Студэнцкае радыё “Інтэрактыў”

budz-7-7Моладзевае і запальваючае Інтэрнэт-Радыё “Inter’Актыў” 17 сакавіка 2011 года запрасіла да радыё-калонак пазітыўных і дапытлівых Таварышчаў і Таварак, якія думаюць аб яркай будучыні, вядуць сверхактыўны лад жыцця і, вядома, сябруюць з Глабальнай Сеткай! Мы працуем пад лозунгам “Актывізуйцеся разам з намі!” Нашы дыджэі – гэта студэнты з акіянам ініцыятывы, якія дакладна ведаюць, што такое сапраўдная сенсацыя, шалёная энэргетыка і доўгаходны фейдэр! Нас можна пачуць па гэтым адрасе: http://vk.com/club25217052. Навіны Гродна, спорт, свет флоры і фауны, дзённікі натхнення, рэха гісторыі, музыка розных часоў і народаў – усё гэта і многае іншае можна злавіць на нашых хвалях! “Inter’Актив” – выпраменьвай пазітыў!


CACKLE comment system