Фестываль моладзевай журналістыкі "Твой стыль": Стартуй якасна!
Гродна | 16-18 мая 2014
about festival O festiwalu

Стань валанцёрам

Фестываль моладзевай журналістыкі “Твой стыль” – гэта сустрэчы, майстар-класы, выставы, канцэрты, кінапрагляды – цікавае, дынамічнае і творчае жыццё. Каб арганізаваць яго – нам патрэбна твая дапамога!

валанцёры

Калі ты маеш вольны час, жаданне, імпэт – табе сюды!

Ты можаш дапамагчы сваімі ведамі, апынуцца ў самым цэнтры падрыхтоўчай працы, атрымаць бясцэнны досвед арганізацыі мерапрыемстваў, сустрэцца з вялікай колькасцю цікавых людзей (грамадскіх актывістаў, журналістаў, музыкаў, творцаў і г.д.).

Ты зможаш папрацаваць у маладой і творчай камандзе, атрымаць камплект прамацыйных фестывальных матэрыялаў, наведаць многія мерапрыемствы і, урэшце, запісаць сваё імя ў гісторыю Фестывалю!

Стаць нашым валанцёрам вельмі проста – запоўні заяўку і чакай запрашэння ад нас.

  • Анкета валанцёра



     рэгістрацыя ўдзельнікаў; суправаджэнне іншагародніх удзельнікаў (сустрэча, засяленне ў гатэль, дапамога ў арыентацыі па горадзе) дапамога ў падрыхтоўцы друкаваных матэрыялаў (памнажэнне, фармаванне камплектаў матэрыялаў і г.д.) дапамога ў падрыхтоўцы памяшканняў (перастаноўка мэблі, афармленне і прыборка памяшканняў) праца ў прэс-цэнтры Фестывалю (падрыхтоўка фота-, відэа-матэрыялаў, артыкулаў для вэб-старонкі Фестывалю)

     так не

Чакаем цябе! Далучайся да нашай каманды!

стань валанцёрам

Мы на Flickr

Copyright 2014 "Трэці сектар"