- Курс для маладых адукатараў з Беларусі, Партугаліі, Польшчы і Украіны “IDEA for Youth” (2005);

- Фестывалі маладзёвай журналістыкі “Твой стыль” (2007, 2010);

- Форумы моладзёвых ініцыятыў Гарадзеншчыны “ІнфоМІГ” (1999, 2002);

- «Школа эканамічнай самастойнасці для жанчын» (2000-2002);

- Фестывалі нефармальнай адукацыі (2006, 2008, 2010);

- выданне інфармацыйна-аналітычнага часопіса “Трэці сэктар” (1997-2008);

- выданне электроннай рассылкі “Кроніка грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны” (1999-2011);

- стварэнне мультымедыйнага парталу “Твой стыль»

- правядзенне шматлікіх трэнінгаў, канферэнцый, круглых сталоў, грамадскіх слуханняў, навучальных візітаў;

- выданне кніг і дапаможнікаў па кіраванні НГА, развіцці мясцовых супольнасцей, захаванні культурнай і гістарычнай спадчыны, міжнародным супрацоўніцтве.

Нашы кантакты:

Тэл./факс +375152757172,

e-mail: trecisektar@yahoo.com, 3sektar@gmail.com

Нашыя банэры

  • Кроніка грамадзкага жыцьця

    Кроніка грамадзкага жыцьця

    Штотыднёвая рассылка навінаў пра дзейнасць грамадскіх арганізацый і ініцыятываў.

    Школа маладога журналіста

    Школа маладога журналіста

    Праект для тых, хто хоча паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы. Працуе ў Гродне з 1997 г.! Далучайся!

    Універсітэт залатога веку

    Універсітэт залатога веку

    Блог праекта, скіраванага на сацыяльную і інтэлектуальную актывізацыю сталых людзей. Вучыцца ніколі не позна!

Чытай

Чытаць навiны на www.t-styl.info
© 2012 Грамадcкае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадcкіх ініцыятыў "Трэці сектар"
Каталог TUT.BY DATE.BY | поиск, новости, работа, погода, фото | Беларусь, Минск Rating All.BY