Фестываль моладзевай журналістыкі "Твой стыль": Стартуй якасна!
Гродна | 25-27 мая 2012
about festival O festiwalu

Нашы валанцёры

Адметнасцю ІІІ Фестывалю моладзевай журналістыкі “Твой стыль” быў адкрыты набор валанцёраў, якія на працягу ўсяго мерапрыемства дапамагалі ў арганізацыі майстар-класаў і іншых фестывальных  імпрэзаў. Прадстаўляем каманду нашых валанцёраў і яшчэ раз кажам ім ДЗЯКУЙ!

Ганна Пятровіч

Васемнаццацігадовая Ганна Пятровіч любіць новыя знаёмствы.

Дзяўчына будучы прафесіянал па ахове раслін (на дадзены момант з’яўляецца студэнткай 1 курса ГДАУ).

Займалася прафесійна лёгкай атлетыкай і харэаграфіяй.

Ганна мае невялікі вопыт у галіне мастацтва і арганізацыі адукацыйных гурткоў. Дзяўчына любіць ва ўсім парадак, эксперыменты ды імправізацыю.  Жыве ў Гродне.

Маша Ландо

Студэнтка першага курса БДУ.

Актыўная, энэргічная, мэтанакіраваная, таварыская і адказная. Аптыміст і халерык. Дзяўчына цягнецца да ўсяго новага ды цікавага.

Асноўныя інтарэсы: журналістыка, гісторыя, мастацтва, валанцёрская дзейнасць. Жыве ў Мінску.

Наста Рэзьнікава

Люблю пісаць, чытаць і слухаць разумных людзей. Не цярплю пасіўнасьці і людзей, якія лічаць, што чытаць кніжкі гэта нудна.

Варвара Злобіна

Дваццацічатырохгадовая Варвара працуе ў вэб-студыі кіраўніком праектаў. Вельмі любіць паходы, салёныя агуркі і сустрэчы з новымі людзьмі. Жыве ў Менску.

Мы на Flickr

Copyright 2012 "Трэці сектар"