Варштат ідэй

budz-1-1Варштат ідэй – гэта майстэрня ідэяў па захаванню гісторыка-культурнай спадчыны і развіццю горада. Асноўнымі задачамі Варштата з’яўляюцца не толькі атрыманне ведаў і вывучэнне досведу іншых людзей, але і заахвоціць удзельнікаў зрабіць свой унёсак у захаванне спадчыны Гародні. Асноўнай формай дзейнасці з’яўляюцца заняткі-сустрэчы, пабудаваныя па прынцыпу пераемнасці і з пастаяннай колькасцю адных і тых жа ўдзельнікаў (у сярэднім каля 10 чалавек на кожным занятку). На сустрэчы запрашаюцца эксперты ў сферы гісторыі, краязнаўства, архітэктуры і аховы гісторыка-культурнай спадчыны.

Асноўнымі дасягненнямі дзейнасці Варштата з красавіка 2012 года з’яўляюцца:

1. Правядзенне сустрэчаў на тэмы аховы помнікаў гісторыі і культуры. Сярод іншых былі праведзены: онлайн-абмеркаванне праблемы захавання спадчыны з прадстаўнікамі Цэнтра культурнай спадчыны ў Львове – Андрэем Салюком і Андрэем Яцівым; сустрэча-дыскусія са старшынёй Беларускага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антонам Астаповічам; архітэктарам, заснавальнікам фонда “Крэўскі замак”, аўтарам складанкі Фара Вітаўта – Андрэем Шулаевым; гарадзенскімі гісторыкамі Андрэем Вашкевічам і Андрэем Чарнякевічам; спецыялістам па антрапалогіі архітэктурнай спадчыны Сцяпанам Стурэйкай.

2. Папулярызацыя гісторыка-культурнай спадчыны – рэалізацыя ідэі стварэння папяровай складанкі касцёла Фара Вітаўта, які быў знесены ў 1961 годзе.

3. Сустрэчы Варштата Ідэй праходзяць у атрактыўных і канцэптуальгных месцах – мастацкія і рамесныя галерэі, сустрэчы-экскурсіі. Гэта ўсё садзейнічае папулярызацыі мастацкіх (у шырокім сэнсе) дасягненняў гарадзенцаў, ці твораў звязаных з гісторыяй і культурай Гародні.

4. Стварэнне пляцоўкі зацікаўленных у ахове спадчыны людзей, якія рэагуюць на парушэнне заканадаўства па ахове помнікаў гісторыі і культуры (гэта пляцоўка аб’ядноўвае як арганізатараў Варштата ідэй, яго ўдзельнікаў, а таксама экспертаў).

Пазітыўнымі і канструктыўнымі прынцыпамі дзейнасці Варштата ідэй з’яўляюцца: сістэматычнасць, пераемнасць, адкрытасць, арганізацыя сустрэчаў дыскусійнага і асветніцкага характару на тэму інтэрпрэтацыі гісторыі і аховы помнікаў.

На дадзены момант праводзіцца другі цыкл сустрэчаў Варштата ідэй. Першы праходзіў у траўні – чэрвені 2012 года.

Старонка у ФБ: http://www.facebook.com/groups/VarsztatIdejHrodna/


CACKLE comment system