Больш за 40 чалавек прыйшлі прывітаць ЕВС-валанцёраў - Касю і Эмрыка, якія месяц таму прыехалі працаваць у нашу арганізацыю, ГА “Цэнтр “Трэці Сектар”.
ГА "Цэнтр "Трэці сектар" разам з творчай прасторай DOM46 запрашае ўсіх добрых сяброў, знаёмых і аматараў культуры на незвычайную вечарыну, дзе мы пазнаёмімся з валанцёрамі, якія прыехалі да нас з Польшчы (Кася) і Францыі (Эмрык).
Эмрык Пансэ - французскі ЕВС-валанцёр, які прыехаў у ГА "Цэнтр "Трэці сектар" на 10 месяцаў. Чытайце ягоныя першыя ўражанні ад Гродна.
"Гродна - гэта найперш горад камунікацый, адкрытых розумаў і свежага паветра," - дзеліцца сваімі ўражаннямі польская ЕВС-валанцёрка Катажына Рэмбеза.
Веццін-ТБ шукае валанцёраў, якія будуць дапамагаць рабіць дакументальныя фільмы і відэа-ролікі для навінаў на мясцовым тэлебачанні.
У межах праграмы Еўрасаюза Erasmus+ (акцыя Еўрапейская валанцёрская служба) да нас на 10 месяцаў прыедуць валанцёры Эмрык Понсэ з Францыі і Катажына Рембеза з Польшы.
На працягу года Наста Сураўцава будзе дапамагаць рабіць дакументальныя фільмы і відэа-ролікі для навінаў на мясцовым тэлебачанні ў маленькім гарадку Веццін, што ў Нямеччыне.
Таня Шыбут адправілася на праект у студзені, каб на працягу года дапамагаць у штодзённай дзейнасці мясцовай бібліятэцы ў Гдыні. Праект ладзіцца ГА “Цэнтр “Трэці сектар” разам з “Цэнтрам супрацы моладзі” у межах адной з акцый праграмы Еўразвяза “Эразмус плюс” – Еўрапейская валанцёрская служба (EVS).
На працягу года Наста Дзямідок будзе дапамагаць рабіць дакументальныя фільмы і відэа-ролікі для навінаў на мясцовым тэлебачанні ў маленькім гарадку Веццін, што ў Нямеччыне. Праект ладзіцца ГА “Цэнтр “Трэці сектар” разам з WTV - Der Offene Kanal aus Wettin e.V. у межах адной з акцый праграмы Еўразвяза “Эразмус плюс” – Еўрапейская валанцёрская служба (EVS).
ГА “Цэнтр “Трэці сектар” даслала валанцёра ў Навуковы цэнтр EXPERYMENT y Гдынi. Праект ладзіцца ГА “Цэнтр “Трэці сектар” разам з “Цэнтрам супрацы моладзі” у межах адной з акцый праграмы Еўразвяза “Эразмус плюс” – Еўрапейская валанцёрская служба (EVS).