Фестываль моладзевай журналістыкі "Твой стыль": Стартуй якасна!
Гродна | 16-18 мая 2014
about festival O festiwalu

Пра нас

Дарагі сябра! Дарагая сяброўка! Радыя вітаць цябе ў кампаніі “Твайго стылю”!

Мы – гэта каманда маладых і творчых, цікаўных і актыўных людзей, якія вераць у тое, што журналістыка можа зрабіць гэты свет лепшым, больш справядлівым і каляровым.

фэст

Для гэтага мы імкнемся, каб як мага больш людзей разумелі прызначэнне журналістыкі, каб, дзякуючы ёй, станавіліся больш актыўнымі і адказнымі за тое, што адбываецца ў жыцці грамадства.

Дзеля гэтага мы – сябры ГА “Цэнтр “Трэці сектар”, стварылі ў 1997 г. “Школу маладога журналіста”, якую скончылі ўжо больш за 300 чалавек.

фэст пра нас

Наш досьвед узяты на ўзбраенне цэлым шэрагам падобных праектаў у іншых гарадах Беларусі.

З 2007 г. мы падтрымліваем мультымедыйны інтэрнэт-партал “Твой стыль”, які стаў пляцоўкай для добрага старту ўжо не аднаму дзесятку маладых беларускіх журналістаў.

фэст пра нас2

Дзеля гэтага мы з 2007 г. разам з “Беларускай асацыяцыяй журналістаў” ладзім Фестываль моладзевай журналістыкі “Твой стыль”. Гэта ўнікальная пляцоўка для прэзентацыі творчых інфармацыйных праектаў, навучання ў вядомых журналістаў-прафесіяналаў, магчымасць удзелу ў вялікай колькасці культурніцкіх і іншых імпрэзаў, сустрэч з вялікай колькасцю цікавых людзей.

Далучыцца да нас можаш і ты!

Робіш першыя крокі ў журналістыцы і хочаш заявіць пра сябе – дасылай свае публікацыі на наш конкурс! Пераможцаў чакаюць узнагароды ад арганізатараў і партнёраў Фестывалю!

Хочаш завітаць на Фестываль у якасці ўдзельніка – да 1 траўня запаўняй анкету-заяўку!

Гатовы падзяліцца з удзельнікамі Фестывалю сваімі ведамі альбо прадставіць уласны цікавы інфармацыйны рэсурс – заявіся ў якасці вядучага майстар-класу альбо прэзентацыі!

Хочаш дапамагчы нам арганізаваць сёлетні Фестываль? Будзем радыя бачыць цябе ў якасці валанцёра!

Сачыць за найбольш важнымі этапамі падрыхтоўкі да Фестывалю можна з дапамогай нашага Дзённіка.

Калі ў цябе ёсць пытанні альбо прапановы да сябраў аргкамітэту Фестывалю – лістуй на  festyval2014@gmail.com.

 

Мы на Flickr

Copyright 2014 "Трэці сектар"