Сайт “Зялёны Гродна”

budz-4-1Сайт “Зялёны Гродна” створаны для інфармавання гродзенцаў аб экалагічным стане горада Гродна і Гродзенскай вобласці.

Сайт пачаў працу ў чэрвені 2012 года і значна палегчыў пошук інфармацыі на экалагічную і прыродаахоўную тэму. Самымі папулярнымі рубрыкамі з’яўляюцца “Акцыі і кампаніі”, “Дрэвы ў горадзе”, “Смецце і адходы”, “Энэргетыка”.

Чытачамі сайта з’яўляюцца як неабыякавыя да стану прыроды гродзенцы, так і выкладчыкі, навучэнцы ўстаноў адукацыі і прадстаўнікі мясцовай улады.

Дзякуючы сайту жыхары Гродна могуць адсочваць анонсы акцый, кампаній, трэнінгаў і семінараў на экалагічную тэматыку і ў выніку прымаць у іх удзел.

Сайт “Зялёны Гродна” з’яўляецца таксама адлюстраваннем дзейнасці аднайменнай ініцыятыўнай групы. У выніку дзейнасці па абароне дрэваў быў створаны і размешчаны на сайце інфармацыйны ліст “Як абараніць дрэвы ад вырубкі”, а сумесна з установай “Цэнтр экалагічных рашэнняў” створаная “Зялёная мапа Гродна”.

На сайце размяшчаецца фотаархіў акцый і мерапрыемстваў ініцыятывы.

Пакуль на сайце “Зялёны Гродна” пераважаюць публікацыі мясцовых і рэспубліканскіх СМІ. Колькасць аўтарскіх публікацый плануецца павялічваць паступова ў 2013 годзе.


CACKLE comment system