Таццяна Рамановіч

budz-6-3

Гродзенскае рэгіянальнае аддзяленне РГА “Беларуская Асацыяцыя клубаў ЮНЕСКА”

Я з’яўляюся валанцёрам на працягу 5 год. Жаданне сацыяльнай актыўнасці з кожным годам жыцця станавілася ўсё больш вялізным. Упершыню былі маленькія акцыі ў школе, потым дабрачынныя мерапрыемствы ў каледжы, зараз масштабныя праекты ва універсітэце.

Як казаў адзін з супергерояў – “Не важна, хто я ў глыбіні душы, аб чалавеке судзяць па ўчынках”. Менавіта гэта і ёсць сэнс майго валанцерскага жыцця. Я ведаю, што магу зрабіць свет лепшым і раблю гэта.

Я ўдзельнічала ў шматлікіх акцыях грамадскага і дабрачыннага напрамку. Штогадовыя фестывалі клубаў ЮНЕСКА не абыходзяцца без маіх трэнінгаў і майстар-классаў па валанцёрскаму менеджменту, здароваму ладу жыцця. У 2011-2012 годзе я была адным з кіраўнікоў рэспубліканскага праекту “Прафілактыка і лячэнне ВІЧ/СНІД у Рэспубліке Беларусь – 2”. Выхаванне будучых валанцёраў з дапамогай своеасаблівай методыкі ажыццяўляецца не адзін год. Маладыя людзі пасля гэтага праекту займаюцца грамадскай дзейнасцю ў разнастайных арганізаціях Гарадзеншчыны.

Аднымі з маіх любімых праектаў з’яўляюцца штогадовы дабрачынны канцэрт “Вясна для добрых спраў” і акцыя “Падаруй усмешку дзіцяці”. Арганізацыя і правядзенне дадзеных мерапрыемстваў дапамагае не толькі дзіцячым прыютам, але і распавядае грамадству пра валанцерскую дзейнасць.

У 2011 годзе з дапамогай БРСМ я заснавала школу клубнай культуры “HardBeat”. Маладыя DJ, MC і танцоры зрабілі праект “Пульс жыцця”, які праз танцы, музыку і тэатральную пастаноўку ажыццяўляе прафілактыку ВІЧ/СНІД і гендэрнае выхаванне школьнікаў. Быў рэалізаваны праект “У танцы супраць СНІДу” сумесна з танцорамі горада Гародні.

У выкіну магу сказаць, маё жыццё заўсёды звязана з валанцёрскай дзейнасцю. У бліжэйшых планах значыцца рэалізацыя новых дабрачынных праектаў з школай клубный культуры “HardBeat”, правядзенне акцый на прафілактыцы здаровага ладу жыцця сярод моладзі і падрыхтоўка новага пакалення валанцёраў Гарадзеншчыны.


CACKLE comment system