Ваўкавыскі рэгіянальны сайт

budz-4-3Ваўкавыскі рэгіянальны сайт http://volkovysk.by/

Рэгіянальны сайт Ваўкавыскага раёну быў створаны два гады таму, у снежні 2011 года. Ен быў створаны за ўласныя сродкі па ініцыятыве трох жыхароў Ваўкавышчыны, якія зараз і працуюць над ім. Мэтай гэтага праекту было жаданне стварыць у раёне незалежны інфармацыйны рэсурс, які здольны будзе даваць людзям навіны без цэнзуры, стане пляцоўкай барацьбы с бюракратамі і мясцовым чынавецтвам, адстойвання правоў грамадзян. На сённяшні час сайт стаў асноўнай крыніцай навін і падзей у інтэрнэце, сайт наведваюць ад 1 200 да 1 500 унікальных чытачоў у суткі. На пошту сайту дасылаюць лісты са скаргамі і пажаданнямі. Мясцовыя ўлады вымушаны рэагаваць на крытычныя і рэзанансныя матэрыялы, акрамя таго, яны вымушаны ісьці на супрацоўніцтва. У паддаменнай зоне сайта створаны і падтрымліваюцца сайт Ваўкавыскага РАУС http://rovd.volkovysk.by/, сайт Ваўкавыскага музея імя Багратыёна http://museum.volkovysk.by/, сайт СШ №7 http://sc7.volkovysk.by/, іншыя установы супрацоўнічаюць з рэсурсам у інфармацыйнам сэнсе.


CACKLE comment system