Круглы стол сацыяльных ініцыятываў Гарадзеншчыны

«Толькі разам мы можам вырашыць нашыя праблемы » – пад такім дэвізам 30 красавіка-1 траўня 1999 г. у Гародні праходзіў Круглы стол прадстаўнікоў сацыяльных арганізацыяў вобласьці.

На паседжаньне сабраліся прадстаўнікі шматлікіх арганізацый, якія займаюцца сацыяльнай апекай .«Аўтограф Чарнобыля», Асацыяцыя інвалідаў Чарнобыля, Асацыяцыя бацькоў дзяцей-інвалідаў «Вера», абласное аб’яднаньне шматдзетных сем’яў «Сем Я», гарадзенскі камітэт салдацкіх маці, «Дзеці ў бядзе», Асацыяцыя «Цукровы дыябет», Асацыяцыя бацькоў дзяцей-інвалідаў «Агеньчык надзеі» – гэта няпоўны сьпіс арганізацыяў, якія бралі ўдзел ў працы Круглага стала.

У якасьці гасьцей былі запрошаныя прадстаўнікі абласнога Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва, аддзелаў інфармацыі гарвыканкама і аблвыканкама, Берасьцейскага рэсурснага Цэнтру «Вежа», Беларускай Асацыяцыі Дапамогі Дзецям-інвалідам (БелАДДзІ), кіраўніца прадстаўніцтва фонда Каунтэрпарт у Беларусі Валянціна Канаш.

Госьці і ўдзельнікі актыўна абмяркоўвалі прычыны ўзьнікненьня праблемаў, іх ўплыву на дзейнасьць грамадзкай арганізацыі і шляхі іх вырашэньня.

У якасьці найбольш актуальных на дадзены момант, былі вызначаныя наступныя праблемы :

1. Адсутнасьць матэрыяльнай базы

2. Слабая прававая абарона і недасканаласьць заканадаўчай базы.

3. Адсутнасьць каардынацыі паміж арганізацыямі.

4. Адсутнасьць досьведу працы з мясцовымі ўладамі.

5. Няўменьне працаваць са сродкамі масавай інфармацыі.

6. Недахоп псіхалагічнай дапамогі людзям з абмежаванымі магчымасьцямі.

Першы крок у вырашэньні праблемы – гэта яе вызначэньне.Для вырашэньня гэтых праблемаў удзельнікамі былі прапанаваны шляхі:

-правядзеньне кампаніі па прыцягненьню ўвагі да праблемаў сацыяльных арганізацый

-навучаньне працы са сродкамі масавай інфармацыі

-наладжваньне выпуску бюлетэня сацыяльных арганізацыяў

-стварэньне каардынацыйнага воргана для абмену досьведам і інфармацыяй паміж арганізацыямі і для сумеснай працы ў галіне ўдасканаленьня заканадаўства

-дамоўленасьць з ўладамі пра абмен інфармацыяй

-пошук спонсараў за мяжой і ў рэгіёне

-навучаньне людзей пошуку сродкаў фінансаваньня

-прыцягненьне валанцёраў.

Была абрана Каардынацыйная Рада на чале са Ланай Руднік (Цэнтар «Трэці Сэктар»). У склад Рады ўвайшлі кіраўнікі ўсіх сацыяльных арганізацыяў Гарадзеншчыны.

Арганізатарамі Круглага стала выступілі Цэнтар «Трэці сэктар», Цэнтр міласэрднасьці «Сям’я», грамадзкае аб’яднаньне «Ратуша». Фінансавую падтрымку зьдзейсьніў фонд Каўнтэрпарт.

Часопіс “Трэці сэктар” (1999)

  • Універсітэт Залатога Веку

    Універсітэт Залатога Веку

    Сайт праекта, скіраванага на сацыяльную і інтэлектуальную актывізацыю сталых людзей. Вучыцца ніколі не позна!

    Школа маладога журналіста

    Школа маладога журналіста

    Праект для тых, хто хоча паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы. Працуе ў Гродне з 1997 г.! Далучайся!

Чытай

Чытаць навiны на hrodna.life
  • Канцэрт «Lady Pank» у Гродне перанеслі на восень
    Канцэрт польскага гурта меўся адбыцца 28 ліпеня у Новым замку. Але яго перанеслі з-за знайдзеных парэшткаў XII стагоддзя, якія патрабуюць дбайнага вывучэння. Папярэдне новы канцэрт запланаваны на 22 верасня.  – Канцэрт адбудзецца, ён не адменены, але пройдзе пазней. Зараз на тэрыторыі замка вядуцца раскопкі, падчас якіх былі знойдзеныя парэшткі будынкаў прыкладна XII стагоддзя, якія патрабуюць вельмі […]
  • На будаўніцтве БелАЭС упаў і загінуў мантажнік (абноўлена)
    16 ліпеня на БелАЭС упаў з вышыні мантажнік расійскай субпадраднай арганізацыі. Прычыны і абставіны няшчаснага выпадку са смяротным зыходам расследуюцца, піша Мінэнерга. Вядома, што стажор-мантажнік расійскай субпадраднай арганізацыі загінуў раніцай 16 ліпеня. Яму было 42 гады. На месцы здарэння працуе следча-аператыўная група. Праводзяцца ўсе неабходныя следчыя і працэсуальныя дзеянні. Сяргей Шаршаневіч адзначае, што праблема вытворчага […]
  • «Нам будзе чым накарміць дзіця заўтра!» Як гродзенцы дапамаглі хвораму хлопчыку
    У маі 2018 года Гродзенскае дабрачыннае таварыства звярнулася да людзей з просьбай дапамагчы Ягору Дузю – хлопчыку з сіндромам кароткай кішкі, на падтрыманне жыцця якога штогод патрабуецца 18035 рублёў. На просьбу дапамагчы Ягору адгукнулася вялікая колькасць людзей, арганізацый і прадпрыемстваў. За месяц ўдалося сабраць 29721 рублёў, а гэта ў паўтары разы больш, чым прасілі. Грошы […]
  • “Кіслае піва становіцца папулярным”. “Лідскае піва” выпусціла новы крафт
    Навінка Sour Ale з «Калекцыi Майстра» стала першым у Беларусі кіслым гатункам, які буйны піўзавод вывеў на масавы рынак. Навінка выпушчана ў крафтавай серыі і з’явіцца на прылаўках з 16 ліпеня. – Беларусы ахвотна знаёмяцца з сусветнымі піўнымі трэндамі, і мы гатовыя падтрымліваць іх у гэтым імкненні, выпускаючы неардынарныя для рынку гатункі, – адзначыў галоўны […]
© 2012 Грамадcкае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадcкіх ініцыятыў "Трэці сектар"
Каталог TUT.BY